МО́ДЭЛЬ Міхась (Мендэль Моўшавіч; 13.4.1904, в. Камень Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1980),
бел. крытык, тэатразнавец. Вучыўся ў БДУ (1921—26). Быў на парт. і журналісцкай рабоце, працаваў у навук. і тэатр. установах Беларусі. У Вял.Айч. вайну ў т-рах і ўстановах культуры Тамбова, Ташкента, Андыжана. З 1944 заг.літ. часткі т-ра оперы і балета ў Мінску, з 1945 у рэдакцыях час. «Полымя», газ. «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1925. У 1930-я г. прытрымліваўся вульгарна-сацыялагізатарскіх поглядаў, у пасляваен. час імкнуўся іх пазбягаць. Аўтар зб. артыкулаў «Тэатр і драматургія» (1935), брашуры «Л.П.Александроўская» (1945), кнігі нарысаў «Народныя артысты БССР» (1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел. радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярх. савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. ін-це імя М.Горкага. З 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. У цэнтры ўвагі яго твораў маральна-этычныя праблемы. Аўтар зб.апавяд. і гумарэсак «Дарогі бываюць розныя» (1972), рамана «Трэба было жыць» (1990), кн. для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Сцяпан Уладзіміравіч (28.12.1889, с. Сіняўка Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.1.1942),
украінскі літаратуразнавец і педагог. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913) і з 1917 выкладаў у ім. Аўтар даследаванняў: «Паходжанне раманскіх моў» (1916), «Гі дэ Мапасан» (1926), «Класічны тэатр XVII ст. і класіцызм» (1931), «Шаўчэнка і сусветная літаратура» (1939) і інш. У працы «Руская народная казка» (1914) даследаваў гісторыю збірання і вывучэння бел. казак. Пераклаў з лац. на рус. мову і апублікаваў «Данясенні папскага нунцыя Іаана Тарэса, архіепіскапа Адрыянопальскага, аб падзеях у Польшчы ў час, паўстання Багдана Хмяльніцкага» (1916), што мела пэўнае значэнне для вывучэння гісторыі Беларусі.
венесуэльскі пісьменнік, літ.-знавец. У 1946—51 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША), з 1950 у Каракаскім ун-це. Першыя апавяданні (зб. «Варава і іншыя апавяданні», 1928) напісаны ў духу кастумбрызму. У раманах «Рознакаляровыя коп’і» (1931) і «Шлях на Эльдарада» (1948) гіст. падзеі. Аўтар раманаў «Здымак адной геаграфіі» (1962), «Час масак» (1964), «Памінальная служба» (1976), «Востраў Рабінзона» (1981), «Падарожжа ў часе» (1990), зб-каў апавяд. «Мошкі, дрэвы і людзі» (1973), вершаў «Маноа» (1972), гіст.-літ. прац «Літаратура і дзеячы Венесуэлы» (1948), «Кароткая гісторыя іспана-амерыканскага рамана» (1954) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЛО́ЎСКАЯ Марыя Фёдараўна (н. 14.2.1941, в. Выдранка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1972). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала, з 1964 у Бел.пед. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Даследуе праблемы сучаснай бел. драматургіі, дзіцячай л-ры і фальклору. Аўтар кн. «Беларуская драматургія» (1981), сааўтар «Гісторыі беларускай літаратуры» (2-е выд., т. 1—3, 1996—2000), падручнікаў «Роднае слова» для 1-га (1998) і 2-га класаў (1999, абодва з В.Віткам), для 3-га класа (2001, з М.Мішчанчуком), складальнік хрэстаматый «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (2-е выд. 1991, з Мішчанчуком), «Беларуская дзіцячая літаратура» (2003) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮДЭЛЕ́ВІЧ Міхась Львовіч (20.4.1914, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 1941),
