Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вка ’рыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́щемесца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́х ’певень’ (стол., Сл. Брэс.). Да пяту́х (гл.). Ацвярдзенне губных перад е (< е), я мае месца ў вузкай паласе паміж паўдн.-зах.-бел. і зах.-палес. гаворкамі, напрыклад: баліціса ’мыць бялізну’, памаць, дзеваць (ДАБМ, к. 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плес ’глыбокае месца на балоце, дзе заўсёды стаіць вада’ (Бес.), ’шырокі фарватэр’ (Крывіч, 1), ’прырэчная сенажаць, якая заліваецца ў час разводдзя’ (глус., Янк., дыс.), ’забалочаныя берагі азёр’ (палес., Талст.), плесо ’балота, занесенае пяском’ (Скарбы). Гл. плёс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распо́рак ’разрэз, выраз у адзенні’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), распо́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. rozporek ’разрэз у адзенні’, славен. razporek ’тс’. Да пароць (гл.). Для славенскага слова Сной₂ (606) рэканструюе першаснае значэнне — ’месца, дзе адзенне распоратае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лка1 ‘жалезная трубка ў коле, у якую ўстаўляецца вось’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да тул2, гл. утулка. Параўн. таксама тулейкі (гл.).

Ту́лка2 ‘паляўнічая стрэльба’ (Мат. Гом.; Цярохін, Охота). Ад назвы горада Тула (месца вырабу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накол ’рог хусткі’ (чэрв., Сл. ПЗБ), наклы́ ’па вуглах’ (там жа), рус. пск. накло́ ’мыс берага, каса’, ’неглыбокае месца, парослае трыснягом’ (СРНГ), польск. Nakło (тапонім), чэш. náklí ’зараслі маладой вярбы’, nákel ’вільготнае месца з вярбовымі ’зараслямі’, nákloмесца каля ракі’, славен. Naklo (тапонім, гл. Бязлай, Eseji, 163), серб.-харв. на̑кла ’глыбокае месца ў рацэ’, nákla прысл. ’дадолу, на зямлю’ (Šimunović, Olesch. Čak.-deut. Lexikon, 3, 538). На падставе наяўных матэрыялаў можна рэканструяваць у якасці зыходнай формы прасл. *nakъlъ, *nakъlo ’выступ’, прыставачнае ўтварэнне з прэфіксам na‑, параўн. сінанімічнае да яго *zakъlo (гл. за́кла), ад асновы kъlъ ’зуб, клык, малады парастак’, якая ўзыходзіць да *kolti ’калоць’, гл. Брукнер, 354; Махэк₁, 317; Скок, 2, 500; спецыяльна гл. Варбат, Этимология–1972, 49–53. Для шэрагу вучоных аснова і першаснае значэнне слова застаюцца няяснымі (Махэк₂, 388; Бязлай, 2, 213). Ондруш звязвае з балг.-макед. натлак ’нанос’ і праз стадыю пераходу ‑tьl > ‑tl‑ > ‑kl‑ спрабуе звесці да ‑tьlo (Slavica Slovaca, 16, 1981, 3, 230–235). Гл. таксама: Борысь, Onomastica Jugoslavica, 11, 1984, 1–9. Наяўнасць беларускіх і рускіх форм пярэчыць сцвярджэнню Налепы пра выключна заходнеславянска-паўднёваславянскі характар слова, на якім грунтуюцца далёка ідучыя этнагенетычныя вывады, параўн. Nalepa J. Słowiańszczyzna północno-zachodnia. Podstawy jedności і jej rozpad. Poznań, 1968, 70–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́плаў1 ’заліўны луг у пойме ракі’ (ТСБМ, Некр., Гарб., Нікан., Шат., Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.; ТС, Сл. Брэс.), поплыў ’тс’ (Бяльк.), ’незабалочаная сухадольная сенажаць’ (Янк. 2; лун., Сл. Брэс.), ’луг каля вёскі’ (Бір. Дзярж.; Сл. ПЗБ; драг., Сл. Брэс.), ’месца на рацэ, возеры, якое зарасло трысцём’ (Інстр. 1: слуц., КЭС), ’сенажаць на высокім месцы’ (лун., Шатал.), ’пясчанае месца каля ракі’ (Сл. ПЗБ), по́плава, по́плаво ’тс’ (Скарбы), поплава́ ’выган’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ) по́плавына ’тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), ’смецце, нанесенае паводкай’ (Ян., ТС), укр. по́плав ’заліўны луг’, рус. бранск. по́плав ’заліўны луг, выган’, польск. popław ’заліўны луг’, ’сена з такіх лугоў’. Вытворнае ад прасл. *pluti/*plavati ў першасным значэнні ’ліць, цячы’, ’заліваць вадой’, параўн. славен. popláva ’паводка’, poplaviti ’заліць’; азначае як месца, якое заліла вада, так і месца, ад якога вада адступіла з агульным значэннем ’пасля паводкі’. Гл. плаваць.

По́плаў2 ’расліна маннік, Glyceria R. Br.’, паплаво́к, мн. л. плаўкі́ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по-, гл. плаваць і плаў як агульная назва для расліннага покрыва на вадаёмах (Расл. св.).

По́плаў3 ’сетка для падлёднай лоўлі рыбы’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- ад плавіць ’сплаўляць па плыні ракі’, перанос семантыкі на прыстасаванне, што дзейнічае, выкарыстоўваючы ток вады, параўн. рус. плавная сеть ’самаплаўная сетка’, польск. popław ’плынь, ток вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кватэ́ра

(польск. kwatera, ад ням. Quartier)

1) частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад;

2) памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля;

3) мн. месца размяшчэння войск у населеным пункце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

about

[əˈbaʊt]

1.

prep.

1) пра каго́-што; аб кім-чым

a book about Belarus — кні́га пра Белару́сь

We talked about you — Мы гавары́лі пра цябе́

2) каля́, ля чаго́

Come about three o’clock — Прыйдзі́ каля́ трэ́цяй гадзі́ны

3) наво́кал чаго́

a fence about the garden — плот наво́кал гаро́ду

4) пры кім-чым

5) па кім-чым

children’s toys scattered about the room — дзіця́чыя ца́цкі параскіда́ныя па пако́і

The dog ran about the yard — Саба́ка бе́гаў па двары́

2.

adv.

1) блізу́; больш-менш

The bottle is about empty — Пля́шка блізу́ пуста́я

He is about my size — Ён больш-менш майго́ ро́сту

2) наво́кал, наўко́ла

to look about — разгляда́цца наўко́ла

to turn about — завярну́цца наза́д

3) зь ме́сца на ме́сца; туды́-сюды́

to shuffle papers about on a desk — перакіда́ць зь ме́сца на ме́сца папе́ры на стале́

4) у адваро́тным кіру́нку

to face about — абярну́цца за́дам

- about to

- up and about

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)