штось1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ.неазначальны.
Тое, што і штосьці 1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё.Быкаў.— Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка.Колас.
штось2, прысл.
Тое, што і штосьці 2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць.Прыходзька.Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што 1), займ.неазначальны.
Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі.Скрыган.І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму.Колас.[Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты».Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрых, ‑а, м.
1. Тонкая, кароткая лінія, рыска (малюнка, чарцяжа, партрэта, карціны і пад.). [Рамір] адбегся ад планшэта, .. шырока ўзмахнуў рукой; Вера ведала, што ён зрабіў першы штрых.Асіпенка.
2.перан. Асобны момант, характэрная рыса, падрабязнасць чаго‑н. Варты ўвагі і некаторыя штрыхі, што характарызуюць паасобныя асаблівасці даўніх народных звычаяў паўночнага Палесся.Ліс.Байку Крапівы жывіла жыццё, канкрэтная рэчаіснасць — яна давала не толькі тэмы, вобразы, але асобныя штрыхі, дэталі.Гілевіч.
[Ням. Strich.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энтузія́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны чым‑н. Няхай мне даруе лёс мой учынак, але я адразу надумаў выкарыстаць энергію гэтых юных энтузіястаў на карысць агульнае справы.Дубоўка.//чаго. Чалавек, які ўсе сілы аддае якой‑н. справе, шчыры прыхільнік чаго‑н. Будучы сапраўдным энтузіястам навукі, ён [Скарына] імкнуўся асвоіць яе ў самых розных галінах.Алексютовіч.Адным з кіраўнікоў тэатра быў юны літаратар і энтузіяст аматарскай сцэны Юрый Тарых.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анало́гія
(гр. analogia)
1) падабенства ў пэўных адносінах з’яў, паняццяў, прадметаў, якія ў цэлым розняцца паміж сабой;
2) лог. форма высновы, калі на аснове падабенства двух прадметаў, з’яў, паняццяў у якіх-н. адносінах робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах;
3) падобнасць органаў, якія маюць розную будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін аднолькавыя функцыі (параўн.гамалогія);
4) лінгв. змяненне граматычнай формы на ўзор другой формы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
усёIIпрысл.
1. (заўсёды, увесьчас) immer, immerfórt, stets, fórtwährend, die gánze Zeit;
ён усё працу́е er árbeitet ímmer [die gánze Zeit];
2. (перадпрым.абопрысл.увыш. ст.) ímmer;
усё дале́йímmer wéiter;
спра́ва ідзе́ ўсё ле́пей es [die Árbeit] geht ímmer bésser;
3. (дацяперашнягачасу, неперастаючы):
усё яшчэ́ímmer noch;
4.:
усё ж такі́ (aber) doch, dénnoch, ímmerhín;
падо́бна, але ўсё ж не то́е ähnlich, und dénnoch nicht dassélbe;
5. (выключна) nur, áusschließlich;
і ўсё праз цябе́ und nur déinetwegen;
усё адно́éinerlei;
мне ўсё ро́ўна es ist mir(ganz)egál
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав.*brьněti: укр.брені́ти, брині́ти ’гучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск.brznieć (польск.brzmieć), чэш.brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав.*bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск.brzmieć ’тс’, алеnabrzmiały ’набухлы’. Бел.брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск.bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац.bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус.смал.вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ.vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽvypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус.хрыч са ст.-рус.гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́трашчыць (вочы) ’вылупіць’ (БРС, Шат.). Мяркуючы па ізаляванасці слова ў бел., можна лічыць запазычаннем з польск.wytrzeszyć (oczy) ’тс’; параўн. яшчэ чэш.vytřeštiti (oči), славац.vytrieštať ’тс’. Пэўнай этымалогіі гэтых слоў няма. Брукнер (579) звязвае з trěsk‑, але гэта не дакладна. Фасмер (4, 23) адхіляе і роднасць з рус.вытаращить, таращить (глаза). Іначай Махэк₂ (657), як і рус., і заходнеслав. словы выводзіць ад і.-е.ster‑ ’быць нерухомым’ (*ster‑skati) і параўноўвае з літ.(pa)stérti ’ўтаропіцца’, ням.stieren і starren ’тс’. Няпэўна.