Вы́раб (БРС, Гарэц., Шат., Бяльк.), вы́раба ’вырабатка’ (Яруш.), выро́ба ’працэс выраблення посуду’ (Вярэн.). Укр. ви́ріб, польск. wyrób, чэш. výroba ’вытворчасць, выраб’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырабіць, неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. мовы, 2, 140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)