Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату, пакрытая рознымі травамі. Роўнае і простае шас[э], нібы страла, рассякала бязмежную раўніну стэпу.Шамякін.А стэп стаяў настолькі здзірванелы, Ажно ляме[ш] ламаўся ў зямлі, Але мацней ад сталі люд у стэпе, — І ўсё шырэе паласа раллі.А. Астапенка.Стэп палосамі ляснымі Затрымае сухавеі.Аўрамчык.Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбярэ́жжа, ‑а, н.
Паласа зямлі ўздоўж берага (ракі, возера, мора). Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк.Шахавец.//Разм. Край, абочына. Усю зіму праплакала Ганка,.. а на вясну, як зацвілі на ажыўшай зямлі краскі і зашумеў на ўзбярэжжы балотаў буйны чарот, знікла і Ганка.Машара.— Як жа быць? — узнікла тады ў дзяўчыны трывожнае пытанне. Пайсці ўзбярэжжам лугу, што сутыкаўся з полем, азначала быць заўважанай.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пас1
(польск. pas)
1) вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і інш.); пояс;
2) перан.паласа (напр. п. дарогі);
3) шнур, які ахоплівае шківы на валах, прыводзячы ў рух машыны, механізмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
за́беражніца
1. Беражніца, паласа тонкага лёду ўвосень або вясной уздоўж берага (Рэч., Слаўг.).
2.Паласа травастою каля берага ракі, балота, возера. (Рэч.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АВІЯНО́СЕЦ,
баявы надводны карабель, асн. ўдарная сіла якога — палубныя самалёты і верталёты. Упершыню выкарыстаны ў канцы 1-й сусв. вайны. У 2-ю сусв. вайну складалі аснову флоту ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі. Найб. развіццё атрымалі ў ЗША. Паводле водазмяшчэння і прызначэння адрозніваюць авіяносцы: лёгкія, цяжкія; мнагамэтавыя, процілодачныя, ударныя, эскортныя; звычайныя і атамныя. Водазмяшчэнне сучасных авіяносцаў 20—100 тыс.т, скорасць 18—35 вузлоў (33,3—64,8 км/гадз). Нясуць 25—100 самалётаў і верталётаў, якія пад’ёмнікамі падаюцца на палётную палубу і апускаюцца ў ангар, дзе абсталяваны месцы для рамонту і падрыхтоўкі іх да вылету. На палубе размешчаны катапульты (забяспечваюць узлёт з інтэрвалам 30 с), пасадачная паласа на вуглавой палётнай палубе з аэрафінішорам і аварыйным бар’ерам (нейлонавыя сеткі). Узлёт і пасадка забяспечваюцца спец. радыётэхн. і аптычнымі сістэмамі і індыкатарамі. Для самаабароны выкарыстоўваюцца зенітныя ракетныя і арт. комплексы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДЫЯКА́ЛЬНАЕ СВЯТЛО́,
свячэнне начнога неба, якое назіраецца ўздоўж экліптыкі (на фоне сузор’яў Задыяка). Мае форму нахіленага светлавога конуса, найб. яркага і шырокага паблізу Сонца; яго яркасць перавышае яркасць начнога неба ў 2—3 разы. З аддаленнем ад гарызонту звужаецца і пераходзіць у паласу, што слаба свеціцца і праходзіць цераз усё неба ўздоўж пояса Задыяка. У вобласці, процілеглай Сонцу, задыякальная паласа расшыраецца і пераходзіць у пляму авальнай формы, т. зв.проціззянне.
У сярэдніх шыротах З.с. найлепш назіраецца ў студз.—сак. на заходнім схіле неба адразу пасля захаду Сонца, а ў вер.—ліст. — на ўсходзе перад узыходам Сонца. У тропіках, дзе экліптыка перпендыкулярная гарызонту, З.с. амаль такое ж яркае, як Млечны Шлях, і яго можна назіраць уздоўж усёй экліптыкі. З.с. абумоўлена рассеяннем сонечнага святла часцінкамі міжпланетнага пылу, якіх асабліва шмат паблізу плоскасці экліптыкі.