чарго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ідзе, наступае, выходзіць і пад. непасрэдна за папярэднім; бліжэйшы па чарзе. Чарговая электрычка. Чарговы загад. □ Аднак, калі хлапчук мінуў ужо некалькі пільных вачэй, чарговы патруль яго аклікнуў: — Пачакай, малы! Якімовіч. [Лётчык:] — Мы ляцелі за чарговай партыяй раненых. Мележ. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў. // Які выконвае ў парадку чарговасці якія‑н. абавязкі. Чарговы днявальны.

2. Які адбываецца, праводзіцца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці. Чарговы адпачынак. Чарговы з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. □ У адзін з дажджлівых асенніх вечароў сюды на, чарговую нараду прыйшлі кіраўнікі асобных баявых груп. Пятніцкі.

3. Першы па неабходнасці, важнасці. [Старшыня:] — Калектывізацыя сельскай гаспадаркі — наша чарговая, баявая задача, і мы павінны выканаць яе на сто працэнтаў. Колас.

4. Які ўзнікае, паўтараецца, аднаўляецца час ад часу. Сілівон сядзеў у хаце Рады выдумцы чарговай. Лужанін. З таго прыезду паміж .. [Паходнем] і Марынкай завязалася перапіска, а кожны чарговы прыезд Паходні ў Мінск быў для яе радаснай падзеяй. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mann m -(e)s, Männer

1) мужчы́на;

lter ~ стары́ (чалаве́к)

2) муж;

inen ~ bekmmen* вы́йсці за́муж

3) чалаве́к, асо́ба (у спалучэнні з лічэбнікамі не скланяецца);

hndert ~ сто чалаве́к;

hndert ~ stark вайск. ко́лькасцю ў сто чалаве́к;

lle ~ an Bord! марск. усе́ наве́рх!;

auf den ~, pro ~ на чалаве́ка, на душу́, на бра́та;

bis auf den ltzten ~ да апо́шняга чалаве́ка

4) чалаве́к (з прысутнай яму характарыстыкай «які»);

ein ~ der Öffentlichkeit грама́дскі дзе́яч;

der ~ des Tges геро́й дня;

ein ~ von Wort чалаве́к [гаспада́р] сло́ва;

ein ~ von Mut му́жны чалаве́к

5) -(e)s, pl Lute салда́т, радавы́, бае́ц; матро́с; рабо́чы;

an den rchten ~ gelngen патра́піць на патрэ́бнага чалаве́ка;

sinen ~ sthen* пастая́ць за сябе́;

~! (па)слу́хай! (зварот, фам.);

~ Gttes! разм. ты што! (неадабральна)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

near3 [nɪə] adv.

1. блі́зка, недалёка, паблі́зу (пра час і адлегласць);

come/draw near прыбліжа́цца, набліжа́цца;

nearer and nearer усё блі́жай і блі́жай;

Don’t come nearer or I’ll shoot. Не набліжайся, бо выстралю.

2. ама́ль;

near a century ago ама́ль стаго́ддзе/сто гадо́ў таму́

so near and yet so far ≅ блі́зка ло́каць, ды не ўку́сіш;

far and near усю́ды, скрозь;

We searched far and near for the missing dog. Мы скрозь і ўсюды шукалі прапаўшага сабаку;

I near died with fright. Я ледзь не памёр са страху;

not anywhere near/nowhere near далёка не, зусі́м не; ні ў я́кім ра́зе;

There wasn’t anywhere near enough food for all of us. Ежы на ўсіх нас зусім не хапала.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́пасці сов.

1. в разн. знач. вы́пасть; (о жребии, выборе и т.п. — ещё) пасть; (на какой-л. день, на долю и т.п. — ещё) прийти́сь; (на долю — ещё) доста́ться;

з кні́гі вы́пала пісьмо́ — из кни́ги вы́пало письмо́;

уно́чы вы́паў снег — но́чью вы́пал снег;

мне вы́пала шча́сце — мне вы́пало сча́стье;

жэ́рабя вы́пала на яго́ — жре́бий вы́пал ему́ (пал на него́);

на ко́жнага чалаве́ка вы́пала па сто рублёў — на ка́ждого челове́ка вы́пало (пришло́сь, доста́лось) по сто рубле́й;

2. ускользну́ть;

гэ́та вы́пала з-пад маёй ува́гі — это ускользну́ло от моего́ внима́ния;

3. безл. случи́ться; (о возможности, случае) предста́виться;

адно́йчы мне вы́пала пабыва́ць там — одна́жды мне случи́лось побыва́ть там;

мне вы́пала схадзі́ць у музе́й — мне предста́вилась возмо́жность (предста́вился слу́чай) сходи́ть в музе́й;

