Со́шкі, гл. саха; таксама ‘прымітыўны ткацкі станок’ (Шат., лун., Шатал.; ганц., Сл. ПЗБ), ‘часовая ўкладка лёну на полі’ (рас., Шатал.), г. зн. на сошках, на падстаўках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варста́т ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ, Шатал.); ’сталярны станок’ (Шатал., Сцяшк. МГ); ’драўляная квадратная скрыня пад жорнамі’ (КЭС). Ст.-бел. варстат, верстат, ворстат (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. (ст.-польск.?) warstat (не з польск. warsztat; з гэтага апошняга бел. варштат, гл.). Форма warstat была ў польск. мове ў XVI ст. (гл. Брукнер, 603); яе можна разумець і як мазурскую. Першакрыніца — ням. Werkstatt (Брукнер, 603; Булыка, Запазыч., 56; Фасмер, 1, 300). Параўн. варшта́т, варста́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

універса́льны

(лац. universalis)

1) рознабаковы, усеабдымны (напр. у-ыя здольнасці, у. спецыяліст);

2) прыгодны для многіх мэт, з разнастайным прызначэннем (напр. у. станок).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

Збіраць асобныя часткі ў адзінае цэлае.

М. станок.

М. фільм.

|| зак. зманці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. манці́раванне, -я, н., манта́ж, -у́, м. і манціро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Мантаж кінафільма.

|| прым. манта́жны, -ая, -ае і манціро́вачны, -ая, -ае.

Мантажныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буравы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз. бурава́я, ‑ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лафе́т, ‑а, М ‑феце, м.

Станок, на якім замацоўваецца ствол артылерыйскай гарматы. Салдат хутка авалодаў сабой, адчапіў лафет з перадка гарматы і даволі цвёрда загадаў таварышам: — Стаўце шчыткі! Карпюк.

[Ням. Lafette з фр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штангенцы́ркуль, ‑я, м.

Інструмент для лінейных вымярэнняў невялікіх дэталей, вырабаў. Адразу ж адключыў другі станок — на вока заўважана, што дэталі пайшлі бракованыя. Замераў штангенцыркулем — ажно пяць рэгулятараў запароў. Мыслівец.

[Ням. Stangenzirkel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КА́ЗАК ((Kasack) Герман) (24.7.1896, г. Патсдам, Германія — 10.1.1966),

нямецкі пісьменнік. Чл. Акадэміі навукі і л-ры ў Майнцы, прэзідэнт Ням. акадэміі мовы і паэзіі ў Дармштаце (1953—63). Дэбютаваў зб-камі вершаў «Чалавек» (1918), «Востраў» (1920), драмай «Трагічная місія» (1920). Найб. вядомы раман «Горад за ракой» (1947) — сюррэаліст. паказ «горада памерлых», бяздушнага таталітарнага механізма. Песімістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў рамане «Вялікая сетка» (1952) і аповесцях «Ткацкі станок» (1949), «Фальшыўка» (1953). Паводле манеры блізкі да Ф.Кафкі. Аўтар зб. эсэ «Мазаіка» (1956).

т. 7, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лесапі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для распілоўкі лесу (у 2 знач.). Лесапільная машына. Лесапільны станок. // Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў. Лесапільны завод. Лесапільная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лафе́т

(ням. Lafette, ад фр. l’affut)

станок, на якім умацоўваецца ствол гарматы для надання яму пэўнага становішча перад стрэлам, а таксама для перамяшчэння гарматы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)