АГРЫ́КАЛА (Agricola) Георг [сапр. Баўэр (Bauer); 24.3.1494, г. Глаўхаў, Германія — 21.11.1555], нямецкі вучоны ў галіне горнай справы і мінералогіі. Д-р медыцыны. На аснове даследаванняў прац антычных вучоных па геалогіі і горнай справе, уласных назіранняў абагульніў і сістэматызаваў вопыт горна-металург. вытв-сці. Навукова абгрунтаваў асновы пошуку і разведкі радовішчаў карысных выкапняў, падземнай распрацоўкі рудаў і іх абагачэння, металургіі, прабірнага майстэрства. Апісаў 20 новых мінералаў, прапанаваў метады вызначэння іх па вонкавых прыкметах. Вывучаў лекавыя ўласцівасці металаў і мінералаў.

т. 1, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБАВЯ́ЗАК ВО́ІНСКІ,

абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен. службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск, фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Мае адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Абавязак воінскі не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без грамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць.

т. 1, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСА́ЦЫЯ (ад лац. cassatio адмена, знішчэнне),

1) абскарджанне і апратэставанне суд. рашэнняў і прыгавораў, якія не набылі законнай сілы.

2) Праверка вышэйстаячым судом законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў і прыгавораў суда, што не набылі законнай сілы. Робіцца на аснове матэрыялаў, якія знаходзяцца ў справе або прыведзены дадаткова.

3) Перагляд, адмена суд. рашэння ніжэйшай інстанцыі вышэйстаячай пры парушэнні ніжэйшай інстанцыяй законаў або невыкананні ёю правіл судаводства. Парадак разгляду спраў па К. рэгламентуецца крымін.-працэсуальным заканадаўствам.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 8, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭЮДЫЦЫЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац praejudicio прадвызначэнне),

абавязковасць для ўсіх судоў, якія разглядаюць справу, прыняць без праверкі і доказаў факты, раней устаноўленыя суд. рашэннем, якое набыло законную сілу, або прыгаворам па якой-н. інш. справе. Напр., калі суд. рашэннем, якое набыло законную сілу, устаноўлена адказнасць уладальніка крыніцы павышанай небяспекі за нанесеную шкоду, то ў выпадку прад’яўлення рэгрэснага іску ўладальнікам такой крыніцы да таго, хто непасрэдна прычыніў шкоду, факты, устаноўленыя суд. рашэннем у першым працэсе, маюць прэюдыцыяльнае значэнне і не падлягаюць аспрэчванню.

т. 13, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дубліка́т, ‑а, М ‑каце, м.

Другі экземпляр якога‑н. дакумента, які мае аднолькавую юрыдычную сілу з арыгіналам. Выдаць дублікат. Дублікат атэстата. // У выдавецкае справе — дадатковы экземпляр часткі рукапісу, якая рыхтуецца да набору асобна. Дублікаты табліц.

[Лац. duplicatus — падвоены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэкці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Уносіць карэктывы, папраўкі ў што‑н. Карэкціраваць план. // У ваеннай справе — рабіць карэкціроўку (у 1 знач.). Карэкціраваць агонь артылерыі.

2. Выпраўляць памылкі ў адбітку друкарскага набору. Карэкціраваць кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Практыкуючыся, набыць якія‑н. навыкі ў чым‑н. Напрактыкавацца ў слясарнай справе. □ Язэпка церабіў сукі. Ён так напрактыкаваўся на гэтай рабоце, што, здаецца, мог ссякаць іх, заплюшчыўшы вочы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Спец.

1. Апрацоўваць тарэц (у 1 знач.). Тарцаваць вал.

2. Засцілаць тарцамі (у 2 знач.). Тарцаваць маставую.

3. У малярнай справе — апрацоўваць толькі што афарбаваную паверхню ўдарамі шчоткі-тарцоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спец м. разм. (майстар) Fchmann m -(e)s, -leute; Mister m -s, -, Könner m -s, -;

ён у гэ́тай спра́ве спец darn ist er Fchmann

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Паслуга́ч ’слуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск. posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)