падбрэ́хіч, ‑а, м.
Пагард. Той, хто ўгодліва, з якой‑н. мэтай дагаджае каму‑н., падтрымлівае каго‑н. Васіль Бусыга быў яго [пана] верным памочнікам. Калі пан Крулеўскі вёў рэй галоўнага свата польскасці, то роля Васіля Бусыгі зводзілася да ролі панскага падбрэхіча. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панараста́ць, ‑ае; зак.
1. пераважна безас. Нарасці, вырасці ў вялікай колькасці. У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. Сачанка.
2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах. Лёдам скавала шыбы, тоўстыя гузакі панарасталі па краях. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўвало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.
Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне валокі. — Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною... Чарот. Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перае́мнік, ‑а, м.
Прадаўжальнік чыёй‑н. дзейнасці, якіх‑н. традыцый і пад. Марксізм узнік не ў баку ад прамой дарогі развіцця навукі, а з’явіўся законным пераемнікам і прадаўжальнікам усіх яе лепшых дасягненняў. «Звязда». // Той, хто заняў месца, пасаду свайго папярэдніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Той, хто водзіць самалёты або іншыя лятальныя апараты; лётчык. Плыве самалёт над зямлёй,.. І з тысячам мараў і дум На дол паглядае пілот. Броўка. Вядзе пілот над намі самалёт І радуецца працы нашай шчыра. Панчанка.
[Фр. pilote.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шлы, ‑ая, ‑ае.
Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагудзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце; зак.
Разм. Тое, што і прагусці. Дзесьці далёка-далёка ледзь чутна прагудзеў паравоз. Лынькоў. Коней прывязалі да плота, і Хоміч, падзюбаўшы двума тоўстымі пальцамі ў шыбу, прагудзеў магічнае ў той час: — Эй, гаспадар, адчыні! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ктык, ‑а, м.
1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы. Цяпер прыйшлі ў калгас людзі з адукацыяй, практыкі, спецыялісты. Сергіевіч.
2. Практычны, дзелавы чалавек. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапаганды́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто займаецца прапагандай чаго‑н. Баявым агітатарам, гарачым прапагандыстам рэвалюцыйных ідэй становіцца на фронце Адась Гушка. Кудраўцаў. // Асоба, якая вядзе палітычныя заняткі. Цяпер часта ў клубе ў брыгадах, на фермах прапагандысты чытаюць лекцыі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастарэ́ка, ‑і, ДМ ‑раку, Т ‑рэкам, м.; ДМ ‑рэцы, Т ‑рэкай (‑рэкаю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць многа гаварыць пра пустое, несур’ёзнае; гаварун (гаваруха), жартаўнік (жартаўніца). // Пра малога (малую), які (якая) гаворыць, разважае, як дарослы. Малая прастарэка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)