травяністая расліна сям. складанакветных з перыстым лісцем і белымі або жоўтымі кветкамі ў кветкавых кошыках, пашыраная ў Еўразіі і Афрыцы; расце каля жылля, у пасевах, абапал дарог, лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Распу́т1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус.дыял.распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.
Распу́т2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРКУ́Н, буркун (Melilotus),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы; інтрадукаваны ў Паўн. Амерыку, Аўстралію. На Беларусі 3 дзікарослыя віды — баркун белы (Melilotus albus), жоўты, або лекавы (Melilotus officinalis), і волжскі (Melilotus wolgicus) — рэдкая занесеная расліна. Растуць на парушаных месцах уздоўж дарог, каля жылля, на сметніках, па далінах рэк.
Двух-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1,5—2 м. Лісце трайчастае, з дробных пілаватазубчастых лісточкаў. Кветкі дробныя, паніклыя, розных колераў (часцей белыя, бэзавыя, жоўтыя), у пазушных гронках. Плод — невялікі яйцападобны сціснуты струк. Кармавыя, лек., меданосныя, сідэратныя і араматычныя (маюць духмянае рэчыва кумарын) расліны. Выкарыстоўваюцца ў лікёра-гарэлачнай і харч. прам-сці, у медыцыне і сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЙ ДАКУМЕНТА́ЦЫІ (БДАНТД). Створаны ў 1968. Зберагае навук.-тэхн. дакументацыю праектна-канструктарскіх, тэхнал. і н.-д. устаноў і арг-цый, асабістыя фонды дзеячаў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Мае (1996) 160 фондаў (больш за 90 тыс. адзінак захоўвання за 1887—1941 і 1944—90). Дакументы архіва адлюстроўваюць буд-ва і рэканструкцыю гарадоў і інш.нас. пунктаў, прамысл. прадпрыемстваў, чыг. і шашэйных дарог, культ.-асв., адм. і інш. збудаванняў на Беларусі, распрацоўку вырабаў прамысл. прадукцыі і быт. тэхнікі. Сярод дакументаў ген. планы гарадоў, праекты па жыллёва-грамадз., прамысл. і сельскім будаўніцтве, чарцяжы станкоў, машын. Аддзелы: забеспячэння захавання і ўліку дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; інфарм.-пошукавых сістэм і навук. выкарыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬДО́ЗЕР (англ. bulldozer),
1) землярыйна-транспартная машына (трактар або цягач) з навясным абсталяваннем (адвалам), прызначаная для зразання, перасоўвання (да 200 м) і разраўноўвання грунту, іншых сыпкіх матэрыялаў. Бываюць: гусенічныя і пнеўмаколавыя; малагабарытныя, лёгкія, сярэднія, цяжкія і звышцяжкія; з паваротным (універсальным) і непаваротным адвалам; з гідраўлічным, канатна-блочным і эл.-мех. кіраваннем адвалам. Ёсць і камбінаваныя машыны — бульдозеры з рыхліцелямі. Выкарыстоўваюцца ў асноўным пры планіровачных і падрыхтоўчых работах, узвядзенні дарожных насыпаў і інш.; бульдозер на базе трактара «Беларусь» — пры добраўпарадкаванні тэрыторыі і доглядзе дарог.
2) Гарызантальны прэс (мех., часам гідраўлічны) для гнуцця ў штампах сартавога і паласавога пракату (у халодным ці гарачым стане). З дапамогай бульдозераў вырабляюць скобы, кранштэйны, гафрыраваныя палосы, кароткія профілі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАЧО́К (Alyssum),
алісум, каменнік, род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Сярэдняй Азіі. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: бурачок Гмеліна (A. gmelinii), рэдкі від, трапляецца ў зах. раёнах на ўзлесках хваёвых лясоў і адкрытых пясчаных мясцінах; пустэльны (A. desertorum) і чашачны (A. alyssoides) — занесеныя віды, растуць каля чыгунак і дарог; 3 інтрадукаваныя: бурачок марскі (A. maritimum), серабрысты (A. argenteum) і скальны (A. saxatile) выкарыстоўваецца ў кветкаводстве.
