плазменны генератар, газаразрадная прылада для атрымання патокаў нізкатэмпературнай плазмы.
Пашыраны дугавыя (магутнасць да 10 МВт) і высокачастотныя (да 1 МВт) П. У дугавым П. рабочы газ (напр., вадарод, аргон, азот) ператвараецца ў плазму пры праходжанні праз сціснутую эл. дугу з высокай канцэнтрацыяй энергіі. У высокачастотных П. газ награваецца за кошт віхравых высокачастотных (ці ЗВЧ) токаў. Стабілізацыя разраду ў П. ажыццяўляецца магн. полем, газавым віхрам, які абдзімае дугу, і інш. Выкарыстоўваецца ў плазменнай металургіі, для плазменнай апрацоўкі матэрыялаў, у плазмахім. тэхналогіі.
Плазматроны: а — дугавы; б — індукцыйны; 1 — крыніца сілкавання; 2 — разрад; 3 — плазменны струмень; 4 — электроды; 5 — разрадная камера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАСТРЭ́ЛЬНІКІ,
геалагічнае агаленне стараж. азёрна-балотных адкладаў; палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963); з 1998 у складзе геолага-геамарфалагічнага помніка прыроды рова Яна і Цэцыліі. Размешчаны ў рове на левабярэжжы р. Нёман, каля в. Багатырэвічы (б. Самастрэльнікі) Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. У борце рова (выш. да 13 м) на працягу 50 м агаляюцца адклады муравінскага міжледавікоўя (магутнасць 3,3 м), багатыя на рэшткі рэліктавых раслін (больш за 100 відаў) выкапнёвай флоры ляснога тыпу, што існавала каля 100 тыс.г. назад. У агаленні выяўлены новыя для адкладаў муравінскага міжледавікоўя віды раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКАЯ ЦЭЦ Пабудавана ў 1958 (першая чарга) у г. Светлагорск Гомельскай вобл. як Васілевіцкая ДРЭС. Другая чарга пушчана ў 1965. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю цеплафікацыйных турбін у 1978 ДРЭС атрымала сучасную назву. У 1983—86 усе катлы ЦЭЦ пераведзены на выкарыстанне ў якасці паліва — газу і мазуту. Цяпер асн. паліва — спадарожны гаручы газ нафтавых радовішчаў з Беларускага газаперапрацоўчага завода і прыродны газ (з Расіі). ЦЭЦ мае 4 цеплафікацыйныя турбіны, 9 паравых катлоў і 1 воданагравальны кацёл. МагутнасцьЦЭЦ — 260 МВт/гадз электраэнергіі і 841 Гкал/гадз цеплаэнергіі. Забяспечвае цепла- і электраэнергетычныя патрэбы прадпрыемстваў і жыллёва-камунальнага сектара г. Светлагорск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБІ́Н,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., за 1,5 км на ПнУ ад в. Скабін. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаны матэрыял шаравата-жаўтаваты, з бурымі плямамі ажалязнення, месцамі гліністы, з праслоямі пяску; кандыцыйнага жвіру (буйней за 5 мм) 27,7%, ёсць уключэнні буйной галькі і дробных валуноў. Пясок у сумесі розназярністы, палевашпатава-кварцавы. Разведаныя запасы 45,9 млн.м³, перспектыўныя 1,2 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—29,4 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,2—10 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны на выраб бетону, у дарожным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., каля в. Слабада. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаны матэрыял шаравата-жоўты, з лінзамі і гнёздамі ажалязнення, месцамі гліністы, з праслоямі супеску і пяску, кандыцыйнага жвіру (буйнейшага за 5 мм) 24,3%, трапляюцца галька і валуны. Пясок у сумесі розназярністы, палевашпатава-кварцавы. Разведаныя запасы 31,9 млн.м³, перспектыўныя 122,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—33,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,1—8,2 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬЧЫЦКІЯ КАНГЛАМЕРА́ТЫ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 1,4 км на Пн ад в. Забалацце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Назва ад былой в. Смольчыцы. 15 камлыг (даўж. больш за 3 м), з іх найб.даўж. 11,8 м, шыр. 6,2 м, выш. 7,8 м, у абводзе 23,7 м, аб’ём 303 м³, маса каля 802 т. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водна-ледавіковых пясчана-жвірова-галечных і пясчана-жвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой (магутнасць слаёў 0,1—1,5 м). С.к. — эталон карбанатных новаўтварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМО́ШКАВІЧЫ,
геалагічнае агаленне стараж. адкладаў; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Размешчаны ў рове на левабярэжжы р. Нёўда, паміж вёскамі Баранавічы (б.в. Цімошкавічы), Лукашын і Волца Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Адклады муравінскага міжледавікоўя ў выглядзе лінзы (магутнасць 8 м, даўж. 300 м), складзенай з торфу, азёрных супескаў і мергелю, багатыя рэшткамі выкапнёвых раслін, малюскаў, насякомых, дробных млекакормячых і земнаводных. Даследуюцца з 1903. Выяўлена каля 120 відаў раслін, 74 віды жывёл, у т. л. 63 прадстаўнікі энтамафауны, што адлюстроўваюць зах.-бел. тып лясных ландшафтаў і дробных відаў жывёл, якія існавалі каля 150—100 тыс.г. назад.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бязлі́тасны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае літасці, жалю, спачування. Бязлітасны чалавек. □ Але вораг напаў на маю бацькаўшчыну, каварны, бязлітасны, люты вораг.Гарбук.Патапавіч закрываў рукою шыю і стараўся цішэй ступаць, каб не ўвесці ў злосць гэтых бязлітасных пастаяльцаў.Кулакоўскі.// Які не заключае, не выяўляе ў сабе літасці, спачування; жорсткі, суровы. Бязлітасны прысуд. Бязлітасная крытыка. Бязлітасная праўда. Бязлітасныя словы. □ Узросшая магутнасць міжнародных манаполій зрабіла канкурэнтную барацьбу яшчэ больш бязлітаснай.Брэжнеў.Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змерыў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ,
электраакустычная ці мех. прылада для моцнага ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі і інш.). Бывае эл.-дынамічны (найб. пашыраны), эл.-магн., п’езаэл., кандэнсатарны, пнеўматычны, рупарны. Эл.-акустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя эл. ваганні ў гукавыя з дапамогай рухомай мех. сістэмы (дыфузара, дыяфрагмы). Асн. параметры: намінальная магутнасць і паласа ўзноўленых частот, сярэдні гукавы ціск і інш.; накіраванасць выпрамянення ствараецца рупарам ці выкарыстаннем гукавых калонак. Па эл.-акустычных параметрах адрозніваюць шырока- і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адно- і двухдыфузарныя, кааксіяльныя, круглыя і інш.