1. Сярэдні паміж гарачым і халодным (пра клімат і месца з такім кліматам). Умераныя шыроты.
2. Невялікі па размеру, колькасці і пад., не вышэй сярэдняга ўзроўню, нормы. Умераная вільготнасць. Умеранае цячэнне. □ Умераная скорасць — асноўная ўмова бяспекі руху ў час дажджу.«Звязда».// Які не вызначаецца вялікай сілай, інтэнсіўнасцю. Адносна ўмераным было пранікненне паланізмаў у беларускую мову і на працягу першай палавіны 16 ст.Жураўскі.
3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва. Умеранае крыло рэфарматараў.//узнач.наз.уме́раныя, ‑ых. Пра людзей такіх поглядаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
як-нія́к, прысл.
1. У нейкай меры, пэўным чынам. Гэту прапанову Турсевіч зразумеў, як захады з боку сябра вярнуць згоду і ранейшую дружбу паміж імі, што як-ніяк былі парушаны нядаўнімі спрэчкамі.Колас.Слон пакуль што як-ніяк трымаўся на нагах.Маўр.
2.узнач.пабочн. Усё ж такі. Вось і ўсё. Канчаецца дарога, Я Еўропу шчыра ўсю абняў. Разглядаў і строга і не строга, Як-ніяк, а з ёю мы радня.Панчанка.Як-ніяк, тыя людзі, з якімі можа давядзецца жыць і працаваць, глядзяць на яго [Сцяпана] няласкава.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНГЛІ́ЙСКІЯ РЭВАЛЮ́ЦЫІ 17 СТАГО́ДДЗЯ,
раннія бурж. Рэвалюцыі 1640—53 і 1688—89, выкліканыя паліт., рэліг. і сац.-эканам. супярэчнасцямі англ. грамадства. Звязаны паміж сабой перыядамі пратэктарату О.Кромвеля (1653—58) і рэжыму рэстаўрацыі (1660—88), у час якога склаліся перадумовы для 2-й рэвалюцыі.
Рэвалюцыя 1640—53, якая вызначалася жорсткай паліт., узбр. і рэліг. барацьбой, пачалася са склікання каралём Карлам I Сцюартам т.зв.Доўгага парламента (1640—53) для зацвярджэння падаткаў і субсідый, неабходных для фінансавання ваен. аперацый супраць паўстання ў Шатландыі. Парламент ператварыўся ў арганізац. цэнтр новага дваранства і буржуазіі, якіх падтрымлівала б.ч. сялян, рамеснікі і рабочыя. Парламенцкая апазіцыя патрабавала спыніць злоўжыванні з боку каралеўскай улады, кіраваць краінай разам з парламентам, даць свабоду прадпрымальніцтву, правесці пурытанскую рэфармацыю царквы. Кароль, які абапіраўся гал. чынам на феад. дваранства і англіканскую царкву, 22.8.1642 аб’явіў парламенту вайну. Лепш арганізаваная каралеўская армія на працягу года авалодала б.ч. Англіі. Ва ўмовах грамадз. вайны парламент заключыў саюз з Шатландыяй і правёў ваен. рэформу. Новая армія, створаная з сялян, дробных гандляроў і рамеснікаў, 14.6.1645 у бітве пры Нейзбі нанесла рашаючае паражэнне каралеўскаму войску. Кароль апынуўся ў палоне. Ахвярамі грамадз. вайны, якая цягнулася да 1646, сталі тысячы жыхароў Англіі. Паміжпаліт.-рэліг. групоўкамі прэсвітэрыян (кансерватыўнай буржуазіі), індэпендэнтаў і левелераў пачалася складаная барацьба па пытаннях дзярж ўладкавання Англіі. Калі ў канцы 1647 Карл I уцёк з-пад арышту, пачалася 2-я грамадз. вайна, у якой кароль пацярпеў канчатковае паражэнне і 30.1.1649 пакараны смерцю. 19.5.1649 Англія абвешчана рэспублікай. Аднак англ. рэспубліка не мела моцнай сац.-паліт. апоры, у грамадстве не было рэсп. традыцый. Новая ўлада з дапамогай арміі лёгка расправілася са сваімі левымі ворагамі — левелерамі і дыгерамі («сапраўдныя» левелеры, заклікалі да маёмаснай роўнасці і калектывізму, іх праграма выкладзена ў т.зв. «Дэкларацыі беднага прыгнечанага народа Англіі»), але не змагла ліквідаваць пагрозу дыктатуры. Доўгі парламент, які к гэтаму часу страціў давер народа, быў гвалтоўна разагнаны лідэрам індэпендэнтаў Кромвелем. 16.12.1653 Кромвель абвешчаны лордам-пратэктарам Англіі, Ірландыі і Шатландыі, устанавіў ваенна-паліцэйскую дыктатуру. Пратэктарат, як і рэспубліка, не меў дастаткова моцнай падтрымкі. Пасля смерці Кромвеля (3.9.1658), кароткачасовага праўлення яго сына Рычарда (вер. 1658 — май 1659), праўлення парламента т.зв. другой рэспублікі (май 1659 — май 1660) адбылася рэстаўрацыя Сцюартаў. На англ. трон запрошаны сын Карла I, абвешчаны каралём Карлам II [1660—85]. Намер яго пераемніка Якава II [1685—88] устанавіць абсалютысцка-каталіцкі рэжым выклікаў незадаволенасць амаль усяго насельніцтва Англіі і новую рэвалюцыю 1688—89 (т.зв. «слаўную рэвалюцыю»), якая прайшла хутка, у форме бяскроўнага дзярж. перавароту. У 1688 лідэры буржуазіі і дваранства запрасілі на англ. прастол штатгальтэра Галандскай рэспублікі Вільгельма Аранскага, які ў студз. 1689 абвешчаны каралём Вільгельмам III. У кастр. 1689 выдадзены «Біль аб правах». Ён юрыдычна аформіў узаемаадносіны паміж каралём і парламентам: кароль пазбаўляўся права прыпыняць выкананне законаў, збіраць падаткі і набіраць войска без згоды парламента.
