брэ́мсберг, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат.

2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на ніжэйшы гарызонт; спуск.

[Ням. Bremsberg.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́ўду, прысл.

Разм. На самой справе, сапраўды. [Анежка] так любіла бацьку, што яшчэ не верыла, каб ён напраўду выгнаў яе з хаты. Броўка. — Ха-ха-ха, — зноў зарагатаў граф. — Мне напраўду падабаецца гэты дзікун. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ная́ве, прысл.

У рэчаіснасці, на самой справе. Міне год — паўтара, і ўсё, што было ў праекце архітэктара, паўстане наяве. Хадкевіч. Тышкевічу здалося, што ён быў заснуў і ўбачыў сон. Але голас гучаў наяве. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбало́ўства, ‑а, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі. Што ж... бываюць і ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці і ўдачы, калі здзяйсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары і спадзяванні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fact [fækt] n.

1. факт;

hard facts неабве́ржныя, бясспрэ́чныя фа́кты;

stick to the facts прытры́млівацца фа́ктаў

2. і́сціна, пра́ўда; сапра́ўднасць;

I know for a fact that she is not involved in the matter. Я ўпэўнены, што яна не замешана ў гэтай справе.

the fact (of the matter) is… на са́май спра́ве…;

facts speak for themselves фа́кты гаво́раць са́мі за сябе́;

Is that a fact? infml Няўжо так?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыяпта́з

(ад дыя- + гр. optazo = бачу)

мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, водны сілікат медзі ізумрудна-зялёнага колеру; празрыстыя крышталі выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізумру́д

(тур. zümrüd < перс. zumurrud, ад гр. smaragdos = смарагд)

мінерал, разнавіднасць берылу, каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАНТЭ́ ((Volonté) Джан Марыя) (н. 9.4.1933, г. Мілан, Італія),

італьянскі акцёр. Скончыў Нац. акадэмію тэатр. мастацтва (1957). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1951. З 1960 у кіно. Здымаецца ў вострасацыяльных («Чалавек, якога трэба знішчыць», «Тэрарыст»), прыгодніцкіх («За некалькі лішніх долараў», «Хто ведае?» — у сав. пракаце «Залатая куля»), палітычных («Кожнаму сваё», «Бандыты ў Мілане», «Следства па справе грамадзяніна па-за ўсякімі падазрэннямі» — у сав. пракаце «Справа грамадзяніна па-за ўсякімі падазрэннямі», «Сака і Ванцэці», «Джардана Бруна») і інш. фільмах.

т. 3, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЭРАСТА́Т (ад аэра... + грэч. statos стаячы, нерухомы),

лятальны апарат, лягчэйшы за паветра. Пад’ёмная сіла аэрастата ствараецца змешчаным у абалонку газам (вадарод, гелій, цёплае паветра і інш.), шчыльнасць якога меншая за шчыльнасць паветра. Адрозніваюць аэрастаты кіроўныя (дырыжаблі, матарызаваныя аэрастаты з рухавікамі і паветранымі вінтамі), некіроўныя (паветраныя шары, радыёзонды, стратастаты і інш.) і прывязныя (для назірання ці загароды). Кіроўныя і некіроўныя аэрастаты выкарыстоўваюць для даследавання атмасферы Зямлі і ў спорце, прывязныя — у метэаралогіі, ваен. справе і інш. Гл. таксама Паветраплаванне.

т. 2, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПЕЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. appellatio зварот, скарга),

у праве многіх краін абскарджанне прыгавораў ці інш. суд. рашэнняў па крымін. і цывільных справах, якія не набылі законнай сілы. Апеляцыйны суд нанава даследуе сабраныя доказы па справе і мае права або зацвердзіць раней прынятае рашэнне, або вынесці новае. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае апеляцыі, а перагляд суд. рашэнняў (прыгавораў), якія не набылі законнай сілы, адбываецца ў касацыйным парадку (гл. Касацыя).

2) У пераносным сэнсе — просьба падтрымаць у чым-н.

т. 1, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)