Шэрыя або шэра-зялёныя адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з узыходнымі або распасцёртымі сцёбламі, апушаныя зоркавымі валаскамі. Лісце чаргаванае, падоўжанае адваротнаяйцападобнае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жоўтыя, жоўта-белыя, белыя або фіялетавыя, сабраны ў канцавыя гронкі. Плод — авальны, эліпсоідны або круглаваты стручок. Меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ДГАШЧ (Bydgoszcz),
горад на Пн Польшчы. Адм. ц. Быдгашчцкага ваяв. 384,8 тыс.ж. (1992). Порт на р. Вісла і Быдгашчцкім канале. Вузел чыгунак і аўтамаб.дарог. Аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сцьтрансп. сродкаў, машын для горнай прам-сці, абсталявання для суднаў, цэм. і дрэваапр. прадпрыемстваў, электратэхнікі, станкоў). Хім. (вытв-сць пластмасаў, фарбавальнікаў і інш.), электронная, харч., дрэваапр., швейная, гумавая, папяровая, абутковая, керамічная, мэблевая, паліграф.прам-сць. Выраб кабелю, халадзільнікаў, веласіпедаў. 4 ВНУ. Музеі. 2 т-ры, філармонія. Арх. помнікі 15—19 ст.
Упершыню ўпамінаецца ў 1238 як умацаваная крэпасць ранняга сярэднявечча. У 1331—37 захоплены крыжакамі. У 1346 атрымаў тар. правы. У 15—16 ст. цэнтр гандлю збожжам і соллю, адзін з буйных гарадоў Польшчы. У 1772—1920 у складзе Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАЦЕ́ННІЦА ЛО́МКАЯ (Anguis fragilis),
яшчарка сям. вераценніцавых атр. лускаватых. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на Каўказе, у паўн. Іране, Зах. Сібіры. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, палянах, высечках, абочынах дарог. На Беларусі трапляецца ўсюды, найчасцей на З і ПдЗ; нар. назвы слімень, слівень, мядзянка, мядзяніца.
Даўж. цела да 26,5 см (з хвастом да 60 см). Бязногая. Маладыя веранніцы ломкія афарбаваны ў серабрыста-белы і бледна-крэмавы (з залатым адлівам) колер, бакі і бруха чорна-бурыя або чорныя. Дарослыя вераценніцы ломкія маюць ярка-карычневую або цёмна-шэрую афарбоўку з медным або бронзавым адценнем. Луска цвёрдая, гладкая. Характэрна аўтатамія хваста. Корміцца дажджавымі чарвямі, наземнымі малюскамі, лічынкамі насякомых, мнаганожкамі і інш. Яйцажывародная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДУ́Н, грыжная трава (Herniaria),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Зах. Азіі, пераважна ў Міжземнамор’і. У Беларусі ўсюды трапляецца гладун гладкі (H. glabra) і зрэдку, пераважна ў паўд. раёнах, гладун мнагашлюбны (H. polygama). Растуць на сухіх грунтавых, пераважна пясчаных агаленнях, на пустках, папарах, каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім галінастым распасцёртым сцяблом даўж. 5—20 см, прыціснутым да зямлі накшталт разеткі. Лісце прадаўгавата-эліптычнае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, двух- ці аднаполыя, жаўтавата-зялёныя або белыя ў пазухах верхняга лісця. Плод — шарападобны аднанасенны арэшак. Лек. (мачагонны і вяжучы сродак), дэкар., кармавыя і інсектыцыдныя расліны. Маюць пахучае рэчыва кумарын, сапаніны. Ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ШЧА ((Huszcza) Ян) (24.12.1917, б. фальварак Загасцінне, Міёрскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.6.1986),
польскі пісьменнік і перакладчык. Скончыў Віленскі ун-т (1939). Працаваў настаўнікам на Дзісеншчыне, потым у Маскве; з 1945 жыў у Польшчы. Аўтар кніг паэзіі («Балада пра падарожных», 1938; «Вершы і байкі», 1969), прозы («Мястэчка над Альшанкай», 1948; «З далёкіх дарог», 1957; «Кругі», 1964, і інш.). Складальнік анталогій «Беларускія вершы» (1971), «Анталогіі беларускай паэзіі» (1978), для якіх пераклаў на польскую мову большасць вершаў. Пераклаў творы М.Багдановіча (у зб. «Выбраныя вершы», 1974), кнігі У.Караткевіча «Блакіт і золата дня» (1976), Я.Брыля «Ніжнія Байдуны» (1979). У зб. эсэ «Аповесці ў чорных рамках» (1979) апісаў сваё падарожжа па Беларусі.