дапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да дапытаць.
2. Настойліва, падрабязна распытваць аб чым‑н. А Еве сорам выйсці з хаты: Сустрэнуць дзе і той жа міг Яе дапытваюць дзяўчаты: — Куды падзеўся твой жаніх? Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
б 1, нескл., н.
1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «бэ». Малое б. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і б. Прыказка.
2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны гук. Звонкае б.
б 2,
гл. бы 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адту́ль, прысл.
З таго месца, з таго боку. Вецер дзьме не ад нас, а насустрач, з балота, — адтуль павінен з’явіцца той, каго мы чакаем. В. Вольскі. Нарэшце Пацейчык развязаў торбу і дастаў адтуль хлеб і кусок сала. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анекдаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які нагадвае сабою анекдот. Анекдатычнае апавяданне. Анекдатычны выпадак.
2. Неверагодны, недарэчны, варты анекдота. Анекдатычнае паведамленне.
3. Як з анекдота. Анекдатычная слава. □ [Тужыкаў] — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое гадалі раніцай, адкажа ўвечары. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рай, ‑ю, м.
1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.
2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ініцыя́тар, ‑а, м.
Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу. Лынькоў.
[Фр. initiateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заі́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑іцы, Т ‑ай, ж.
Той, хто заікаецца (у 1 знач.). Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.
2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняволіць.
2. у знач. наз. заняво́лены, ‑ага, м. Той, хто знаходзіцца ў няволі, заняволенні. Дрот калючы, дрот высокі. Каты лютыя пільнуюць. Дзень і ноч там у засценках Заняволеных катуюць. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Захаваць, утрымаць у памяці. Першы ўрок у сваім трэцім класе Валя запомніць на ўсё жыццё. Дамашэвіч. Мікола на ўсё жыццё запомніў той дзень і час, як падышоў.. да роднай хаты. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)