паўднёва-ўсходняя частка Казахстана паміж азёрамі Балхаш на Пн, Сасыкколь і Алаколь на ПнУ, хрыбтом Джунгарскі Алатау на ПдУ, хрыбтамі Паўн.Цянь-Шаня на Пд. Назва ад 7 рэк гэтага раёна: Ілі, Каратал, Біен, Аксу, Лепса, Баскан, Сарканд. Ужываецца таксама каз. назва Джэтысу (ад каз. жэты — сем і су — вада). На ПнЗ і Пн, у раўніннай частцы пашыраны пясчаныя, часткова саланчаковыя пустыні і лугава-тугайныя ландшафты ўздоўж рэк. На ПдУу перадгор’ях да выш. 2000 м — лісцевыя лясы, вышэй — яловыя лясы і альпійскія лугі. У пустынях развіта жывёлагадоўля (мясная авечкагадоўля і каракуляводства), на арашальных землях уздоўж рэк вырошчваюць збожжа і тэхн. культуры, каля г. Алматы (гал.прамысл. цэнтр) — прыгарадная гаспадарка і садоўніцтва.
Як гіст. вобласць уключае і даліну р. Чу. У старажытнасці С. насялялі плямёны сакаў (1-е тыс. да н.э.), усуняў (2 ст. да н.э. — 5 ст.н.э.). У сярэдзіне 6 ст. тут утварыўся Зах.-Цюркскі каганат (гл.Цюркскі каганат), у 8 ст. — дзяржавы цюргешаў (да 758) і карлукаў (з 766). З канца 10 ст. С. ў складзе Караханідаў дзяржавы, каля 1140—1213 — Каракітаяў дзяржавы. У 1218—20 заваявана мангола-татарамі. У 16 ст. на тэр. С. ўтварыўся каз. Старэйшы жуз, які ў 1840—60-я г. далучаны да Рас. імперыі. У 1867 у складзе Туркестанскага ген.-губернатарства ўтворана Сямірэчанская вобл. з цэнтрам уг. Верны (цяпер Алматы). Адбывалася каланізацыя краю рас. казакамі і сялянамі-перасяленцамі, у 1867—1920 існавала Сямірэчанскае казацкае войска. У 1918—24 Сямірэчанская (з 1922 Джэтысуйская) вобл.у Туркестанскай АССР (у складзе РСФСР). Увыніку нац.-дзярж. пераўтварэнняў 1924—36 тэр. С. далучана да Казахстана (большая ч.) і Кіргізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТУ́ЗАЎ, Галянішчаў-Кутузаў Міхаіл Іларыёнавіч (16.9 1745, С.-Пецярбург — 28.4.1813), расійскі палкаводзец, дыпламат. Ген.-фельдмаршал (1812), святлейшы князь Смаленскі (1812). Вучань А.В.Суворава. Скончыў артыл.-інж. школу ў Пецярбургу (1759). Удзельнік экспедыцый рас. войск у Рэч Паспалітую 1764—65, 1769 і 1792, рус.-тур. войнаў 1768—74 (увыніку ранення страціў правае вока) і 1787—91. У 1776—79 памочнік Суворава ў Крыме. У 1792—94 пасол у Канстанцінопалі (Стамбуле). З 1795 камандуючы рас.сухап. войскамі, флотам і крэпасцямі ў Фінляндыі. У 1799—1801 і 1809—11 літоўскі, у 1801—02 пецярбургскі ваен. губернатар, потым да жн. 1805 у адстаўцы. Галоўнакамандуючы рас. войскамі ў руска-аўстра-французскую вайну 1805 (гл. таксама Аўстэрліцкая бітва), рус.-тур. вайну 1806—12 (з сак. 1811 дамогся заключэння Бухарэсцкага мірнага дагавора 1812) і вайну 1812 (са жн., у т. л. правёў Барадзінскую бітву 1812). У час Бярэзінскай аперацыі 1812 быў у Копысі, потым умяст. Круглае, Жукавец, Радашковічы і інш. месцах. У звароце да жыхароў ВКЛ (8 снеж. 1812), а таксама ў лістах П.В.Чычагаву (9 снеж.) і А.Л.Гарчакову (28 снеж.) патрабаваў, каб рас. войскі не пакідалі жыхароў бел. губерняў без харчавання, не чынілі ім крыўды. З лют. 1813 галоўнакаманд. саюзнымі рас. і прускімі войскамі (гл.Замежныя паходы рускай арміі 1813—14); памёр уг. Бунцлаў (цяпер Баляславец, Польшча). Пахаваны ў Казанскім саборы ў Пецярбургу, каля якога яму пастаўлены помнік. З 1942 вышэйшыя камандзіры Сав. Арміі ўзнагароджваліся ордэнамі К. трох ступеней (захаваўся ў арміі Рас. Федэрацыі).
