ЛІ́ПСКІ Уладзімір Іпалітавіч (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнт АН Украіны. З 1928 дырэктарбат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́РЫЯ (Luria) Сальвадор Эдуард (13.8. 1912, г. Турын, Італія — 6.2.1991),
амерыканскі вірусолаг і генетык; адзін з заснавальнікаў генетыкі мікраарганізмаў. Чл.Нац.АН ЗША (1959). Скончыў Турынскі ун-т (1935). З 1950 праф.
Ілінойскага ун-та, з 1959 — Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1974 адначасова дырэктар Цэнтра ракавых даследаванняў. Навук. працы па даследаванні структуры і ўзнаўлення бактэрыяфагаў. Адкрыў механізм рэплікацыі вірусаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разам з А.Д.Хершы і М.Дэльбрукам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́СТАЎ Аляксандр Фёдаравіч (9.3.1855, Разанская вобл., Расія — 30.8.1908),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1888). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1881). Працаваў у г. Магілёў: з 1889 ардынатар губ. бальніцы, з 1892 дырэктар фельчарскай школы. Навук. працы па спосабах увядзення лякарстваў у арганізм. Заснаваў т-ваЧырв. Крыжа ў Магілёве.
Тв.:
Внутригорловое распыление (интратрахеальная пульверизация) как способ введения лекарств в организм. СПб., 1888.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ Карл Іванавіч (23.11.1827, г. Тула, Расія — 16.2.1891),
расійскі батанік і падарожнік, адзін з першых даследчыкаў флоры Д. Усходу. Акад.Пецярб.АН (1868). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1850). У 1853—57 здзейсніў кругасветнае падарожжа, у 1859—64 даследаваў Сібір, Д. Усход і Японію. З 1870 дырэктарБат. музея АН. Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін.
Літ.:
Липшиц С.Ю. К.И.Максимович // Отечественные физико-географы и путешественники. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ Кандрат Кандратавіч (5.1. 1894, в. Узорава Маскоўскай вобл. — 1939),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н., праф. (1936). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1934—37 заг. кафедры і дырэктар Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях фізіялогіі гіпаталамуса, гематаэнцэфалічнага бар’ера, істэрыі, арганізацыі аховы здароўя, неўралагічнай дапамогі і методыкі выкладання ў мед. ін-тах.
Тв.:
К цитоархитектонике гипоталамуса // Медико-биол. журн. 1926. Вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЗО́Н Уладзімір Восіпавіч (19.11.1881, г. Заслаўе Мінскага р-на — 6.9.1954),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Праф. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1911). З 1948 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры, з 1949 дырэктар). Навук. працы па хірург. лячэнні гінекалагічных і уралагічных хвароб, органаў брушной поласці.
Тв.:
Из прошлого белорусской хирургии // Тр. III съезда хирургов БССР. Мн., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІНА Раўза Хамідаўна (23.12.1907, в. Мусіна Арэнбургскай вобл., Расія — 15.6.1991),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1950), праф. (1952). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1930). У 1950—72 дырэктарБел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па арганізацыі артапеда-траўматалагічнай дапамогі, рэгенерацыі касцявой тканкі, прыроджаных вывіхах бядра.
Тв.:
Организация травматологической и ортопедической помощи в Белорусской ССР // Тр. I Всесоюз. съезда травматологов-ортопедов. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУЕ́Н ВАН Х’ЕЎ (Nguyễn Vãn Hieû; н. 21.6.1938, Ханой),
в’етнамскі фізік-тэарэтык. Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Ханойскі пед.ін-т (1956). З 1960 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследаванняў (г. Дубна), з 1970 дырэктар Ін-та фізікі ў Ханоі, з 1983 старшыня Нац. цэнтра навук. даследаванняў В’етнама. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц (класіфікацыя і структура элементарных часціц) і фізіцы нейтрына. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬ (Nicolle) Шарль Жуль Анры (21.9.1866, г. Руан, Францыя — 28.2.1936),
французскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Скончыў Руанскі ун-т (1893). З 1903 дырэктар Пастэраўскага ін-та ў Тунісе. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў сыпнога тыфу, скурнага і вісцэральнага лейшманіёзу, трахомы, шкарлятыны, грыпу, міжземнаморскай ліхаманкі і інш., распрацоўцы спосабаў прыгатавання вакцын і сываратак. У 1909 эксперым. даказаў, што пераносчыкам узбуджальніка сыпнога тыфу з’яўляецца адзежная вош. Нобелеўская прэмія 1928.
чэшскі скрыпач, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1885—92, з 1922 праф., у 1924—26 і з 1933 яе дырэктар). Вучань А.Беневіца, К.Штэкера, А.Дворжака. У 1891—1933 удзельнік «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б.Сметаны, Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімф. паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з арк. (1903), фп. п’есы.