выбры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёлу). Цяпер ён [Андрэй] выразна бачыў, як цялё выбрыквала і кідалася ўбакі, а дзяўчына, тузаючы за вяроўку, зрывала яго скокі. Дуброўскі.

2. перан. Гарэзіць, дурэць. [Караневіч:] [У моладзі] ногі лёгкія, галава таксама, — чаму ім не выбрыкваць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерзнуць, ‑не; зак.

1. Загінуць ад марозу, холаду. Рунь вымерзла. Сады вымерзлі.

2. Прамерзнуць, высахнуць на марозным паветры; ператварыцца ў лёд. Ручай вымерз да дна. □ Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла вешаць на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Па якіх‑н. прыметах прыйсці да правільнай думкі аб чым‑н.; пазнаць, зразумець. Шынкевіч па пустым правым рукаве здагадаўся, што перад ім Карніцкі. Паслядовіч. Дзяўчына пусцілася ў будку бацьку папярэдзіць, а каб кантроль не здагадаўся, яна бокам дарогі пабегла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жмак, ‑а, м.

Няпэўная колькасць чаго‑н. (сена, саломы і пад.), большая за жменю, але меншая за ахапак. [Жаўнер], што сядзеў на стажку, сумыслу кінуў на дзеда жмак сена. Колас. Дзяўчына адышлася за некалькі крокаў ад кошыка і, ухапіўшы жмак сухога верасу, падняла яго. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незямны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які знаходзіцца па-за межамі Зямлі ​1 (у 1 знач.).

2. перан. Узвышаны, незвычайны; ідэальны. Дзяўчына здавалася яму нечым незямным: заходзіла яна ў клас — і для юнака ўзыходзіла сонца, набліжалася яна — і ён стойваў дыханне, быццам гэта магло абразіць яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі стары. / у знач. наз. Пасля работы ішоў [Апанас] з партфелем да перастарэлых чытаць газеты. «Вожык».

2. Які перасягнуў мяжу адпаведнага ўзросту. А потым прыйшлі дзяўчаты: тая перастарэлая незамужняя дзяўчына з груба-смелымі жэстамі і другая, дробненькая, у чорнай сукенцы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фато́граф, ‑а, м.

Той, хто прафесіянальна займаецца фатаграфаваннем. Тутэйшы фатограф .. быў невялікі майстар: на адной фатаграфіі чалавек выйшаў з нейкім пагнутым носам. Чорны. Першакурсніца Люда Нагорная, яшчэ ўсё просценькая вясковая дзяўчына, прыплюшчыла вочы, бо вельмі ветлівы фатограф даволі нахабна біў ёй у твар святлом. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Разм. Тое, што і чвякаць (у 2 знач.). Памякчэла надвор’е, растаў снег, цвякала гразь. Гурскі.

2. Ляскаць жалезным прадметам. Цвякаць замком партфеля. □ А дзяўчына.., што была партнёршай у Ралана, цвякаючы канькамі па падлозе, затанцавала: — Згодны, згодны, згодны!.. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няве́стадзяўчына, якая збіраецца пайсці замуж; жанчына ў час вяселля’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 2), ’акрамя звычайнага значэння наогул, таксама нестарая жанчына’ (Нас.), ’нявестка, жонка сына ў адносінах да яго бацькоў’ (Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), неві́ста ’тс’ (Булг.), няве́стка ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Касп., Сл. ПЗБ), неве́стка, нэві͡естка ’тс’ (Маш., ТС, Бесар.), укр. неві́ста ’жонка’, невістка ’жонка сына’, рус. неве́ста ’нявеста, маладая, замужняя жанчына ў першы год пасля вяселля’, няве́стка ’жонка сына’, польск. niewiasta ’жанчына’, чэш. nevěsta ’нявеста, нявестка’, славац. nevesta ’тс’, в.-, н.-луж. njewjesta ’нявеста, дзяўчына ў час вяселля’, славен. nevésta ’тс’, серб.-харв. нѐвјеста ’нявеста, нявестка’, макед. невеста ’нявеста (у дзень вяселля); маладзіца; нявестка’, балг. невя́ста ’нявеста, маладзіца’. Прасл. *nevěsta ’нявеста, дзяўчына на выданні’, найбольш верагодная версія: з *ne і *vědati (гл. ве́даць), г. зн. ’невядомая’, што лічыцца табуізаванай назвай (< і.-е. *neu̯oidta ’тс’), або да *vesti (гл. вадзіць весці) (< і.-е. *neu̯ou̯edta з і.-е. *neu‑ ’новы’ + *u̯ed(‑h), ’вясці, браць замуж’), гл. Фасмер, 3, 54–55 (з літ-рай). Паводле Ю. Сцяпанава (Revue roumaine de linguistique, 20, 1975, 417–419), вынік кантамінацыі названых слоў. Параўн. таксама Ондруш, Slavica Slovaca, 20, 1975; Шаўр, Přibuz., 17, 60; Макоўскі, Мир слов и знач., 137; Жалезнікер, Studien zum i.-g. Wortschatz. Innsbruck, 1987, 245–248. Гл. таксама нявесна, нявехна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

female

[ˈfi:meɪl]

1.

n.

1) жанчы́на, дзяўчы́на f.

2) са́мка f.

3) Bot. жано́чая кве́тка (яка́я ма́е то́лькі пе́сьцікі)

2.

adj.

жано́чы

a female choir — жано́чы хор

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)