Тв.:
Письма, записки. М., 1989.
Літ.:
Жилин П.А. Фельдмаршал М.И.Кутузов: Жизнь и полководческая деятельность. 3 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́ЧНЫЯ ПРАЦЭ́СЫў Заходняй Беларусі,
адна з найб. распаўсюджаных форм судова-паліцэйскіх распраў польскіх улад з удзельнікамі рэв.-вызв. руху ў 1920—30-я г. Адзін з першых П.п. адбыўся ў ліп. 1923 у Вільні. На ім у антыдзярж. дзейнасці быў абвінавачаны актыў выбарчай арг-цыі кампартыі ў сейм — «Саюза пралетарыяту горада і вёскі». Найб. водгук грамадскасці атрымалі працэс 45-і (май 1923), працэс 35-і (крас. 1929) і працэс 133-х (крас.—май 1928) у Беластоку, працэс 72-х (крас. 1925) і працэс 75-і (чэрв. 1928) у Гродне, працэс 56-і (лют.—май 1928) і працэс 10-і (студз. 1931) у Вільні. У ходзе П.п. судовыя ўлады імкнуліся абвінаваціць падсудных у антыдзярж., тэрарыст. дзейнасці, даказаць іх прыналежнасць да нелегальнай Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, якая кваліфікавалася як змоўніцкая, тэрарыст.арг-цыя. Таму большасць арыштаваных праходзілі па артыкуле 102, ч. II Крымінальнага кодэкса гал. чынам на аснове паказанняў канфідэнтаў паліцыі. На найб. важных П.п. палітзняволеных абаранялі вядомыя адвакаты Т.Урублеўскі, Т.Ч.Дурач, К.А.Петрусевіч, Е.Смяроўскі, В.Шуманскі і інш.Увыніку ў 1926 апраўдана больш за 76% падсудных, у 1927—34%, у 1928 — каля 25%. З узмацненнем аўтарытарных тэндэнцый у Польшчы ў 2-й пал. 1930-х г. П.п. сталі амаль пастаяннай з’явай паліт. рэчаіснасці Зах. Беларусі. На лаве падсудных усё часцей з’яўляліся ўдзельнікі нац.-вызв. руху, у т. л. польскай нацыянальнасці. Напр., працэсы 11-і (студз. 1936, Вільня), 16-і (сак. 1936) неафіцыйна названы працэсамі «другой грамады». Паводле справаздачы грамадска-паліт. ўпраўлення Палескага ваяв., у 1936 адбыўся 21 працэс, на якіх абвінавачваліся 349 чал., з іх 306 былі асуджаны на тэрмін ад 1 да 10 гадоў зняволення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мазголіць1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл.mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш.(h)lomoziti, бел.гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ.mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).
Мазголіць2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус.разан.мозгаль ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Найдзён ’знайдыш, пазашлюбнае дзіця’, ’падкідыш’ (Нас., ТС), найдзёна ’тс’ (пра дзяўчынку) (Нас., ТС), а таксама найдзёнок, найдзённік. Пры наяўнасці субстантываванага прыметніка найдзёны і словазлучэння найдзёнэ дзіця ’пазашлюбнае дзіця’ (ТС) лёгка ўявіць працэс утварэння назоўнікаў шляхам семантычнага згортвання. Увыніку аналагічных працэсаў узніклі рус.найден, найдёна ’тс’, чэш.дыял.naj deny ’тс’, славен.najdenec, najdenik ’тс’, балг.Найден (імя ўласнае), найдено дете ’знайдыш’, што магчыма, дае падставы для рэканструкцыі прасл.*nai̯dьnъ, субстантываванага прыметніка, адносна семантыкі якога можна выказаць наступныя меркаванні: хутчэй за ўсё першаснае значэнне было ’знойдзены’, што мела засцерагальную функцыю ў адносінах да дзіцяці. Машынскі піша пра падаванне імені ’знайдыша’ ў Балгарыі (уласныя імёны Найден, Найда), што мае на мэце абмануць злыя сілы, якія не спрыяюць патомству пэўнай сям’і (Kultura, II, 1, 277). Гл. най ці, найціся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жамяра́1 ’шалупінне’ (Касп.), ’жамерыны’ (полац., Нар. сл., 76, 198), ’адходы ад воску’ (ашмян., З нар. сл., 208), ажаме́ры ’жамерыны’ (полац., Нар. сл., 76, 195), жамяру́ха (ашмян.) жэмухі ’адходы ад воску’ (рагач., З нар. сл., 208). Рус.калін., пск.жемёра, жемера́, жимера́, ’жамерыны’, ’адходы ад воску’, ’гушча ад кофе, чаю, квасу’, кур.жемери́ха ’жамерыны.’ Суфікс ‑ер‑а, ‑ʼар‑а мае, відаць, як і ‑ар‑а (Сцяц., Бел. нар. сл., 202), зборнае значэнне. Корань жем‑, жьм‑ прадстаўлены ў жаць2 і шэрагу іншых слоў (гл. жмаць). Першаснае значэнне ’адходы пры выцісканні’, як жаме́рыны (гл.).
