МІСЬКО́ (Павел Андрэевіч) (н. 14.3. 1931, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у друку, у час. «Полымя», з 1972—80 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1954. Першы зб. апавяданняў «Калодзеж» (1967). Кнігі нарысаў «Гаспадыні свайго лёсу» (1968), «Дрэва жыцця» (1973), аповесць «Ціхае лета» (1973), раман «Градабой» (1980) прысвечаны пасляваен. вёсцы. Падзеі Вял.Айч. вайны адлюстраваў у аповесцях «Поезд ішоў на Захад» (1972), «Калянае лісце» (1974), рамане «Мора Герадота» (1976). Ваеннае і пасляваен. жыццё ў рамане «Хлопцы, чые вы будзеце...» (ч. 1—2, 1989—92). Аўтар дэтэктыўна-фантаст. аповесці «Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць» (1999). Творчасці М. ўласцівы ўвага да бытавой стыхіі нар. жыцця, шчырыя адносіны да чалавека працы, жывое шматфарбнае нар. слова. Аўтар зб-каў сатыры і гумару «Дзівак-чалавек» (1972), «Чэрці ў коміне» (1978), «Вясельны марафон» (1984), «Лекцыя з падвывам» (1988), «Развітальная гастроль» (1991), п’ес «Ліха крадзецца ціха» (1976), «Канфлікт мясцовага значэння» (1989) і інш. У творы для дзяцей уводзіць прыгодніцкі і фантаст. элемент (кнігі «Падарожжа ў калгас», 1970; «Зямля ў нас такая», 1971; «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі», 1972; «Прыгоды Бульбобаў», 1977; «Грот афаліны», 1985; «Эрпіды на планеце Зямля», 1987; «Прыйдзі, дзень-залацень!», 1993, і інш.). Піша вершы.
На бел. мову пераклаў паэму М.Гогаля «Мёртвыя душы», казку П.Яршова «Канёк-гарбунок», аповесці Я.Носава «Шуміць лугавая аўсяніца» і «Чырвонае віно перамогі», У.Цендракова «Ноч пасля выпуску» і інш.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1991;
Між мінулым і будучым. Мн., 1986;
Акрабат у бутэльцы. Мн., 1994.
Літ.:
Юрэвіч У. Абрысы. Мн., 1976;
Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977;
Дзюбайла П. Беларускі раман. Гады 70-я. Мн., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр.жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус.перм., свярдл.жумрить ’жаваць’, укр.жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж.žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж.žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв.жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен.šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е.*g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус.жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв.жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус.дыял.жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск.zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слю́на ‘сліна’ (ЛА, 3), слю́ня ‘тс’ (Бяльк.), слю́нькі ‘слінкі; плач, слёзы’, слю́нька ‘ёрш’ (Ян., Мат. Гом.), слюніць ‘ціха плакаць’ (Шымк. Собр.). Укр.дыял.слю́на, слюна́ ‘тс’, рус.слюна́, балг.слю́на. Няясна. Меркавалі, што з *slina (гл. сліна) пад уплывам *plʼujǫ ‘плюю’ (Брандт, РФВ, 23, 298 і наст., Махэк₂, 555, са знакам пытання). Міклашыч (307) і Бернекер (IF, 10, 163) выводзілі з *splʼuna, супраць Праабражэнскі (2, 332); ЕСУМ (5, 313) узнаўляе прасл.*slʼuna < *sleu‑na, звязанае чаргаваннем галосных з *slina < *slei‑na. Сюды ж слюні́ць ‘слініць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
low
[loʊ]1.
adj.
1) ні́зкі, нізкі́, невысо́кі
2)
а) плы́ткі, малаво́дны (пра сту́дню, рэ́чку)
б) зь вялікім дэкальтэ́(пра суке́нку)
в) недастатко́вы
low supplies — недастатко́выя прыпа́сы
3) ні́зкі, ці́хі
a low whisper — ці́хі шэпт
4) Biol. ніжэ́йшы, са́мы про́сты
Bacteria are low organisms — Бактэ́рыі зьяўля́юцца ніжэ́йшымі аргані́змамі
5)
а) ні́зкі, по́длы
б) про́сты, вульга́рны
6) слабы́, кво́лы
a low state of health — слабы́ стан здаро́ўя
2.
adv.
1) ні́зка
to bow low — ні́зка кла́няцца
2) ці́ха, паці́ху
to speak low — гавары́ць ці́ха
•
- lay low
- lie low
- run low
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
за́вязь, ‑і, ж.
1. Ніжняя полая частка песціка ў кветцы, якая пасля апылення ператвараецца ў плод. Галіна яблыні, уся ў светла-зялёных камячках завязі, ціха пагойдвалася над самай фіранкай каля стала.Хадкевіч.На ляшчыне.. зелянеюць першыя завязі арэхаў.Лынькоў.// Маленькія недаспелыя плады. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц.Глебка.
2. Узнікненне, утварэнне плода. Пачатак завязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая горнасць.Журба.Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць.Чарот.[Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.
1.каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.
2.чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар.Навуменка.Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы.Пташнікаў.
•••
Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надры́ў, ‑рыву, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. надарваць (у 1 знач.).
2. Надарванае месца. Надрыў на мяшку.
3.перан. Празмернае фізічнае напружанне. Ганяў за двое ці больш узбоч шашы прыглушана і з надрывам узвываў грузавік.Гроднеў.
4.перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў. — Даруй, Настуля, — ціха, з балючым надрывам у голасе, сказаў [Грысь].Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахля́бісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае перахлябіны, з перахлябінамі. Перахлябісты конь. □ Дзімка завёз вязку.. ў двор, скінуў яе там з санак і па крывой, перахлябістай вуліцы ішоў назад.Капыловіч.Міця напаткаў на пераездзе Драгуна, агранома з райза, рухавага перахлябістага чалавека.Навуменка.У гэты раз настаўнік гаварыў ціха, паўшэптам, нахіліўшыся крута наперад сваім перахлябістым тулавам.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)