кардо́нны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кардону, прызначаны для вырабу яго; кардонавы. Кардонная папера. Кардонная фабрыка. // Зроблены з кардону. Кардонная скрынка. Кардонная папка. □ Тут жа, на канапе, таксама валяліся кнігі ў каленкоравых.. і кардонных вокладках. Карпаў.

кардо́нны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кардона ​2. Кардонныя вартавыя. Кардонная служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паперы (у 1 знач.). Папяровая фабрыка. □ На папяровы камбінат Вязуць драўніну людзі... Кляўко. // Зроблены з паперы. Папяровыя кветкі.

2. перан. Які не ажыццяўляецца на справе, існуе толькі на паперы. — Паперкі захацелася? — жорстка сказаў Алесь. — Ведаеш, дзе б ты апынуўся са сваёй папяровай воляй? Глядзі... Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДО́БРУШ,

горад абл. падпарадкавання ў Гомельскай вобл., цэнтр Добрушскага р-на, на р. Іпуць. За 25 км ад Гомеля. Чыг. станцыя на лініі Гомель—Унеча, аўтадарогамі злучаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавам (Расія). 20 тыс. ж. (1997).

Вядомы 3 1560 як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага пав. ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі, з 1777 сяло Вылеўскай вол. Беліцкага, з 1852 Гомельскага пав., цэнтр Добрушскай эканоміі (аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак). У 1776—587 ж., 87 двароў, 3 вадзяныя млыны, сукнавальня. У 1775 заснавала Добрушская палатняна-парусная мануфактура, каля 1795 — чыгуналіцейная, медзеапрацоўчая, мукамольная мануфактуры. Да 1834 належаў графу П.​А.​Румянцаву-Задунайскаму, потым князю І.​Ф.​Паскевічу і яго нашчадкам. У 1870 заснавана Добрушская папяровая фабрыка. У 1886 больш за 1 тыс. ж., 185 двароў. З 1887 чыг. станцыя Палескіх чыгунак. З 1903 дзейнічала група РСДРП. З крас. 1919 у Гомельскай губ. З 1922 цэнтр воласці Гомельскага пав. З 1926 фабрычна-заводскі пасёлак, цэнтр раёна, з 4.8.1927 горад у Гомельскім р-не. З 1935 цэнтр адноўленага Добрушскага р-на. З 22.8.1941 па 10.10.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 321 чал. Дзейнічала Добрушскае патрыятычнае падполле. З 7.3.1963 Д. — горад абл. падпарадкавання. У 1970—16,8 тыс. ж.

Добрушская папяровая фабрыка, Добрушскі фарфоравы завод, прадпрыемствы харч. прам-сці. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Брацкая магіла чырвонагвардзейцаў і партызан. Помнік Вызвалення.

т. 6, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ца́цка ж.

1. Spíelzeug n -(e)s, -e;

механі́чная ца́цка mechánisches Spíelzeug n;

фа́брыка ца́цак Spíelwarenfabrik f -, -en;

2. перан. Spíelzeug n -s, Spíelball m -s, -bälle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«Чырвоная зорка» (папяровая фабрыка, Чашнікі) 5/438; 8/90; 11/221

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мануфакту́ра, ‑ы, ж.

1. Першапачатковая форма капіталістычнай вытворчасці, характэрным для якой з’яўляецца надзел працы і ручная тэхніка.

2. Уст. Фабрыка, пераважна тэкстыльная. Перад вачамі паўставалі карціны мінулага — цяжкае жыццё ткачоў у дарэвалюцыйныя гады. Знясільваючая 14‑гадзінная праца рабочых і работніц на Марозаўскай мануфактуры. «Полымя».

3. зб. Тканіны. Замест сельскагаспадарчай [прадукцыі] грузілася на фурманкі прадукцыя прамысловая: жалеза, шкло, мануфактура. Дубоўка.

[Лац. manufactura ад manus — рука і factura — выраб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

meble

mebl|e

мн. мэбля;

~e gięte — венская мэбля;

~e wyściełane — мяккая мэбля;

fabryka ~i — мэблевая фабрыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шве́йны Näh-; Konfektións-, Bekleidungs- (пра прамысловасць);

шве́йная машы́на Nähmaschine f -, -n;

шве́йная майстэ́рня Schnéiderwerkstatt f -, -stätten;

шве́йная фа́брыка Kléiderfabrik f -, -en, Bekléidungsfabrik f;

шве́йная прамысло́васць Konfektiónsindustrie f -; Bekléidungsindustrie f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«ПІНСКДРЭ́Ў»,

закрытае акцыянернае т-ва ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Створана ў 2000 на базе Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў» (з 1971), вытв-сці якога набылі самастойнасць і разам з іншымі дрэваапр. прадпрыемствамі ўвайшлі ў «П.» як філіялы. У «П.» уваходзяць гал. прадпрыемствы: Пінская запалкавая фабрыка, Пінскі фанерны завод, ф-кі — мяккай мэблі, экспартнай мэблі, сталоў, крэслаў; з-ды — драўнінна-стружкавых пліт, струганага шпону і мэблі, лесазавод, леспрамгас (усе ў Пінску), Гарадзішчанская ф-ка корпуснай мэблі, унітарнае даччынае прадпрыемства «Еўрамэбля» (г. Брэст), магазін «Мэбля» (Мінск) і інш. Асн. прадукцыя (2001): мэбля, фанера, запалкі, струганы шпон, драўнінна-стружкавыя пліты, вырабы нар. спажывання.

М.​А.​Галавешкін.

т. 12, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обо́йный

1. (для обоев) шпале́рны, або́йны;

обо́йная фа́брика шпале́рная (або́йная) фа́брыка;

обо́йная бума́га шпале́рная (або́йная) папе́ра;

2. (для обивки) абі́вачны;

обо́йные гво́зди абі́вачныя цвікі́;

обо́йная мука́ шатрава́ная мука́, шатро́ўка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)