Англійскія рэвалюцыі 17 ст. завяршыліся кампрамісам паміжбурж. сіламі і арыстакратыяй. У Англіі былі закладзены трывалыя асновы канстытуцыйна-манархічнай дзяржаўнасці, дэмакратыі і лібералізму; прызнаваліся правы пратэстантаў, пашыралася свабода прадпрымальніцтва, дваранскія зямельныя ўладанні сталі ўласнасцю іх трымальнікаў.
Літ.:
Барг М.А. Великая английская революция в портретах ее деятелей. М., 1991;
Английская буржуазная революция XVII века.Т. 1—2. М., 1954.
В.І.Сініца.
Да арт.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя. Тытульны ліст «Дэкларацыі беднага прыгнечанага народа Англіі», напісанай дыгерамі ў 1649.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чыта́цьнесов., в разн. знач. чита́ть;
уме́ць ч. — уме́ть чита́ть;
ч. усю́ ноч — чита́ть всю ночь;
ч. кні́гу — чита́ть кни́гу;
ч. чарцёж — чита́ть чертёж;
ч. сляды́ — охот. чита́ть следы́;
ч. чые́-не́будзь ду́мкі — чита́ть чьи́-л. мы́сли;
ч. ле́кцыі — чита́ть ле́кции;
ч. ве́ршы з эстра́ды — чита́ть стихи́ с эстра́ды;
◊ ч. у вача́х — по глаза́м ви́деть;
ч. памі́ж радко́ў — чита́ть ме́жду строк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кабрыёль
(фр. cabriole)
1) фігура парнай акрабатыкі, калі адзін акрабат выводзіць другога ў стойку на выцягнутых руках, рыўком прапусціўшы яго паміж расстаўленымі нагамі;
2) скачок каня з сагнутымі пярэднімі і выцягнутымі заднімі нагамі;
3) скачок у класічным балетным танцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
краніястэно́з
(ад гр. kranion = чэрап + стэноз)
прыроджаная недастатковасць развіцця арганізма, якая выражаецца ў дачасным зарошчванні швоў чэрапа, што абумоўлівае неадпаведнасць паміж ёмістасцю чарапной поласці і аб’ёмам мозгу і вядзе да павышэння ўнутрычарапнога ціску, атрафіі зрокавых нерваў, змянення формы чэрапа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ганіёметр
(ад гр. gonia = вугал + -метр)
1) прыбор для вымярэння вуглоў паміж гранямі крышталёў;
2) прыстасаванне для вымярэння электрычным спосабам накіраванасці антэны радыёпеленгатара, каб вызначыць напрамак, адкуль паступаюць радыёсігналы;
3) антр. прыбор для вымярэння вуглоў на галаве або чэрапе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ры́са
(польск. rysa, ад ням. Riss)
1) вузкая палоска, лінія;
2) рэальны ці ўяўны рубеж паміж чым-н. (напр. р. пад’ёму ўзроўню вады);
3) адзін з абрысаў чаго-н. (напр. рысы твару);
4) перан. прымета, асаблівасць (напр. рысы характару).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
секу́нда
(лац. secunda)
1) прамежак часу, роўны 1/60 часткі мінуты, ці вугла, роўны 1/3600 градуса;
2) муз. другая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж двума суседнімі гукамі гэтай гамы;
3) другі інструмент і яго партыя ў аркестры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сінтэты́чны
(гр. synthetikos)
1) заснаваны на сінтэзе;
с-ыя мовы — мовы, у якіх адносіны паміж словамі ў сказе выражаюцца формамі саміх слоў;
2) атрыманы шляхам сінтэзу (напр. с-ае валакно, с. каўчук);
3) аб’яднаны, абагульнены (напр. с. мастацкі вобраз).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)