Парсю́к ’кастрыраваны самец свойскай свінні, кабан’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Мядзв., ДАБМ, 885; Сл. ПЗБ), ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, 884), паршу́к ’кабан, парсюк, вяпрук’ (Сцяшк., Выг., Сл. ПЗБ), ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, 884). Агляд формаў і значэнняў гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтызмы, 19). Рус.разан.парсу́к ’кабан’, зах.паршу́к, парсю́к, польск. (Літва) parsiuk. Запазычанне з літ.paršùkas ’парася’ (гл. Карскі, РФВ, 49, 20; Фасмер, 3, 209; падрабязны агляд этымалагічнай літ-ры гл. Лаўчутэ, там жа). Трубачоў (Происх., 63–64) запазычанымі лічыць толькі формы з ‑ш‑; частка славянскіх форм з ‑с‑, на яго думку, магла ўзнікнуць з поросю́кувыніку моцнай рэдукцыі пераднаціскнога галоснага. Супраць Лаўчутэ (там жа), якая ўказвае, што ўсе формы на ‑ук і з гукам ‑с‑ распаўсюджаны на тэрыторыі славянскіх балтызмаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́труха ’пацяруха’ (бар., шчуч., карэліц., смарг., іўеў., астрав., віл., швянч., даўг., в.-дзв., брасл., докш., паст., Сл. ПЗБ; сверж., З нар. сл.), гродз.потруха ’тс’ (Сцяшк. Сл.), патруха, патруха ’дробна пацёртае сена, дробная салома, адпаду сена’, ’дробязь, вымалачаныя каласы’ (Грыг., Сцяшк., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Нас., Касп., Др.-Падб., Шат.; в.-дзв., Шатал.). Укр. чаркас. потрух, польск.дыял. (з Варш. сл.) patrucha, potrucha ’тс’. Відаць, самай старой з вышэйпададзеных форм, утворанай паводле ўзору аналагічных балт. слоў: pä‑biros, pä‑kritos, pd‑šiupos, лат.pabiras ’тс’, будзе патруха — на гэта ўказвае яе пашырэнне: зах. і паўн.-зах.бел. гаворкі, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл.pa‑) ад труха (гл.). Форма патруха — увыніку кантамінацыі лексем патруха і труха, а патруха — вынік кантамінацыі лексем пацяруха (гл.) і питруха.
Ста́нцыя ‘месца прыпынку транспартных сродкаў, вакзал’ (ТСБМ, Бяльк.), ‘кватэра, часовае жыллё, станцыя, заезны дом’ (Нас.), ста́нца ‘станцыя’ (Сл. Брэс.), ста́нцыя ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), ста́нцая ‘пакой, памяшканне’ (Сержп.), ста́нця ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел.станция, станцыя ‘кватэра, месца пастою’, ‘абавязак утрымання праезджых службовых асоб’ (1545 г.) з ст.-польск.stancyja (Булыка, Лекс. запазыч., 190). Сучаснае слова таксама з польск.stancja ‘станцыя’, якое, па адной версіі, узыходзіць да італ.stanza ‘пакой, жыллё’, нар.-лац.stanzia (Мацэнаўэр, Cizí sl., 312; Брукнер, 513; Булыка, там жа), а па другой — з больш ранняга stacja ‘кватэра, заезны дом’ з назалізацыяй увыніку ўплыву слова стан (Слаўскі, JP, 38, 1958, 229; Дзікенман, RS, 21, 196, 139). Польск.Stacja < лац.statiõ стаянка, прыпынак’ (Брукнер, 512; SWO, 699). Гл. ЕСУМ, 5, 396.