в. на до́лю — вы́пасть на до́лю;

з во́ка в. — вы́пасть из по́ля зре́ния;

як вы́падзе — как случи́тся, как уда́стся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усе́

1. мест. опред., во мн. ч. все; см. уве́сь;

2. в знач. сущ. все;

у. ў збо́ры — все в сбо́ре;

з усі́х сіл — изо всех сил;

на ўсе сто — на все сто;

не ўсе до́ма — не все до́ма;

трашча́ць па ўсіх швах — треща́ть по всем швам;

панацэ́я ад усі́х бед — панаце́я от всех зол;

на ўсе чаты́ры бакі́ — на все четы́ре сто́роны;

ма́йстар на ўсе ру́кі — ма́стер на все ру́ки;

браць на ўсе за́стаўкі (жы́лы) — стара́ться изо всех сил;

звані́ць (біць) ва ўсе званы́ — звони́ть (бить) во все колокола́;

ве́даць усе́ хады́ і вы́хады — знать все ходы́ и вы́ходы;

усе́ як адзі́н — все как оди́н;

усе́ да аднаго́ — все до одного́, все до еди́ного;

сямёра варо́т і ўсе ў агаро́дпогов. се́меро воро́т и все в огоро́д;

на бе́днага Мака́ра ўсе шы́шкі ва́ляццапогов. на бе́дного Мака́ра все ши́шки ва́лятся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поIII предлог;

1. с предл. (после кого-, чего-л.) па (кім, чым); пасля́, по́сле (каго, чаго);

по истече́нии сро́ка па сканчэ́нні тэ́рміну (пасля́ заканчэ́ння тэ́рміну);

2. с дат., вин. (при указании на количество) па (в белорусском языке только с вин., за исключением сочетаний с «один», «одна», которые употребляются с предл.);

по одному́ челове́ку в ряд па адным чалаве́ку ў рад;

по два челове́ка па два чалаве́кі;

по три рубля́ па тры рублі́;

по четы́ре киломе́тра в час па чаты́ры кіламе́тры ў гадзі́ну;

по пяти́, по семи́, по десяти́ па пяць, па сем, па дзе́сяць;

по двадцати́, по сорока́, по пяти́десяти, по сто па два́ццаць, па со́рак, па пяцьдзяся́т, па сто́;

по пятисо́т, по семисо́т, по девятисо́т па пяцьсо́т, па семсо́т, па дзевяцьсо́т;

по дво́е, по тро́е па дво́е, па тро́е;

по полтора́, по полторы́ па паўтара́, па паўтары́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення. Стэарынавая свечка. □ Куча саломы ляжала ў адным куце, у другім — гарэла самаробная васковая свечка. Шамякін. Шура чыркнуў запалку і паднёс трапяткі жоўты агеньчык спачатку да Валодзевай свечкі, пасля запаліў сваю. Арабей.

2. Адзінка вымярэння сілы святла. Увечары ў новай Пракопавай хаце ярка гарэла вялікая электрычная лямпачка — у сто пяцьдзесят свечак. Ермаловіч.

3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе тлушчавай палачкі, які выкарыстоўваецца пры лячэнні гемарою і пад. Гемараідальныя свечкі.

4. Назва некаторых прыстасаванняў для запальвання гаручай сумесі. Запальныя свечкі рухавіка.

5. (звычайна з дзеясл.: «даць», «рабіць»). Вертыкальны пад’ём, узлёт уверх (мяча, самалёта і інш.). Футбаліст даў свечку. □ Урга злёгку, пужаючы, даў свечку. Потым апусціўся на пярэднія ногі і затанцаваў. Караткевіч. // у знач. прысл. све́чкай. Проста ўверх, вертыкальна. Мяч час ад часу свечкай узлятае над сеткай. Даніленка.

•••

Ні богу свечка, ні чорту качарга — пра пасрэднага чалавека, які не вызначаецца здольнасцямі да чаго‑н.

Прыйсці свечкі тушыць гл. прыйсці.

Са свечкай не знойдзеш гл. знайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапа́ць, траплю, трэплеш, трэпле; незак., каго-што.

1. Ачышчаць валакно спецыяльнай прыладай, выбіваючы кастрыцу. Можна было цэлы дзень трапаць поруч з .. [Аняй] лён або стаяць ля малатарні і не пачуць ад яе ніводнага слова. Васілевіч. Жанчыны, на хаду падвязваючы фартухі, па адной і чародкамі беглі паўз Ярыніну хату ў сушню церці і трапаць лён. Бажко.

2. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі. [Гарлахвацкі:] (Трэпле яе па плячах). Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва. — З табою, брат, не прападзеш, — сам сабе пасміхаецца Амяльян і трэпле каня па крутой шыі. Колас.

