Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месца жыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат. köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аска́рак ’цвёрды засушаны агрызак хлеба’ (кліч., вусн. паведамл. Выхоты). Утворана паводле мадэлі а‑ + корань назоўніка + ‑ак (о‑ + корань + ‑ъkъ), як і апёнак са значэннем ’тое, што знаходзіцца побач з прадметам, пазначаемым коранем’. Корань ‑скар‑ адцягнуты, напэўна, ад скарынка (гл.), дзе, аднак, адлюстроўвае корань скор‑ і а пад націскам павінна было ператварыцца ў о, але дээтымалагізацыя кораня ў скарынка і падобных утварэннях прывяла да ўспрыняцця кораня з а‑ незалежна ад націску. Параўн. яшчэ аскор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атале́к ’пакой, адбой’ (Касп.). Па Трубачову (Слав. языкозн., 5, 176), аталек разам з ст.-слав. отълѣкъ і рус. дыял. отлепиться ’астацца’ ўзыходзіць да праслав. *ot(ъ)lěkъ, адкуль стары рускі тэрмін бортніцтва о́лек. Пра гэты корань гл. яшчэ Бернекер, 1, 710; Фасмер, 2, 477; З, 134, 171; Праабражэнскі, 1, 486–487, з літаратурай. Слова *otlěkъ роднаснае літ. ãtlaikas ’астатак’ (Траўтман, 155; Фрэнкель, 331) і словам іншых індаеўрапейскіх моў (і.-е. *leik​u̯ — Покарны, 669).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баб-. Аснова, ад якой, магчыма, утвораны назвы розных круглых і тоўстых прадметаў (гл. баба і бабка). Паходжанне асновы дакладна невядомае. Шмат якія даследчыкі лічаць, што bab‑ тая ж аснова, што і ў baba ’жанчына’, і ўжываецца метафарычна (’жанчына’ → ’круглы прадмет’). Параўн. асабліва Шулан, SSlav., 5, 153–165. Іншыя думаюць, што для абазначэння круглых прадметаў служыла асобай прасл. аснова bab‑ (|bob‑|bǫb‑). Гэту ідэю выказвае Попавіч, ЈФ, 19, 159–171 (параўн. яшчэ Мяркулава, Очерки, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бана́н. Рус. бана́н, укр. бана́н. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (мабыць, праз рус. мову, дзе гэта слова было ўжо ў XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Б, 31), дакладней, з франц. banane (а гэта з banam у мове баконго). Ням. (таксама ісп.) мова як пасрэднік дала б форму *банана (ж. р.; Фасмер, 1, 120). Да гісторыі слова гл. яшчэ Локач, 18; Клюге, 48; MESz, 1, 236–237 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банка́рт ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Шат., Касп., БРС, Інстр. I, Шн., 3), бэнка́рт ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. бенкарт, букарт (Гіст. лекс., 114; Булыка, Запазыч.). Укр. бе́н(ь)карт ’тс’ (з XVI). Запазычанне з польск. bękart ’тс’ (Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44), дзе з ням. Bank(h)art, Bankert (ад Bank ’лаўка’). Гл. яшчэ Шалудзька, Нім., 21; Брукнер, 23–24; Корбут, PF, 4, 402, 512; Варш. сл., 1, 141; Махэк₁, 352; Рудніцкі, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рак ’ворчык’ (БРС). Укр. ба́рок ’дручок у возе, на які прымацоўваюцца пастронкі’ (з XVIII ст.), рус. дыял. ба́ро́к ’тс’. Запазычанне з польск. bark ’тс’ (таксама ’плячо’), а гэта да прасл. bъrkъ (аб польск. слове гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. Рудніцкі, 82. Да слав. bъrkъ гл. яшчэ Бернекер, 108. Параўн. абарак (гл.).

Бара́к. Рус. бара́к, укр. бара́к. Запазычанне з франц. baraque ’тс’ (< італ. baracca), падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 38–39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башма́к 1 ’чаравік’ (Шат., Касп., Сакал.). Рус. башма́к, укр. башма́к. Запазычанне з цюрк. моў (тур., чагат. bašmak). Міклашыч, 8, 415; Бернекер, 45; Фасмер, 1, 139, параўн. яшчэ Заянчкоўскі, Stud. orient., 37; Рудніцкі, 92; Шанскі, 1, Б, 63–64.

Башма́к 2 (тэхн.) (БРС). Укр. башма́к ’тс’. Запазычанне з рус. башма́к ’тс’ (а гэта да башма́к ’чаравік’ < цюрк., гл. вышэй). Рус. башма́к як тэхнічны тэрмін — калька з зах.-еўрап. моў (параўн., напр., ням. Schuh ’чаравік; башмак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́гля ’часовая ўкладка снапоў жыта або пшаніцы (9 і дзесяці наверх)’ (слуц., Лекс. і грам.) < ⁺мандля. Укр. мандель ’укладка снапоў або жменей канапель у 15 ці 50 штук’, польск. mendel ’бабка’, в.-луж. mandl, чэш. mandel, славац. mandeľ ’бабка з 15 снапоў’ — усе з ням. Mandel ’тс’, якое паходзіць з с.-лац. mandala ’карзіна’, ’вулей’. Бел. ма́гля, запазычанае з польск., змяніла род (м. на ж.), а таксама ‑н‑, ‑длʼ‑ перайшло ў ‑глʼ‑. Гл. яшчэ мэндлік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)