бел. драматург, тэатр. крытык. Вучыўся ў Ін-це мастацтва ў Маскве (1931—35). У 1935—40 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», ва Упраўленні па справах мастацтва пры СНК Беларусі. У Вял.Айч. вайну загінуў на фронце. Друкаваўся з 1929. Адзін з аўтараў калект. п’есы «Першы штандар» (паст. ў 1930). Аўтар п’есы «Зямля гарыць» (нап. 1932), інсцэніроўкі «Як гартавалася сталь» (паст. ў 1937; паводле аднайм. рамана М.Астроўскага), лібрэта оперы «Паўка Карчагін» (муз. П.Падкавырава). Пісаў вершы, прыпеўкі. Складальнік зб. «Аднаактовыя п’есы» (1937). Перакладаў творы бел. драматургіі на рус. мову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІ́ЛКА Вольга Іванаўна (н. 17.7.1959, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1987). Скончыла БДУ (1981). Настаўнічала. З 1984 у Віцебскім ун-це (з 1992 заг. кафедры). У яе кн. паэзіі «Табе» (1996) лірыка кахання, знітаванасць з роднай зямлёю, трывога за будучыню. Даследуе сучасную бел. паэзію, праблемы школьнага літ. навучання. Аўтар падручніка «Беларуская літаратура. 7 клас» (з М.А.Лазаруком, І.М.Слесаравай) і вучэбна-метадычных дапаможнікаў да яго. Пераклала на бел. мову п’есу «Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына (паст.Нац. т-рам імя Я.Коласа, 1999).
Літ.:
Астраух А. Цяпло, патрэбнае ўвосень // Маладосць. 1999. № 3.
спецыя́льны вы́пуск (газеты) Sónderausgabe f -, -n;
спецыя́льная шко́ла Sónderschule f -, -n;
спецыя́льны ўпаўнава́жаны Sónderbeauftragte (sub) m -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДРАГАМА́НАЎ Міхайла Пятровіч (30.9.1841, г. Гадзяч, Украіна — 2.7.1895),
укр. філосаф, гісторык, эканаміст, літ.-знавец, фалькларыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т (1863), дзе працаваў у 1864—75. З 1876 паліт. эмігрант у Швейцарыі, з 1889 праф. Сафійскага ун-та. У Жэневе з М.Паўлыкам і С.Падалінскім выдаваў час. «Громада», забароненыя ў Расіі творы Т.Шаўчэнкі, П.Мірнага і інш. Прапаведаваў культурна-нац. аўтаномію Украіны. У 1881 выдаў на бел. мове агітац. брашуру Падалінскага «Пра багацтва ды беднасць». Працы Д. па гісторыі Украіны: «Урывак з гісторыі ўкраінафільства» (1876), «Матэрыялы для маларускай гісторыі ў італьянскіх архівах» (1877), «Погляд на ўкраінскую гісторыю» (1895) і інш. Як эканаміст быў на пазіцыях утапічнага сацыялізму. Прадстаўнік культурна-гіст. школы і параўнальна-гіст. метаду ў літ.-знаўстве («Літаратура расійская, велікаруская, украінская і галіцкая», 1873—74, «Шаўчэнка, украінафілы і сацыялізм», 1879, і інш.). Апублікаваў зб-кіўкр. фальклору «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75, з В.Б.Антановічам), «Палітычныя песні ўкраінскага народа 18—19 ст.» (1883—85) і інш. Прызнаваў права Беларусі на самаст. развіццё, асуджаў польск. і рус. палітыку дэнацыяналізацыі беларусаў («Вопыт украінскай палітыка-сацыяльнай праграмы», 1884, «Велікарускі інтэрнацыянал і польска-ўкраінскае пытанне», 1907). Паўлык і І.Франко пад уплывам Д. ў 1885 склалі праект «Украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва». У 1886 перапісваўся з бел. пісьменнікам В.Савіч-Заблоцкім.
Тв.:
Літературно-публіцистичні праці. Т. 1—2. Київ, 1970.
Літ.:
Заславський Д., Романченко І. Михайло Драгоманов. Київ, 1964;
Злупко С.М. М.П.Драгаманаў пра Беларусь і беларусаў // Матэрыялы першай навук.канф. па вывучэнню беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязей. Гомель, 1969;
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 312—319, 470-471.