3. Тузаць, гайдаць (пра вецер). Гуллівы вятрыска трэпле падалы .. спаднічак [дзяўчат], і яны прытрымліваюць іх рукой. Асіпенка. Расшпілены кажушок трапаў вецер. П. Ткачоў.

4. Частым або неакуратным ужываннем рабіць якую‑н. рэч непрыгоднай. Шкада, што [Сафрон] новыя боты па лясных дарогах трэпле.. Але нічога не зробіш. На такую работу не ў лапцях ісці. Чарнышэвіч.

5. Разм. Ісці вялікую адлегласць. [Сцёпка:] — Я сам гатаваўся, сто вёрст [пехатой] трапаў, здаў экзамены... Колас.

6. Пачаць біць, калаціць, уцягваць ворага ў частыя баявыя сутычкі. Трапаць варожую армію.

•••

Трапаць нервы — хвалявацца; моцна нерваваць каго‑н.

Трапаць (мянціць, малоць) языком — гаварыць шмат і без толку, гаварыць бязглуздзіцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НО́ЎГАРАД,

горад у Расіі, цэнтр Наўгародскай вобл. За 6 км ад воз. Ільмень. 231 тыс. ж. (1996). Прыстань на р. Волхаў. Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (у т. л. радыёэлектронная), хім. (азотныя ўгнаенні, шкловалакно), дрэваапр., харч., лёгкая; вытв-сць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л. ун-т. Драм. тэатр. Гіст.-архітэктурны музей-запаведнік. Турызм.

У летапісах упершыню згадваецца пад 859. З канца 10 ст. другі па значэнні цэнтр Кіеўскай Русі. Размяшчэнне Н. на скрыжаванні шляхоў «з варагаў у грэкі» і Волжскага спрыяла развіццю гандлю, рамёстваў, культуры. У 1136—1478 цэнтр Наўгародскай феадальнай рэспублікі. Яго гандл. сувязі пашыраліся ад Фландрыі і ням. ганзейскіх гарадоў (гл. Ганза) да Канстанцінопаля. У 12 ст. існавала гандл. карпарацыя «Іванскае сто». З 2-й пал. 14 ст. наз. Вялікі Н. У сярэдзіне 12 — сярэдзіны 15 ст. цэнтр узбр. барацьбы са знешняй агрэсіяй з боку Швецыі і Лівонскага ордэна. У Неўскай бітве 1240 і Лядовым пабоішчы 1242 наўгародцы на чале з Аляксандрам Неўскім перамаглі швед. і ням. войскі. У 1478 у выніку перамогі маскоўскага войска (1471) Н. і ўсе яго землі ўключаны ў склад Рус. дзяржавы. У 1480—90-я г., каб ліквідаваць наўгародскія «вольнасці», у цэнтр. вобласці Расіі выслана каля 7 тыс. жыхароў горада. У 1570 апрычнікі Івана Грознага знішчылі амаль усё насельніцтва Н. У 16 — пач. 18 ст. буйны эканам. і гандл. цэнтр Расіі. У 1616—17 пацярпеў ад швед. акупацыі. З 1727 губернскі горад, з 1927 акруговы, з 1930 раённы цэнтр Ленінградскай вобл. З 1944 цэнтр Наўгародскай вобл. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—44), моцна разбураны.

У выніку археал. раскопак адкрыты вуліцы і плошчы з драўлянымі маставымі, вадазборнікі і водаадводы, жылыя дамы, церамы, майстэрні, крамы; знойдзены берасцяныя граматы. Да сярэдзіны 12 ст. сфарміраваліся 2 асн. раёны Н.: на левым беразе р. Волхаў Сафійскі бок з крамлём (дзядзінцам; пабудаваны ў 1044, пашыраны ў 1484—90, з 1925 гіст.-арх. музей-запаведнік; уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны); на правым — Гандлёвы бок з Торгам і комплексам пабудоў Яраслававага дварышча, дзе збіралася веча. Да 17 ст. ў Н. пераважала драўляная забудова, з каменю і цэглы рабілі абарончыя збудаванні, храмы, часам палаты знаці. У 12—15 ст. склалася Наўгародская школа дойлідства. На тэр. дзядзінца захаваліся Наўгародскі Сафійскі сабор, Сафійская званіца (15 ст., у 16—19 ст. перабудоўвалася), Уладычны (Епіскапскі) двор з гранавітай палатай (1433) і дазорнай вежай «Часазвоняй» (1673), Ліхудаўскі (15—17 ст.) і Нікіцкі (17 ст.) карпусы, будынак б. дзярж. устаноў (18—19 ст.) і інш. У цэнтры б. дзядзінца пастаўлены помнік «Тысячагоддзе Расіі» (1862, скульпт. М.​Мікешын, арх. В.​Гартман), на яго тэр. знаходзіцца магіла рас. паэта Г.​Дзяржавіна. У канцы 18 — пач. 19 ст. добраўпарадкаваны радыяльна-паўкальцавая планіроўка Сафійскага боку і прамавугольная — Гандлёвага (генпланы 1778 і 1834), пабудаваны класіцыстычныя гаўптвахта (пач. 19 ст.), Пуцявы палац (1771, перабудаваны ў 1824—28, арх. В.​Стасаў), жылыя дамы паводле ўзорных праектаў. У сав. час створаны ахоўныя зоны, упарадкаваны дзядзінец і Яраславава дварышча. Узведзены помнікі Перамогі (1974), Аляксандру Неўскаму (1985, скульпт. Ю.​Чарноў, арх. Г.​Ісаковіч).

