«Атлас аўтамабільных дарог БССР» 1/560; 12/494

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

даро́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даро́га даро́гі
Р. даро́гі даро́г
Д. даро́зе даро́гам
В. даро́гу даро́гі
Т. даро́гай
даро́гаю
даро́гамі
М. даро́зе даро́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скрыжава́нне

‘перакрыжаванне дарог

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скрыжава́нне скрыжава́нні
Р. скрыжава́ння скрыжава́нняў
Д. скрыжава́нню скрыжава́нням
В. скрыжава́нне скрыжава́нні
Т. скрыжава́ннем скрыжава́ннямі
М. скрыжава́нні скрыжава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКІ ЦЭ́НТР ПА ДЫЯГНО́СТЫЦЫ І КАНТРО́ЛІ ЗА ТРА́НСПАРТНА-ЭКСПЛУАТАЦЫ́ЙНЫМ СТА́НАМ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫХ ДАРО́Г І ЗБУДАВА́ННЯЎ НА IX (Белдарцэнтр) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе ін-та «Белрамдарпраект». Асн. кірункі дзейнасці: дыягностыка і кантроль за транспартна-эксплуатацыйным станам аўтадарог і збудаванняў на іх; праектаванне буд-ва і рамонту аўтадарог і збудаванняў на іх; выкананне інж. пошукаў, у тым ліку разведка радовішчаў мясц. будматэрыялаў; распрацоўка і ўзгадненне маршрутаў руху цяжкавагавых і буйнагабарытных трансп. сродкаў.

А.З.Палтаржыцкі.

т. 2, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ро́стань², і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог.

Сустрэцца з кім-н. на ростані дарог.

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтадаро́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог.

А. тэхнікум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спары́ш², -у, м.

Аднагадовая расліна сямейства драсёнавых, якая звычайна расце каля дарог.

Буяў с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыжава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Месца, дзе перасякаецца, перакрыжоўваецца што-н.

На перакрыжаванні дарог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскрыжава́нне, -я, н.

1. гл. раскрыжаваць.

2. мн. -і, -яў. Разыходжанне дарог у выглядзе крыжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снегаахо́ва, -ы, ж.

Ахова чыгунак, дарог і пад. ад снежных заносаў.

|| прым. снегаахо́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)