МАСА́ЛЬСКІ (Канстанцін Пятровіч) (25.9.1802, г. Яраслаўль, Расія — 21.9.1861),
рускі пісьменнік. У 1842—52 рэдагаваў час. «Сын отечества». Друкаваўся з 1821. Выступаў супраць натуральнай школы і В.Бялінскага. Раман «Стральцы» (1832), аповесці «Цярпі казак — атаман будзеш» (1829, новая назва «Мадэст Праўдзін, ці Цярпі казак — атаманам будзеш»), «Чорная скрынка» (1833), «Рэгенцтва Бірона» (1834), «Асада Угліча» (1841), «Лейтэнант і паручнік» (1853) і інш. на гіст. тэматыку. Напісаў пародыю на «Мёртвыя душы» М.Гогаля — «Аповесць пра тое, як панове Петушкоў, Цыплёнкін і Цяцеркін пісалі аповесць» (1843). Аўтар камедыі ў вершах «Класік і рамантык, ці Не ў тым сіла» (1830), кн. «Байкі» (1851), вершаў, літ.-крытычных артыкулаў і інш. Першы перакладчык на рус. мову «Дон Кіхота» М.Сервантэса (1838-49).
чэшскі паэт-рамантык. Скончыў Пражскі ун-т (1836). Вяршыня яго творчасці — паэма «Май» (1836), у аснове якой супрацьпастаўленне гармоніі прыроды і трагедыйнасці чалавечых адносін. У гіст. рамане «Крканошскае паломніцтва», тэтралогіі «Кат» (абодва 1832), аповесці «Цыганы» (1835), драмах «Баляслаў» (1831—33), «Кароль Фрыдрых» (1832—33), «Братазабойца» (1833), «Браты» (1833—34) праблемы лёсу чалавека і сэнсу яго існавання, дысгармоніі і быцця, разладу «зямнога і нябеснага», пакут чалавека, улады абставін і інш. Для яго твораў характэрна вольнае спалучэнне эпічных, лірычных і драм. пластоў, кампазіцыйная суадноснасць з муз. творам. Аўтар аўтабіягр. цыкла «Карціны з майго жыцця» (1834). Асобныя ўрыўкі з паэмы «Май» на бел. мову пераклаў Х.Жычка.
амерыканскі пісьменнік-рамантык. Служыў матросам, вандраваў. Уражанні ад падарожжаў у аснове першай кнігі — рамант. утопіі «Тайпі» (1846), аповесці «Ому» (1847), «марскіх» раманаў «Рэдберн» (1849), «Белы бушлат» (1850). Філас. абагульненні выявіліся ў сатыр. алегорыі «Мардзі» (1849) і рэалізаваны ў сац.-філас. рамане «Мобі Дзік, ці Белы Кіт» (1851, экранізацыя 1956), якія насычаны сімволікай, алюзіямі, рамант. алегорыямі. Аўтар псіхал. («П’ер», 1852), гіст. («Ізраэль Потэр», 1855), сатыр. («Махляр», 1857), філас. («Білі Бад», 1924, экранізацыя 1962; аднайм. опера Б.Брытэна 1951) раманаў, навел (зб. «Казкі з плошчы», 1856), вершаў (зб-кі «Вершы пра вайну», 1866; «Тымалеён», 1891) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. Л., 1987—88.
Літ.:
Ковалев Ю.В. Герман Мелвилл и американский романтизм. Л., 1972.
азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1964). Друкаваўся з 1927. У ранніх апавяданнях, аповесцях («Тарлан», 1940; рус.пер. «Схватка», 1956), раманах «Разводдзе» (1933—36), «Раніца», (ч. 1—2, 1950—53), «Падземныя воды цякуць у акіян» (выд. 1966) адлюстраваў напружанасць і складанасць класавай барацьбы за перабудову азерб. вёскі ў пач. 20 ст. Пачынальнік жанру гіст.аповесці («Камісар», 1942), тэмы рабочага класа ў нац. л-ры: дылогія пра жыццё і працу нафтавікоў «Апшэрон» (1947) і «Чорныя скалы» (1957), У яго творах гіст. канкрэтнасць, дынамічнасць сюжэта спалучаны з дакладнасцю бытавых і псіхал. замалёвак. Вядомы як драматург. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Васілевіч, В.Рабкоў. Дзярж. прэмія СССР 1949.
армянскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Арменіі (1927). Нар. пісьменнік Грузіі (1927). Жыў у Грузіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. (артыкулы, аповесці, п’есы). Майстар «малой» прозы і псіхалагічнага рамана. У цыкле навел «Наш квартал» (1888—94), аповесцях «Ганна Сараян» (1888), «Я і Ён» (1889), «Забіты голуб» (1898), «Адзін з цяжкіх дзён» (1904), «Без вестак прапаўшы», «Апошнія магікане» (абедзве 1930) і інш. паказаў пошукі чалавекам свайго месца ў жыцці, яго пакуты ў свеце прагматызму і бездухоўнасці. Праблемы інтэлігенцыі і шляхі вырашэння ёю надзённых сац. праблем — тэмы раманаў «Барацьба» (1911), «Смерць» (1912), «Новы чалавек» (выд. 1935), адметных майстэрствам псіхалагічнага аналізу і каларытным апісаннем сац. асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФЁДАЎ (Піліп Дзіямідавіч) (18.10.1838, г. Іванава, Расія — 25.3.1902),
рускі пісьменнік. У 1862—63 вольны слухач Маскоўскага ун-та. Чл.-кар. (з 1887), правадзейны чл. (з 1894) Маскоўскага археал.т-ва. Друкаваўся з 1858. У сац.-этнагр. нарысах «Дзявочнік» (1868), «Каляды» (1871), «Нашы фабрыкі і заводы» (1872), зб. апавяданняў «На людзях» (1872), аповесці «Сценя Дубкоў» (1898) і інш. паказаў умовы працы іванаўскіх тэкстыльшчыкаў і жыццё сялян 2-й пал. 19 ст. Аўтар нарыса «Рух сярод башкіраў перад пугачоўскім бунтам; Салават, башкірскі батыр» (1880), цыкла апавяданняў «У гарах і стэпах Башкірыі» (1882) і інш. У творах — выкарыстанне этнагр. матэрыялаў, фальклору, нар. мовы. Пісаў вершы, публіцыст. артыкулы, фельетоны, запісваў рус. і башкірскі фальклор.
Тв.:
Избр. произв. Иваново, 1959;
В горах и степях Башкирии: Повесть и рассказы. Уфа, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́ЕЎ (Ягор Яфімавіч) (25.4.1859, с. Харытонава Канакоўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 23.11.1925),
рускі паэт. У 1868—1916 працаваў рабочым-шкловыдзімальшчыкам. Адзін з заснавальнікаў «Сурыкаўскага літ.-музычнага гуртка» ў Маскве. Друкаваўся з 1891. Асн. тэма зб-каў вершаў «Працоўныя песні» (1911), «Вячэрнія песні» (1913), «З песень старога рабочага» (1922), «Гута» (1928) — праца рабочых. Апавяданні і аповесці 1920-х г. пра цяжкае мінулае рабочых шклозаводаў. Выступаў як сатырык. Разам з І.Белавусавым, В.Брусавым, А.Карынфскім удзельнічаў у падрыхтоўцы першага на рус. мове зб. вершаў Я.Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919), для якога пераклаў вершы «Я мужык-беларус», «Касцу», «Мая хатка», «З песень беларускага мужыка» і інш. На рус. мову пераклаў таксама вершы Я.Коласа.
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1942—44), Маскоўскім ін-це міжнар. адносін (1944—45). З 1945 літсупрацоўнік газ. «Правда». У 1949—76 карэспандэнт «Правды», «Огонька», «Известий», «Литературной газеты» па Беларусі, на Дзяржтэлерадыё Беларусі. Друкуецца з 1946. Піша на рус. мове. У кнігах нарысаў «Партызанскія гады Арлоўскага» (1958), «На хвалях жыцця» (1961), «Суд выратоўвае забойцаў» (1963), «Раскажы маім дзяўчаткам...» (1969, нарысы і апавяданні), «К.П.Арлоўскі» (1977), «Усё так і было» (1984) і інш. гераізм бел. народа ў гады Вял.Айч. вайны, партрэты сучаснікаў. Аўтар дакумент.аповесці пра К.П.Арлоўскага «Мяцежнае сэрца» (1970), успамінаў пра П.Броўку, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Пестрака і інш., сцэнарыя дакумент. фільма «У агні жыцця» (1969).
Тв.:
Своими глазами: (Из американских впечатлений). Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРУ́Н,
вобраз стараж. міфалогіі слав. народаў; вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсх. славян., бог грому і маланкі. Падобны да стараж.-грэчаскага бога Зеўса і стараж.-рым.Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некат. выяўлены на Беларусі). Ідалы П. былі пастаўлены ў Кіеве (побач з Дажбогам) і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.
Паводле стараж.бел. павер’яў П. трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. Лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары супраць дэмана Жыжаля, пазней — супраць чорта. Рэлігійнае значэнне вобраз П. страціў у канцы 19 — пач. 20 ст.