МУЛЬТЫПЛІКА́ТАР (ад лац. multiplico памнажаю, павялічваю, узмацняю),
у тэхніцы, прыстасаванне для ўзмацнення дзеяння якога-н. механізма, павышэння ціску, павелічэння перадатачных адносін і інш. У гідраўл. прэсах павышае ціск вадкасці, што падаецца помпай у рабочыя цыліндры; у мех. перадачах павышае скорасць вярчэння валоў (напр., павышальная зубчастая перадача); М. да фотаапарата дае магчымасць атрымаць некалькі негатываў на адной пласцінцы (плёнцы); у паліграфіі — прылада для адначасовага атрымання проб каляровага друку.
Схема гідраўлічнага мультыплікатара: 1 — плунжэр малога дыяметра d; 2 — поршань вялікага дыяметра D; 3 — рабочая вадкасць; pн — ціск, што ствараецца помпай; pв — атрыманы высокі ціск
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАМО́РЫ,
службовая асоба ў ВКЛ. П. прыдворны адказваў за парадак і ўбранства ў пакоях вял. князя, быў яго дарадчыкам і ўваходзіў у склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Прызначаўся з буйных феадалаў. П. павятовы разглядаў зямельныя спрэчкі паміж шляхтай у падкаморскім судзе, удзельнічаў у разглядзе спраў у каптуровым судзе. Прызначаўся вял. князем з 4 кандыдатаў, выбраных шляхтай на павятовым сейміку. Гэту пасаду мог займаць толькі шляхціц-хрысціянін, ураджэнец ВКЛ, які валодаў маёнткам у гэтым павеце, ведаў права. П. прызначаў сабе з мясц. шляхты 1—2 памочнікаў — каморнікаў, якія вымяралі спрэчныя землі, а таксама па яго даручэнні разглядалі дробныя справы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),
група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСШЫРЭ́ННЕ СУСВЕ́ТУ,
павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай Фрыдманам на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Р.С. пацвярджаецца данымі пазагалактычных астр. назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне). Лічыцца, што Р.С. пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл.Сінгулярнасць касмалагічная).
З вымярэнняў чырв. зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = H∙r, дзе r — адлегласць ад назіральніка, H — пастаянная Хабла (характарызуе Р.С.). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету. Гл. таксама Касмалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замаўча́ць1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму.Сіняўскі.
замаўча́ць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З рубцамі 1 (у 1 знач.). З кішэні штаноў выглядала драўляная, рубчастая ручка вялікага рэвальвера.Самуйлёнак.// З кантамі; кантовы. Рубчастая шклянка.
2. Пакрыты рубцамі 1 (у 2 знач.). І толькі цяпер Віця ўбачыў, што ў новенькага кароткія, крыху ніжэй локцяў рукавы, а замест кісцяў рук з рукавоў вытыркаюцца рубчастыя чырванаватыя куксы.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.Гіст. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў 11–18 стст., жыхары якога не былі прыгопнымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей.
2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак. // Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве слабады.
3.Уст. Пасёлак каля горада; прыгарад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнёслы, ‑ая, ‑ае.
1. Прыўзняты, урачысты. Узнёслы настрой. Узнёслая прамова. □ [Кудрынскі] меў талент прамоўцы, і нашы адказы больш падабаліся яму, калі былі трохі ўзнёслыя.Лужанін.— Таварышы! Дарагія землякі! — Голас Марыі пявучы, узнёслы.Гроднеў.
2. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў. Узнёслыя ідэалы. Узнёслыя мары. □ Кранулі не раз мяне тэмы ўзнёслыя Пра нашыя справы, пра нашых людзей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сыно́вая ’жонка сына, нявестка’ (Нас., Байк. і Некр.), сынава́, сынава́я, сыно́ва ’тс’ (зах., Сл. ПЗБ), сынава́я, сыно́ва ’тс’ (Сцяшк.), ст.-бел.сыновая ’тс’. Магчыма, з польск.synowa ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа), што фіксуецца ў функцыі назоўніка з XVIII ст. (гл. Длугаш-Курчабова, 478), у першую чаргу паводле націску і арэала распаўсюджання. Паводле Булахава (Бел. лекс., 19), субстантываваны прыметнік, суадносны з іншымі ўтварэннямі ў афіцыйнай мове Вялікага княства Літоўскага, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
базылья́не
(с.-лац. basiliani)
каталіцкія манахі ўсходняга абраду, якія жывуць паводле статута св. Васіля (Базыля) Вялікага (распрацаваны ў 4 ст.); існуюць з ранняга сярэдневякоўя, у канцы 16 ст. арганізаваны ў уніяцкі ордэн.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)