Ка ’кажа’ (Кліх, Рам., Сержп., Федар., 1, Янк. 1, Янк. 2, Сержп. Грам.). Паводле Карскага, 1, 267, ка < кажа, як мо < можа, у выніку рэдукцыі слова, якое часта ўжываецца ў апавядальнай мове. Параўн. іншы прыклад алеграформы казаць: балг. дыял. каам казу(в)ам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паліяты́ў ’лякарства або іншы сродак, які дае часовую палёгку хвораму; сродак, які дае часовы выхад з цяжкага становішча’ (ТСБМ). Праз рус. палиати́в ’часовы сродак’, дзе праз ням. Palliativ або франц. pälliatif ’тс’ < лац. palliāre ’пакрываць, ахінаць’ < pallium ’плашч’ (Гл. Фасмер, 3, 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́льны (стоўп) ’указальны слуп для арыентацыі на рацэ’ (гродз., Нар. сл.). Да перавалі́ць ’прайсці пэўную мяжу’, што з пера- і валіць 1 (гл.), тут у значэнні ’пераарыентавацца з аднаго знаку на іншы’, параўн. рус. дыял. перева́л (у рацэ) ’парог’, перевал во́ды ’паварот плыні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
other [ˈʌðə] pron.
1. другі́, яшчэ́ (адзі́н);
each other адзі́н аднаго́;
Where are the others? Дзе астатнія?
2. другі́, і́ншы;
in other words іна́чай ка́жучы
♦
the other day гэ́тымі дня́мі, на гэ́тых днях; няда́ўна, не так даўно́;
every other day праз дзень, ко́жныя два дні;
none other than ніхто́ і́ншы як;
no one other than she ніхто́, акрамя́ яе́;
I donʼt know any French people other than you. У мяне няма іншых французскіх знаёмых, акрамя цябе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праламля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да праламацца (у 2 знач.).
2. перан. Кніжн. Атрымліваць, набываць іншы, новы сэнс, змест у чым‑н. Хораша, такім чынам, раскрываў крытык эвалюцыю светаўспрымання Брусава, заўважаючы, як супярэчліва праламлялася яна ў змесце і форме яго паэзіі. Лойка.
3. Зал. да праламляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транспанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Перакласці (перакладаць) які‑н. музычны твор з адной танальнасці ў іншую. Транспанаваць раманс.
2. Перанесці (пераносіць) што‑н. (ідэю, вобраз, тэрміналогію і пад.) з аднаго жанру ў іншы, з адной навукі ў іншую, адпаведна змяняючы, прыстасоўваючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часам, часамі, падчас, парой, момантамі, нячаста, рэдка, зрэдку, выпадкам, сяды-тады, калі-нікалі; зрэдчас, зрэдзь (абл.) □ час ад часу, мала калі, іншы раз, іншым разам, другі раз, іншы дзень, гады ў рады
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
субалтэ́рн
(ад суб- + лац. alter = іншы)
падначалены, несамастойны;
с.-афіцэр — малодшы афіцэр у роце, эскадроне, батарэі ў некаторых арміях, у тым ліку і ў рускай дарэвалюцыйнай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
транзі́т
(лац. transitus = пераход)
1) правоз пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты;
2) перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)