1. Адзін са шматлікіх пучкоў валокнаў у выглядзе белых канацікаў, якія ідуць ад галаўнога і спіннога мозга да органаў пачуццяў, мышцаў, залоз і інш. і даюць целу магчымасць рухацца і адчуваць.
Зрокавы н.
2.мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.
Нервы не вытрымалі.
3.перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н.
Нёман быў нервам сяла.
◊
Выматаць усе нервы (разм., неадабр.) — змучыць, давесці да знямогі.
Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.
Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.
|| прым.нерво́вы, -ая, -ае.
Н. цэнтр.
Нервовыя хваробы.
Нервовая сістэма.
Н. цік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прили́вв разн. знач. прылі́ў, -лі́ву м.;
на мо́ре начался́ прили́в на мо́ры пача́ўся прылі́ў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раўні́вы ’ахоплены зайздрасцю, недаверам, нявер’ем у каханні’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж раўні́ць ’раўнаваць’: раўніў ка ўсім (Ян.); рэўні́вы ’тс’ (ТС), ст.-бел.ревнѕикъ ’раўнівы’ (XVI ст., Карскі 2–3, 36). Параўн. укр.ревни́вий, рус.ревни́вый ’хто сумняваецца ў адданасці, шчырасці пачуццяў’, польск.rzewniwy ’расчулены, усхваляваны’, чэш.řevnivý, серб.-харв.ревнив, ревњив (з рускай, Глухак, 526), балг.ревни́в, ст.-слав.рьвьнивъ, ревнивъ ’хто падазрае ў нявернасці’. Прасл.*rьvьnivъ(jь) утворанае ад *rьvьnъ ’старанны, імклівы’, параўн. серб.-харв.ре́ван ’сумны’, славен.réven ’бедны, жалюгодны’, польск.rzewny ’чулы, чуллівы; шчыры, адданы’, якое звязваюць з раўці (гл. раўсці), гл. Фасмер, 3, 455; БЕР, 6, 199. У народнай мове звязваецца з дзеясловам раўнава́ць ’прыраўноўваць, супастаўляць’, параўн. раўнаваць (ровнова́ць) ’зраўноўваць; параўноўваць; даваць правільны кірунак, прымяняць; не давяраць у каханні’ (Нас.); роўнова́ць ’пытаць (?)’: До крыніцы побежала / Гей ліце свое раўнавала (Доўн.-Зап., Пін.), што да роўны (гл.). Гл. таксама рэўнасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Цвёрдасць металу, якая дасягаецца гартаваннем; уласцівасць загартаванай рэчы. Сталь высокага гарту.
2.перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі, неспрыяльнымі ўмовамі; сіла волі. Бальшавіцкі гарт. □ Вайна — вялікае выпрабаванне гарту людзей і чыстаты, трываласці пачуццяў.Мележ.
3.перан. Стан найбольшага напружання, узбуджэння, хвалявання. Смутак часамі ападаў да лёгкай журбы, пасля зноў даходзіў да найвялікшага гарту.Чорны.
4. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў.
[Ад ням. hart — цвёрды.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́мія1, ‑і, ж.
1. Труп, захаваны ад гніення бальзамаваннем.
2.перан. Пра худога, маларухомага або не здатнага да моцных пачуццяў чалавека. Пасярэдзіне, за сталом, крэсла-трон. Прысланіўшыся да яго непамерна высокай спінкі, сядзіць у чорным сурдуце мумія. Ніводзін мускул не жыве — усё застыла.Сяргейчык.[Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлым, жыццярадасным, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію.Шамякін.
[Араб. mumija, ад перс. mum — воск.]
му́мія2, ‑і, ж.
Мінеральная фарба розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).
[Араб. mumija.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяля́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цяляці. Цялячае мяса. Цялячая скура.// Зроблены са скуры цяляці. Над плотам паказалася Есіпава галава ў вынашанай цялячай шапцы.Дуброўскі.// Прыгатаваны з мяса цяляці. Цялячая каўбаса. Цялячыя катлеты.
2. Такі, як у цяляці; падобны да таго, які бывае ў цяляці. Даваў пытанні тоўсты з цялячым выглядам старшы з жандармерыі.Нікановіч.
•••
Цялячае захапленне — занадта бурнае або беспрычыннае захапленне.
Цялячыя пяшчоты — празмерная або залішняя сентыментальнасць у праяўленні пачуццяў, ласкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмо́цыя, ‑і, ж.
Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар.Арабей.І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі...Ракітны.//Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта.Шамякін.
[Фр. émotion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Horse-racing is her passion. Верхавая язда – яе захапленне.
2. запа́л;
He spoke with passion. Ён гаварыў з запалам.
3. вы́бух пачу́ццяў, гне́ву;
fly into a passion ускіпе́ць; прыйсці́ ў лю́тасць, раз’я́трыцца, раз’ю́шыцца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
zurückhalten*
1.vt
1) утры́мліваць, стры́мліваць
2) хава́ць; уто́йваць; не праяўля́ць, затаі́ць (пачуццё);
séine Méinung ~ устрыма́цца ад выка́звання сваёй ду́мкі
3) затры́мліваць;
den Átem ~ затрыма́ць дыха́нне
4) вайск. трыма́ць у резе́рве
2.vi (mit D) устрыма́цца (ад чаго-н.);
mit séinen Gefühlen ~ устрыма́цца ад праяўле́ння сваі́х пачу́ццяў
3.~, sich
1) трыма́цца ў баку́
2) стры́млівацца, устры́млівацца (ад праяўлення пачуццяў, выказвання думак)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ёга
(англ. yoga, ад санскр. yoga = засяроджанне, сузіранне)
вучэнне аб метадах і прыёмах кіравання псіхікай чалавека на аснове старажытнаіндыйскіх рэлігійна-філасофскіх сістэм; сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)