ЮДЭЛЕ́ВІЧ Міхась Львовіч (20.4.1914, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 1941),
бел. драматург, тэатр. крытык. Вучыўся ў Ін-це мастацтва ў Маскве (1931—35). У 1935—40 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», ва Упраўленні па справах мастацтва пры СНК Беларусі. У Вял. Айч. вайну загінуў на фронце. Друкаваўся з 1929. Адзін з аўтараў калект. п’есы «Першы штандар» (паст. ў 1930). Аўтар п’есы «Зямля гарыць» (нап. 1932), інсцэніроўкі «Як гартавалася сталь» (паст. ў 1937; паводле аднайм. рамана М.Астроўскага), лібрэта оперы «Паўка Карчагін» (муз. П.Падкавырава). Пісаў вершы, прыпеўкі. Складальнік зб. «Аднаактовыя п’есы» (1937). Перакладаў творы бел. драматургіі на рус. мову.
І.Э.Багдановіч.
т. 18, кн. 1, с. 205
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)