Пра́гля ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з * крагай. *крагля < крактаць (гл.). Параўн. крактавніне, кракивіца ’дрыгва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Развіні́чыцца ’разбэсціцца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, мае сувязь з віно́ або з віна́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рассахо́ра ’неахайная жанчына, распусцёха’ (Бяльк.). Няясна. Параўн. расоха (гл.) і сахор ’вілы на ўгнаенне’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахо́тка ’лазневая мачалка’ (Касп.). Няясна. Магчыма, да раха (гл.) ці аднаго паходжання з рахава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́гер ’кроква’ (бяроз., Нар. сл.). Няясна, магчыма, праз польск. ryg звязана з ням. Riegel ’засаўка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мжа ’махры, абтрапаныя краі адзежы’ (ТС). Няясна. Магчымая сувязь з літ. rémžti ’рэзаць (абы-як)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаламу́да ‘рудая кусьлівая парода балотных мурашак, якая жыве на кургане і травах балот’ (Дразд.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціго́та ’кій, палка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, з азванчэннем да сціхо́т ’страх, жах’, гл. сціхат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таралу́шка ’дэталь у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, ад тарала́ць ’тарахцець’, гл. таралакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлу́жа ’тлушч у вадкім стане, тук’ (радашк., ДАБМ, камент.). Няясна; відаць, звязанае з тлушч, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)