Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус. качати ’гайдаць, хістаць’, рус. кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр. кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск. дыял. kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш. káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац. káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (sę), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл. *kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сучы́ць ’сукаць, скручваць у дзве столкі’ (Бяльк., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; мёрск., Ск. нар. мовы; ГЧ, Сцяшк. Сл.), ’навіваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала’ (Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.), ’круціць (калаўрот)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́чыцца ’бурліць (пра ваду)’ (віц., бялын., ЛА, 2). Параўн. укр. дыял. сучи́ти ’сукаць’, рус. сучи́ть ’тс’, польск. дыял. suczyć, sucyć ’падыходзіць, прылягаць’, в.-луж. sučić ’сукаць, звязваць, круціць’, балг. су́ча ’сукаць, намотваць’, дыял. су́чем ’раскатваць цеста’, ’сукаць ніткі’, макед. суче ’сукаць, скручваць, закручваць’, ’раскатваць цеста’. Прасл. *sučiti, звязана з чаргаваннем асновы з *sъkati, *sukati, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус. дыял. бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл. bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́шчыць 1 ’рабіць плоскім, тонкім, плюшчыць’ (Нас.).. Да плоскі (гл.). Сюды ж плешчанік ’ляпёшкі з прэснага цеста, пасыпанне макам’ (тураў., Малч.), якія, відаць, былі плоскія. Параўн. таксама пляскач 2, пляскуха (гл.).

Пле́шчыць 2 ’пляскаць у далоні’ (лід., Сл. ПЗБ). Да пляск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэйга́ні ‘пельмені’ (Сл. Брэс.). Хутчэй за ўсё, запазычана вусным шляхам з ід. tejgi ‘клёцка’, аформленага як назоўнік у мн. л. (гл. Астравух, Ідыш-бел. сл., 792), вытворнага ад ід. teig, tojg ‘цеста’ з ням. Teig ‘тс’, параўн. ням. Teigtasche ‘пельмень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блін, ‑а, м.

Хлебны выраб з рэдкага цеста, спечаны на скаварадзе. [Маці:] — Аднойчы адна кабета паліла ў печы і пякла бліны. Якімовіч. На зэдліку каля прыпека ляжаў стос жоўтых бліноў і пачаты кружок авечага лою. Дуброўскі.

•••

Першы блін камяком — пра няўдалы пачатак якой‑н. справы.

Як бліны пячы гл. пячы.

Разбіцца ў блін гл. разбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак.

1. што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала. Дамашэвіч.

2. перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абара́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Булачны выраб з заварнога пшанічнага цеста ў выглядзе кольца.

Купіць дзецям абаранкаў.

2. перан. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад.

Круціць а.

3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца.

Скруціцца абаранкам.

◊

Абаранкам не завабіш каго (разм.) — ніякімі сродкамі не ўгаворыш.

Дзірка ад абаранка (разм., іран.) — нічога, пустое месца.

Зарабіць на абаранкі (разм., неадабр.) — заслужыць пакаранне за якую-н. правіннасць.

|| прым. абара́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дзяжа́ ’дзяжа’. Параўн. рус. дежа́, укр. діжа́, польск. dzieża, чэш. díž, серб.-харв. díža, славен. déža. Прасл. *deža (< *děz‑i̯ā). Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, daigs ’цеста’, літ. diežti ’калаціць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 5, 23–24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тужэ́ць несов.

1. натя́гиваться, станови́ться туги́м;

струна́ тужэ́е — струна́ натя́гивается (стано́вится туго́й);

2. (становиться густым, вязким) густе́ть; (спец. — ещё) загуща́ться;

це́ста тужэ́е — те́сто густе́ет;

3. (о земле) подсыха́ть; затвердева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)