Авія́цыя (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе з франц.aviation у пачатку XX ст. з структурным змяненнем па тыпу агітацыя і інш. Шанскі, 1, А, 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРАНЯПО́ЕЗД,
браніраваны чыг. састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самаст. баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезда для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 8 кулямётаў. Бронепаязды выкарыстоўваліся ў час 1-й сусв., грамадз. і 2-й сусв. войнаў. У Вял.Айч. вайне былі бронепаязды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыг. вузлоў і станцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́ АЛАТА́У,
зімовы сорт яблыні казахскай селекцыі. Атрыманы з сеянцаў сорту Ранет арлеанскі ад свабоднага апылення. На Беларусі вырошчваюць у гаспадарках Гродзенскай вобл. і садаводы-аматары.
Дрэва сярэднярослае, з шырокаавальнай кронай, пладаносіць на 5—6-ы год пасля пасадкі (на клонавых прышчэпах — на 2—3-і год). Плады сярэдняй велічыні (100—115 г) шырокаканічныя, светла-жоўтыя, з лёгкім аранжавым румянцам, дэсертнага прызначэння. Выспяваюць у пачаткукастр., захоўваюцца да крас.—мая. Мякаць шчыльная, дробназярністая, сакаўная, духмяная. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы, ураджайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАЗО́РКА (ад прата... + зорка),
умоўная назва цела, з якога фарміруецца зорка. Уяўляе сабой адасобленую з газапылавога воблака ў выніку яго гравітацыйнай няўстойлівасці шчыльную кандэнсацыю рэчыва, дзе яшчэ не дасягнуты т-ры, неабходныя для пачаткутэрмаядзерных рэакцый — асн. крыніцы энергіі зорак. Пры далейшым сцісканні (на працягу каля 20 млн. гадоў) рэчыва П. разаграваецца і т-ра ў яго нетрах узрастае да 10 млн.К і больш. Гэта стварае ўмовы для працякання рэакцый тэрмаядз. сінтэзу, пасля чаго сцісканне П. спыняецца — утвараецца зорка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІ́НСТВА І РАЗНАСТА́ЙНАСЦЬ СВЕ́ТУ,
адна з асноватворных светапоглядных праблем, якая вырашаецца з пазіцый манізму, дуалізму і плюралізму. Манізм прымае за аснову ўсяго існага адзін пачатак. Матэрыялістычны манізм бачыць пачатак свету ў яго матэрыяльнасці (усе прадметы і з’явы — розныя віды ці ўласцівасці матэрыі, якая рухаецца). Наяўнасць структурных узроўняў матэрыі, на кожным з якіх яна валодае рознай будовай і падпарадкоўваецца спецыфічным законам руху, лічыцца крыніцай разнастайнасці свету. Ідэалістычны манізм звязвае адзінства свету з агульнасцю яго духоўнага пачатку. У Гегеля пачатак, які складае аснову ўсіх з’яў прыроды і гісторыі, прадстаўлены абсалютнай ідэяй. Дуалізм у поглядах на свет заключаецца ў прызнанні яго першапачаткам дзвюх раўнапраўных субстанцый: матэрыяльнай і духоўнай. Дэкартаўская (картэзіянская) карціна свету выцякае з паралельнага існавання цялеснай (працяглай) і мыслячай субстанцый (дуалізм цела і душы). Адзінкавыя прадметы — гэта модусы (часовы стан) працягласці і мыслення. Плюралізм грунтуецца на тым, што свет складаецца з мноства незалежных, раўнапраўных утварэнняў, якія не зводзяцца да адзінага пачатку. Паводле Лейбніца, субстанцыяльнымі адзінкамі прыроды з’яўляюцца манады — непадзельныя, замкнутыя духоўныя істоты; вышэйшай манадай ён лічыў Бога.
Літ.:
Гегель Г.В.Ф. Энциклопедия философских наук. Т. 1. Наука логики. М., 1974;
Декарт Р. Первоначала философии // Соч.М., 1989. Т. 1;
Лейбниц Г.В. Монадология // Соч.М., 1982. Т. 1;
Кучевский В.Б. Философские проблемы естествознания. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
starter[ˈstɑ:tə]n.
1.sport ста́ртар; удзе́льнік (спаборніцтва)
2. дыспе́тчар; памо́чнік рэжысёра
3.tech. пускавы́ прыбо́р, ста́ртар
4. пе́ршая стра́ва;
What would you like as a starter? Што б ты хацела на першае?
♦
for startersinfml перш-на́перш, для пача́тку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Небяспе́ка ’стан пагрозы’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), у мінулым стагоддзі і ў пачатку XX ст. звычайна небеспячэнства, небязпячэнства ’тс’ (Нас., Яруш.), што сведчыць пра запазычанне з польск.niebezpieczeństwo ’тс’. Гл. бяспека.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
то, злуч.
1.Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа, каб падкрэсліць яго сувязь з папярэднім даданым умоўным сказам.
Калі не будзе дажджу, то пойдзем па грыбы.
2.пералічальна-размеркавальны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў пры пералічэнні падзей, з’яў, прадметаў з пераменным чаргаваннем.
То тут, то там чуліся галасы.
Шум то сціхаў, то ўзмацняўся.
3.перамяшчальна-размеркавальны (з адмоўем або з часціцай «ці»). Ужыв. для выражэння няпэўнасці, сумнення або меркавання, развагі (разм.).
Не то лодка, не то човен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вінье́тка
(фр. vignette, ад vigne = вінаград)
упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, у альбоме, на лістку паштовай паперы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Вы́раб (БРС, Гарэц., Шат., Бяльк.), вы́раба ’вырабатка’ (Яруш.), выро́ба ’працэс выраблення посуду’ (Вярэн.). Укр.ви́ріб, польск.wyrób, чэш.výroba ’вытворчасць, выраб’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырабіць, неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. мовы, 2, 140).