ДО́БЫШ (Фёдар Іванавіч) (5.3.1906, в. Коханаў Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.11.1980),
генерал-палкоўнік (1962). Скончыў аб’яднаную бел.вайск. школу (1931), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Аляксандр Апанасавіч) (31.12.1918, в. Вёска Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 18.7.1983),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1957). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1937), курсы «Выстрал» (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1948). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах. Камандзірстралк. палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў 1945 у баях на р. Одэр. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАНО́ВІЧ (Гаўрыіл Станіслававіч) (10.4.1900, в. Крывошын Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.7.1984),
генерал-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Паўд.-Зах., Паўд., Сталінірадскім, Данскім, 3-м, 2-м Укр. і Забайкальскім франтах. Камандзірстралк. дывізіі З. вызначыўся ў жн. 1945 у баях па разгроме Квантунскай арміі Японіі. Да 1953 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Ідзём у наступленне» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦКІ (Сяргей Дзям’янавіч) (5.11. 1913, в. Мудроўка Мінскага р-на — 20.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Варонежскі зоатэхн. ін-т (1938). Працаваў у Смаленскай вобл. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., 1-м Укр. франтах Удзельнік вызвалення Луцка, Бродаў, Перамышля.
Камандзіркав. эскадрона, ст. лейт. К. вызначыўся пры выхадзе на чэхаславацкую граніцу 19—20.9.1944, калі яго эскадрон захапіў 2 варожыя батарэі, 7 аўтамашын, знішчыў больш за 70 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯНЧУ́К (Пётр Якаўлевіч) (25.4.1902, в. Буда-Валчкоўская Палескага р-на Кіеўскай вобл. — 21.1.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. З 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́НАЎ (Яўген Іванавіч) (20.8.1919, в. Доўгавічы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Крымскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах — сяржант, камандзірстралк. аддзялення. Вызначыўся ў баях за р. Одэр. 27.1.1945 аддзяленне К. першае фарсіравала раку, у баі за расшырэнне плацдарма знішчыла каля 100 гітлераўцаў. Цяжка паранены К. не пакінуў поля бою. 28.1.1945 асабістым прыкладам падняў воінаў у атаку. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Мацвей Сямёнавіч) (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942),
удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.—кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. З 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэння, камендант горада, нач.стралк. корпуса. З 1926 у міліцыі і буд. арг-цыях Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Альгерд Ціханавіч) (19.7.1912, в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Укр. франтах. Камандзір матарызаванага пантонна-маставога батальёна маёр К. вызначыўся 2—4.8.1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Баранаў-Сандамерскі і ў баях за плацдарм. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРУ́НЧЫК (Іосіф Васілевіч) (2.2.1903, в. Кайкава Мінскага р-на — 9.5.1945),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арэнбургскую школу лётчыкаў (1932), Барысаглебскую ваен.авіяц. школу (1934). У Чырв. Арміі з 1925. Камандзір эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў капітан М. вызначыўся ў сав.-фінл. вайне 1939—40, зрабіў больш за 60 вылетаў на бамбардзіроўку ўмацаванняў, апорных пунктаў, скопішчаў войск праціўніка. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Волхаўскім, Ленінградскім, 2-м Укр., 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАВІ́ДАЎ (Ігар Мікалаевіч) (18.4.1910, в. Падгароддзе Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1984),
генерал-лейтэнант артылерыі (1966). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Волхаўскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіі, камандзірартыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманскай, Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай і Венскай аперацый. Да 1969 на камандных пасадах у Сав. Арміі.