фа́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.

Кандытарская ф.

Ф. дзіцячых цацак.

|| прым. фабры́чны, -ая, -ае.

Ф. гудок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́брыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фа́брыка фа́брыкі
Р. фа́брыкі фа́брык
Д. фа́брыцы фа́брыкам
В. фа́брыку фа́брыкі
Т. фа́брыкай
фа́брыкаю
фа́брыкамі
М. фа́брыцы фа́брыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фа́брыка ж. фа́брика;

тка́цкая ф. — тка́цкая фа́брика;

папяро́вая ф. — бума́жная фа́брика;

ф. хлусні́презр. фа́брика лжи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

1. Прамысловае прадпрыемства, якое апрацоўвае сыравіну пры дапамозе машын і для якога характэрны падзел працы па аперацыях. Тэкстыльная фабрыка. Абутковая фабрыка. □ Магутнай ракой, перакідваючыся з завода на завод, з фабрыкі на фабрыку, з калгаса ў калгас, пацёк — разліўся стаханаўскі рух па нашай радзіме. Купала. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі. Караткевіч.

2. перан.; чаго. Пра месца, дзе што‑н. ствараецца ў вялікай колькасці. Фабрыка хлусні. □ [Васіль:] — Думаю, што нядоўга чакаць, калі калгасы нашы .. стануць буйнымі фабрыкамі хлеба, малака, мяса. Шамякін. Фашысцкай навалы і фабрык смерці Ты, малады чытач, не ведаеш І не трэба, каб іх ты ведаў. Кірэенка.

[Ад лац. fabrica — майстэрня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́брыка-аўтама́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фа́брыка-аўтама́т фа́брыкі-аўтама́ты
Р. фа́брыкі-аўтама́та фа́брык-аўтама́таў
Д. фа́брыцы-аўтама́ту фа́брыкам-аўтама́там
В. фа́брыку-аўтама́т фа́брыкі-аўтама́ты
Т. фа́брыкай-аўтама́там
фа́брыкаю-аўтама́там
фа́брыкамі-аўтама́тамі
М. фа́брыцы-аўтама́це фа́брыках-аўтама́тах

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фа́брыкау́хня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фа́брыкау́хня фа́брыкі-ку́хні
Р. фа́брыкі-ку́хні фа́брык-ку́хняў
Д. фа́брыцы-ку́хні фа́брыкам-ку́хням
В. фа́брыку-ку́хню фа́брыкі-ку́хні
Т. фа́брыкай-ку́хняй
фа́брыкаю-ку́хняю
фа́брыкамі-ку́хнямі
М. фа́брыцы-ку́хні фа́брыках-ку́хнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фа́брыкау́хня ж. фа́брика-ку́хня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́брыкау́хня, фабрыкі-кухні; Р мн. фабрык-кухань; ж.

Буйное прадпрыемства грамадскага харчавання з масавым механізаваным прыгатаваннем ежы. Фабрыка-кухня .. адпускае 6500 абедаў у суткі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фабры́чны, -ая, -ае.

1. гл. фабрыка.

2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна.

Фабрычная шафа.

3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы.

Ф. гарадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́брика фа́брыка, -кі ж.;

пряди́льная фа́брика прадзі́льная фа́брыка;

тка́цкая фа́брика тка́цкая фа́брыка;

спи́чечная фа́брика запа́лкавая фа́брыка;

бума́жная фа́брика папяро́вая фа́брыка, папе́рня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)