Пе́даль ’нажны рычаг у машынах і прыстасаваннях’ (ТСБМ), міёр. піда́ліна ’тс’ (Нар. словатв.). Праз рус. мову прыйшло з ням. Pedal ці франц. pédale, якія з італ. pedale < лац. pedālis ’нажны’, — спачатку ’педаль у музычных інструментах’ (Фасмер, 3, 225; Голуб-Ліер, 364).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелікан ’весланогая птушка, Pelicanus opocrotalus’ (БелСЭ, 8), ст.-бел. пеликанъ (пач. XVII ст.) са ст.-польск. pelican ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144), якое праз лац. pelicānus са ст.-грэч. πελεκάν ад πέλεκυ ’сякера, малаток’, πελεκάω ’сяку, чашу’ (Фасмер, 3, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракуро́р ’асоба, якая ажыццяўляе нагляд за дакладным выкананнем законаў; дзяржаўны абвінаваўца ў судовым працэсе’ (ТСБМ). Праз рус. прокурор ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) з франц. procureur ад лац. procurare ’клапаціцца’ або ад лац. procuro‑ ’наглядаю’. Запазычанне XIX ст. (Гіст. мовы, 237).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́вар, ро́вэр, ро́выр, ро́вер ’веласіпед’ (ТСБМ, Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сцяц.; лун., свісл., Шатал.; Скарбы, Сл. Брэс., Мат. Гом.; карэліц., гродз., З нар. сл.; беласт., Жыв. НС.; зах.-бел., ЛА, 2). Праз польск. rower ’тс’ з англ. rover ’вандроўнік’, ’бадзяга, валацуга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сайга́, сайга́к ’буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных стэпавай зоны, від антылопы’ (ТСБМ). Праз рус. сайга́, сайга́к ’від антылопы’ з цюрк. моў; параўн. чагат. saiɣak ’серна’. Гл. Радлаў, 4, 222; Локач, 141; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 150; Фасмер, 3, 545.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́ндвіч ’дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. між імі’ (ТСБМ). Праз рус. са́ндвіч ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) з англ., у якой ад імя лорда Sandwich, які, як гавораць, увёў гэту страву ва ужыванне (ССРЛЯ, 13, 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страйк ‘забастоўка’ (Беларусіка, 19, 226), страйкава́ць ‘баставаць’ (Сл. ПЗБ). Запазычана праз польск. strajk або ідыш Strajk (Шульман, Полымя, 1926, 8, 212) з англ. strike ‘забастоўка; баставаць’, з першасным значэннем ‘біць, стукаць’ і спецыяльным значэннем ‘спускаць ветразі’ (Сной₂, 742; ЕСУМ, 5, 432).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сігна́л ‘умоўны знак’ (ТСБМ), сыгна́л ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Новае запазычанне з рус. сігнал ‘тс’ ці польск. sygnał, што праз франц. signal або ням. Signal з сяр.-лац. signāle (< лац. signum ‘знак, сігнал’), гл. Фасмер, 3, 618; Брукнер, 528.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарантэ́ла ’італьянскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца’ (ТСБМ). Культурнае запазычанне, магчыма, праз польск. tarantela ’неапалітанец танец’ з італ. tarantella ’тс’, утворанага ад назвы паўднёваітальянскага горада Taranto < лац. Tarentum, дзе ўзнік гэты танец (ЕСУМ, 5, 519; Голуб-Ліер, 477).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)