То́пальніца ’понаж у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы), то́пала ’тс’ (Варл.). Утворана ад топаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыце́яць, тыті́яти ‘моцна і голасна сварыцца’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна. Магчыма, ад тыц, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навіна́

1. Новае поле, цаліна на месцы расцяробу або ўзаранай сенажаці (Віц. Нік. 1895, Кобр., Крыч., Нар., Рэч., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.). Тое ж наві́на (Ст.-дар., Хойн.), наві́нка (Слаўг.).

2. Даўно неаранае поле, аблога (БРС).

3. Новае месца пасялення (Слаўг., Слуцк. Мал. 118). Тое ж наваса́ды (Лемц. Айк.). Тое ж наві́нка, навя́к (Слаўг.).

4. Новы ўраджай (Слаўг.).

вул. Навіна́ ў в. Трасліўка Слаўг., ур. Наві́ны каля в. Чарсвяны Уш., Наві́нка — частка в. Кулікоўка Слаўг., ур. Наві́нка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., в. Наві́нка Гом.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ла́піць ’латаць, рамантаваць адзенне’ (Гарэц., Бір., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом.; маг., КЭС; навагр., Нар. сл., ДАБМ, к. 323), паўн.-пін. ла́піты ’тс’ (Нар. лекс.), оўруч. лапіт ’тс’ (Бел.-укр. ізал.). Старажытны балтызм. Параўн. літ. lópyti, лат. lāpît ’тс’ (Фасмер, 2, 459; Мюленбах-Эндзелін, 2, 439; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж ла́плены ’пярэсты, рабы (конь)’ (Нік., Няч.), лаплены, лапліны(й) ’палатаны’ (Нас., Бяльк.; кіраў., Нар. сл.; барыс., Сл. паўн.-зах.), лапленне ’латанне’ (Юрч.), гом. ла́плінка, ла́плянка ’латка’ (ДАБМ, 925), лапленнік ’той, хто латае’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклёп, прыклёпка, пры́клеп, пры́кляп ’падстава, прычына, зачэпка; удзел у якой-небудзь справе толькі для бачнасці’ (ваўк., Арх. Федар.; дзярж., Нар. сл.; сакол., Стан.), для (дзеля) прыклёпу ’для бачнасці, для прыліку’ (слонім., Нар. словатв.; Нар. Гом.). Утварэнні ад кляпа́ць ’паклёпнічаць’ (гл.; канстатуецца яшчэ праславянская даўніна гэтага значэння) < прасл. *klepati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 7–9) з далейшым развіццём семантыкі, часткова абумоўленым значэннем непаўнаты дзеяння, якая ўтрымліваецца ў прэфіксе. Параўн. таксама Варбат, SlW, 155. Станкевіч (Зб. тв., 2, 182) лічыць слова адпаведнікам польск. pretekst, рус. повод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужа́льна ’пугаўё’ (ТСБМ), пужално́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пужайно́ ’тс’ (Жд. 2), пужа́лно, пужа́льно ’тс’ (Шатал.; люб., Нар. словатв.), пу́жално ’тс’ (ТС, Клім.; пін., Нар. лекс.; ганц., Сл. ПЗБ), pužałna ’тс’ (Тарн.), пужа́льне ’тс’ (Чэрн.), пужа́льнё ’тс’ (лях. Сл. ПЗБ), пужа́льня ’тс’ (маст., шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ), пужале́но ’тс’ (карэл., Нар. лекс.), пужа́ліна ’тс’ (Сцяшк.), параўн. ст.-бел. пужилно ’дзяржанне біча, які ў зах.-рус. і бел. мовах называецца пугаю’ (Гарб.), суадноснае з пужыльно́ ’тс’ (ашм., Стан.), укр. пу́жа́лно ’тс’. Ад пу́га (гл.), збліжанае з пужа́ць ’страшыць, палохаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўпе́ц ‘брусок у граблях, куды ўстаўляюць зубы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Шатал., З нар. сл., Нар. сл., Мат. Гом.), ‘прыстасаванне (слупок) для трапання льну’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Сцяцко Сл.), ‘слуп’, ‘дэталь у калаўроце’, ‘палена, кругляк’, ‘станок, на якім рабілі ніты’ (Сл. ПЗБ), ‘прылада, пры дапамозе якой вяжуць ніцяныя петлі’ (Жд. 1), стоўпе́ц (ТС), сто́ўпец (Мат. Гом.), ‘прылада для трапання льну’, стаўпцы́ ‘стойкі варот’ (З нар. сл.), стопэ́ць ‘слупок’ (Сл. Брэс.), стоўбцы́, стоўпци́ ‘ножкі мялкі, падстаўкі ў калаўроце’ (Уладз.). Дэрываты ад стоўб, стоўп (гл.) з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткале́ ’на ўсякі выпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ. tik ’толькі, адно’, лат. tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́та ’неахайны чалавек, лахудра’ (Янк. III), міёр. латута, латуціна ’абшарпаны, абадраны’ (З нар. сл., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latus ’малы, тоўсты чалавек’ — з суф. -litas. Аднак не выключана магчымасць утварэння з гэтым суфіксам ад кораня лат‑, як мяркуе Янкоўскі (Янк. III, 58). Да латах. Параўн. таксама ўкр. лахута ’лахман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мецялу́ха1, мытылу́ха, мэтэлу́ха ’мяцеліца’ (малар., Нар. лекс., Сл. Брэс.), метэлю́га ’сумёт’ (паўд.-беласт., БЛ, 11). Да ме́сці, мяце́ль (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38). Сюды ж мецялю́жны ’завейны, завірушны’ (Нар. Гом.).

Мецялу́ха2 ’вясёлка’ (івац., ДАБМ, к. 312). Да весялу́ха2 (гл.). Мена зычных адбылася пад уплывам мяцель — іншай з’явы прыроды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)