2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы.Брыль.«Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую.Б. Стральцоў.Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка.Пестрак.
3.Зал.да перавальваць 1.
перава́львацца2, ‑аецца; незак.
Зал.да перавальваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узло́бак, ‑бка, м.
Узвышанае месца на негарыстай мясцовасці. Праз колькі хвілін Чубар выйшаў за вёску і пакрочыў па дарозе, што вяла скрозь бульбяное поле на высокі і шэры ўзлобак, за якім недзе былі Журынічы.Чыгрынаў.// Самы высокі пункт якога‑н. узвышша. На пагорку, на самым яго ўзлобку ляжалі ў беспарадку і стаялі тырчма вялізныя каменныя глыбы.Хадкевіч.Вось людзі, чатыры цёмныя постаці, узышлі на самы ўзлобак, падаліся да яліны.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сямёра, семяры́х, семяры́м, семяры́мі, ліч.зб.
1. 3 назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з асаб.займ.мн. л. і без залежнага слова: колькасць сем.
С. хлопцаў.
С. сірот.
С. пасажыраў: чатыры мужчыны і тры жанчыны.
С. свіней.
Нас было с.
С. аднаго не чакаюць (прыказка).
2. 3 назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць сем.
С. гусянят.
3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: сем прадметаў.
С. саней.
С. штаноў.
4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: сем пар.
С. туфель.
С. шкарпэтак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
САР’Я́Н (Мартырос Сяргеевіч) (28.2.1880, г. Растоў-на-Доне, Расія — 5.5.1972),
армянскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў нац. школы жывапісу. Нар.маст.СССР (1960). Правадз.чл.АМСССР (1947). Правадз.чл.АН Арменіі (1956). Герой Сац. Працы (1965). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1897—1904), у майстэрнях В.Сярова і К.Каровіна (1902—04). Зазнаў уплывы творчасці П.Гагена і А.Матыса. Чл.маст. аб’яднанняў «Блакітная ружа», «Саюз рускіх мастакоў», «Свет мастацтва», «Чатыры мастацтвы». Творчасць адметная дэкаратыўнасцю, плоскаснасцю кампазіцыі, пабудаванай на вял. колеравых плямах, дзе святлопаветраныя эфекты і перспектыва замяняюцца супастаўленнем і кантрастам колераў. У ранніх работах казачнасць усх. матываў спалучаў з музыкальнасцю кампазіцыйных рытмаў і падкрэсленай дэкаратыўнасцю каларыту («Каля гранатавага дрэва», 1907). У творах 1910—13, выкананых пад час вандровак у Турцыю, Егіпет і Іран, імкнуўся да зліцця дэкар. і канструктыўна-прадметнага пачаткаў («Фінікавая пальма»). З 1921 у Арменіі. З 1930-я г. шмат працаваў як партрэтыст, спалучаючы вострую характарнасць з увагай да душэўнага стану мадэлі (партрэты Р.Сіманава, 1939; А.Ісаакяна, 1940). У 1940—50-я г. пераважаў пейзажны жанр, эпічна-абагульненыя віды Арменіі: «Арарацкая даліна» (1945), «Арменія» (1957), цыкл «Мая Радзіма» (1952—58). Працаваў таксама як кніжны графік («Армянскія народныя казкі», 1933, і інш.) і тэатр. дэкаратар (сцэнаграфія і касцюмы да оперы «Алмаст» А.Спендыярава ў Т-ры оперы і балета імя Спендыярава ў Ерэване, 1938—39, і інш). Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
два, двух, двум, двума, (аб) двух, м. і н., дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма, (аб) дзвюх, ж., ліч.кольк.
1. Лік 2. Два разы па два — чатыры. Напісаць лічбу два.// Колькасць 2. Два алоўкі. Дзве дарогі. □ За аднаго бітага двух нябітых даюць.Прыказка.З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць.Прыказка.
2. Тое, што і двойка (у 2 знач.).
•••
Двух слоў не звяжагл. звязаць.
Забіць двух зайцоўгл. забіць 1.
За два (тры і пад.) крокігл. крок.
На два словыгл. слова.
На два франтыгл. фронт.
Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоўгл. магчы.
Не раз і не двагл. раз.
Ні два ні паўтара — пра што‑н. няпэўнае, неакрэсленае; ні тое, ні сёе.
Пагнацца за двума зайцамігл. пагнацца.
Палка з двума канцамігл. палка.
Паміж двух агнёўгл. агонь.
Раз-два і гатовагл. раз.
Служыць двум багамгл. служыць.
У два канцыгл. канец.
У двух словахгл. слова.
Як двойчы два (чатыры)гл. двойчы.
Як дзве каплі вадыгл. капля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даві́цца1, даўецца; зак.
Кончыць віцца, звіцца.
даві́цца2, даўлюся, давішся, давіцца; незак.
1. Задыхацца ад чаго‑н., што засела ў горле. Сабака дабіўся кветкай. □ Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай.Бядуля.// Задыхацца ад прыступу кашлю, смеху і пад. А навокал хлопцы давяцца ад смеху.Бачыла.//перан. Харчавацца чым‑н., што прыелася, абрыдла. — Ледзьве не чатыры гады давіўся .. [пашай] у акопах, каб яна спрахла.«ЛіМ».
2.Зал.да давіць 2 (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.
1. Пражыць, правесці некаторы час дзе‑н. Такім чынам у Вепрах прабыў Саўка дзён тры ці чатыры.Колас.
2. Праслужыць, прапрацаваць некаторы час у якасці каго‑н. А Рыгор .. так і прабыў польскім абознікам нешта вельмі доўга.Чорны.
3. Пражыць, правесці час якім‑н. спосабам. — Наеліся дзеткі малака. Што я ім пастаўлю? Вады хіба пасалю? Гэта ж твая ўсё донечка любая! — Прабудуць дзень як і бег малака.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спалуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да спалучыцца.
2. Гарманіраваць, адпавядаць адно другому. Як прыгожа спалучаюцца колеры.«Работніца і сялянка».Гляджу, як ільны на прасторах сінеюць, Як неба блакіт спалучаецца з полем.Хведаровіч.
3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне. З колькаснымі лічэбнікамі два, тры, чатыры і г. д. зборныя назоўнікі не спалучаюцца.Граматыка.
4. Мець сувязь, служыць працягам адно другога; злучацца. Крама Раманюка спалучалася з пакоямі цесцевага дома.Карпюк.
5.Зал.да спалучаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапчы́на, ‑ы, м.
Разм. Малады чалавек, дзяцюк. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці.Пальчэўскі.— Памесцімся, — супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам.Васілевіч.// Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які вялікі вырас за гэтыя чатыры гады.Мележ.Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвёра, чацвярых, ліч.зб.
Чатыры. Ужываецца: а) з назоўнікамі агульнага роду, якія абазначаюць асоб. Жанчыну пахавалі, чацвёра сірот засталося.Лось; б) без назоўнікаў, калі абазначаюць асоб мужч. і жан. полу. Тыя чацвёра, што асталіся ў пакойчыку, доўга іх [хлопцаў] чакалі.Навуменка; в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот. Чацвёра парасят; г) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку. Чацвёра саней. Чацвёра сутак; д) з асабовымі займеннікамі ў множным ліку. Іх было чацвёра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)