адбі́так, -тка і -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. -тка. Адлюстраванне чаго-н. на гладкай бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя.
Адбіткі дрэў чарнеюць з вады.
2. -тка. След, які застаўся на чым-н. ад іншага прадмета.
Адбіткі пальцаў на шкле.
Адбіткі птушыных лапак на вільготным пяску.
3. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам.
А. тэксту на паперы.
4. -тку. Перадача ў вобразах і паняццях чаго-н.
А. жыцця ў рамане.
5. -тку. Адзнака, след, знак якіх-н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў.
А. журбы на тварах людзей.
Час кладзе на ўсё свой а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)