сказ, які выражае недахоп інфармацыі пра пэўны аб’ект і патрабуе адказу на пытанне. Напр.: «Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў, // Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка?» (Я.Купала).
Фармальныя паказчыкі значэння пытальнасці: пытальная інтанацыя («Дождж яшчэ ідзе?»), пытальныя словы — часціцы «ці», «хіба», «а», «няўжо»; займеннікі «хто», «што», «чый», «які», «колькі»; прыслоўі «дзе», «калі», «як», «куды», «адкуль», «навошта». Важную ролю ў пабудове П.с. адыгрывае лагічны націск, які дазваляе дакладна ўказаць, якой інфармацыі не хапае («Ко́ля прыехаў?» — «Коля прые́хаў?»). Як П.с. у маўленні могуць афармляцца: рытарычны вокліч («Хто яго не ведае?!»), альтэрнатыўнае запытанне («Гэту кнігу возьмеш ці тую?»), даданая ч. складанага сказа («Я ўсё гадаў, хто мог мне тэлефанаваць»), пабуджэнне («Ты пачнеш нарэшце працаваць?!»), перапытанне-паўтор («Кажаш, ужо прачытаў? Вазьмі другі раман»), пацвярджэнне («А як жа іначай? Так і трэба было!»). У канцы П.с. ставіцца пытальнік (?).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.10.1916),
расійскі гісторык народніцкага кірунку, грамадскі дзеяч. Брат М.І.Сямеўскага. Праф. (1882), д-ррус. гісторыі (1889). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872), у 1882—86 у ім прыват-дацэнт. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. і рабочага класа ў Расіі, вызв. рух дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі нар. сацыялістаў (1906), чл. яе ЦК. У працах С. «Сяляне ў цараванне імператрыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII і першай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1—2, 1898), «Палітычныя і грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.Буташэвіч-Петрашэўскі і петрашэўцы» (ч. 1, 1922) багаты архіўны матэрыял. У 1913—16 адзін са стваральнікаў і рэдактар гіст.-літ. часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЖАКО́Ў Сяргей Мікалаевіч (29.12.1849, г. Вазнясенск Мікалаеўскай вобл., Украіна — 12.12.1910),
расійскі публіцыст і сацыёлаг, ліберальны народнік. Вучыўся ў Новарасійскім ун-це ў Адэсе (з 1865). З 1868 супрацоўнічаў у час. «Знание», «Отечественные записи», «Дело», «Одесский вестник» і інш. У 1879—82 у ссылцы ва Усх. Сібіры. У 1885—89 чл. рэдакцыі час. «Северный вестник», у 1894—98 — «Русское богатство». Ў 1898—1909 рэдактар 22-томнай «Вялікай энцыклапедыі» т-ва «Асвета». Аўтар прац: «Формы земляробскай вытворчасці ў Расіі» (1882), «Сацыялагічныя эцюды» (т. 1—2, 1891—96), «Аграрнае пытанне ў Расіі» (2 выд., 1917) і інш. Даказваў немагчымасць капіталіст. развіцця Расіі, прапаноўваў праграму падтрымкі сельскіх абшчын і арцелей, якія, на яго думку, маглі б стаць асновай абагульнення вытворчасці ў с.-г. і саматужных промыслах. Ідэалізаваў рэформы 1860—70-х г. у Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́сны, -ая, -ае.
1. Яркі, зіхатлівы.
Я. месяц.
2. Светлы, нічым не зацемнены.
Яснае неба.
Ясная ноч.
Сягоння ясна (прысл.).
3.перан. Нічым не засмучаны, спакойны.
Я. твар.
Я. позірк.
4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.
Ясныя абрысы гор.
Ясная дыкцыя.
Абстаноўка ясная.
Я. намер.
Усё было ясна (безас., у знач.вык.).
5. Лагічны, стройны, дакладны.
Я. розум.
Я. адказ.
|| наз.я́снасць, -і, ж.
Унесці я. у гэта пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэскры́пт
(лац. rescriptum = літар. пісьмовы адказ)
1) адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне ў Стараж. Рыме;
2) пісьмо манарха высокапастаўленай асобе з аб’яўленнем аб узнагародзе, з выражэннем удзячнасці за аказаныя паслугі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гарды́ня ’гордасць’, гардыня́ ’горды чалавек’ (Нас.). Рус.горды́ня, укр.горди́ня, ст.-сл.гръдынц і г. д. (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 207–208). Прасл.*gъrdyni. Можна, аднак, ставіць пытанне, ці ўсх.-слав. словы ўсё ж такі не запазычаны з ц.-слав. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пес ’сабака’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэс ’тс’ (Бес.). Паводле Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 509), з польск.pies, якое да прасл.*pьsъ < і.-е.*pik‑s‑o‑s. Гл. таксама пёс; аднак пытанне пра характэрную для беларускай мовы захаваную форму (пес ці пёс) застаецца адкрытым.