Літ.:

Лихачев Д.С. Новгород Великий. М., 1959;

Каргер М.К. Новгород. 3 изд. Л.;

М., 1970;

Кушнир И.И. Архитектура Новгорода. Л., 1991.

Да арт. Ноўгарад. Від на Гандлёвы бок.
Ноўгарад: 1 — панарама Сафійскага боку; 2 — Сафійская званіца крамля; 3 — помнік «Тысячагоддзе Расіі». 1862.

т. 11, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ты́сяча, ты́сеча, тысіча ‘лік і лічба 1000’, ‘колькасць, якая абазначаецца лічбай 1000’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Вруб.; ашм., Сл. ПЗБ); ‘напасць, смерць’: кап цябе тысяча ўбіла (маг., Рэгіян. асабл., 4), ты́сячы ‘мноства чаго-небудзь, вялікая колькасць’, ‘вялікія грошы, капітал’ (ТСБМ), ці́сяча ‘безліч, многа’: грымаціць, бы там цісяча гармат смаліць (Сержп. Прымхі), císiaczy мн. л. ‘тс’ (Пятк. 3), ст.-бел. тысяча, тисеча, тисяча, тысеча, тысеща, тысяща ‘тысяча’, ‘вялікая колькасць’ (ГСБМ) з перавагай формы тисяча (Карскі 1, 237). Параўн. укр. ти́сяча, рус. ты́сяча ‘тысяча’, стараж.-рус. тысяча ‘апалчэнне, якое дзялілася на сотні’, ц.-слав. тысѫща, тысѧща, польск. tysiąc, н.-луж. tysac, tysec, в.-луж. tysac, чэш. tisíc, ст.-чэш. tisúc, славац. tisíc, славен. tísoč, харв. tȉsuća, балг. старое ти́сеча, ст.-слав. тысѧщи, тысѧща і тысѫщи, тысѫща. Прасл. *tysętja, *tysętjь, *tysǫtja, *tysǫtjь, роднасныя прус. tusimtons (В. скл. мн. л.); апошняя форма, як і літ. tū́kstantis, лат. tũkstuotis, гоц. þūsundi, ст.-в.-ням. dūdundt, нова-в.-ням. Tausend ‘тс’, выводзяцца з і.-е. *tu‑kʼm̥t‑ia ‘вялікая сотня’ < пра-і.-е. *teū‑ > *tūs‑ ‘набрыняць, пухнуць, таўсцець’ + *kʼm̥tomсто’ (Махэк₂, 643; Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 474; Фасмер, 4, 133; Чарных, 2, 275–276; Брукнер, 590; Борысь, 659; Сной, 766; ЕСУМ, 5, 574; Арол, 4, 126). Меркаванні пра запазычанне з германскіх моў (Ваян, RÉS, 24, 184 і інш.) спрэчныя, балтыйскія і германскія формы паралельныя да славянскіх, але не ідэнтычныя ім (Мілеўскі, Teoria, 318); балтыйскія формы, за выключэннем старапрускай, хутчэй запазычаны з ранніх прасл. *tūcentjā, *tūcontjā (Трубачоў, Слав. языкозн. VIII, 311). Славянскія формы з палаталізаваным пачатковым складам утварыліся ў выніку асіміляцыі з наступнымі мяккімі зычнымі, параўн. ESJSt, 17, 1003. Сюды ж тысячагалоў ‘смолка, Vaccaria pyramidata’ (ТСБМ), тысячагоддзе ‘прамежак часу ў 1000 год’, ‘гадавіна тысячагадовай даўнасці’, тысячано́жка ‘мядзведка’ (Мат. Гом.), тысячанышка ‘сараканожка, мнаганожка’ (драг, Сл. Брэс.), ты́сяцкі ‘начальнік ваеннага апалчэння на Русі’, ‘галоўны распарадчык у вясельным абрадзе’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)