народны рух у дзяржаве Сасанідаў у 490 — канцы 520-х г. Ідэалогіяй М.р. былорэліг.-філас. вучэнне маздакізм, якое ўзнікла ў канцы 3 ст. Гал. змест вучэння — ідэі барацьбы Святла (Дабра) і Цемры (Зла), усеагульнай роўнасці, падзелу маёмасці. Рух узнік ва ўмовах эканам. і паліт. крызісу, росту ўплыву арыстакратыі і аслаблення царскай улады, разарэння іранскіх сялян, многія з якіх з-за жорсткага шлюбнага заканадаўства не маглі стварыць сям’ю. Быў падтрыманы царом Кавадам I [488—496, 499—531]. Прыхільнікі маздакізму занялі важныя дзярж. пасады, кіраўнік М.р. Маздак стаў адной з першых асоб дзяржавы. Маздакісты захоплівалі маёмасць знаці і аддавалі яе бедным, было палегчана шлюбнае заканадаўства. Аслабіўшы арыстакратыю, Кавад I у канцы 520-х г. парваў з маздакізмам, а яго сын Хасроў задушыў М.р. Маздак быў пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІМІРЭ́СКУ (Vladimirescu) Тудор (каля 1780, с. Уладзімір у Валахіі, цяпер Румынія — 27.5.1827),
кіраўнік паўстання 1821 у Дунайскіх княствах. У рус.-тур. вайну 1806—12 камандаваў атрадам рум. добраахвотнікаў на баку Расіі. У студз. 1821 узначаліў сял. паўстанне ў Валахіі (ахапіла і ч. Малдовы), якое напачатку было накіравана супраць панавання ў краіне тур. стаўленікаў грэкаў-фанарыётаў, але стыхійна набыло характар антыфеад. вайны. 21.3.1821 У. заняў Бухарэст і пачаў правіць Валахіяй, але быў вымушаны дзяліць уладу з кіраўніком грэч. паўстанцаў А.Іпсіланці. У маі 1821 У. без бою здаў Бухарэст пераўзыходзячым сілам туркаў. Іпсіланці беспадстаўна абвінаваціў У. ў здрадзе, ён быў схоплены грэч. паўстанцамі і забіты. Яго імя было прысвоена рум. добраахвотніцкай пях. дывізіі, якая ў 1944—45 змагалася супраць ням.-фаш. войск. у складзе Чырв. Арміі.
The alleged theft never really happened — Сьцьвярджа́нага крадзяжу́ ў сапра́ўднасьці ніко́лі не было́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зара́на, прысл.
Разм. Занадта рана; ранавата. Жанчын.. на вуліцы яшчэ не было, і Алена падумала, што паднялася зарана, што трэба было б пачакаць трохі дома.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́лую, прысл.
Смела, не баючыся. Рабіць насмелую. □ Як зрабіць, каб у хаце можна было вольна дыхаць, каб насмелую можна было сказаць звонкае і вясёлае слова.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУНІ́ЧНІКІ,
у ВКЛ у 15—17 ст. назва людзей, якія бралі ў арэнду ворную зямлю і інш. ўгоддзі за пэўную плату — куніцу. К. выступалі сяляне, мяшчане, баяры, зямяне, татары і інш.Найб. К. было ў Жамойці.