расі́ць, рашу, росіш, росіць; незак., што.

Разм. Мачыць расою. Высокі густы бульбоўнік блытаўся ў нагах, расіў адзенне. Сачанка. // Пакрываць кроплямі (слёз, крыві). Канец бядзе, Нудзе І гору, — Не росяць вейкаў кроплі слёз. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Карабкаючыся, узлезці, залезці наверх. Зрушваючы абломкі цэглы, баец ускарабкаўся на кучу друзу. Быкаў. [Адам] далей кідаў каменем, мог ускарабкацца на самы высокі слуп, добра свістаў у два пальцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аберто́н

(ням. Oberton)

муз. дадатковы, больш высокі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асаблівае адценне або тэмбр (параўн. унтэртон).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вэ́соч ’вышыня’ (Клім.). Дыялектная форма (замест высоч) да слав. vysočь (: vysokъ ’высокі’). Але хутчэй вэсоч (*высоч) — гэта скарачэнне слова тыпу ўкр. височінь ’вышыня’, таму што вэсоч, здаецца, больш нідзе не сустракаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ў ’востраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́й ’жывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dignity

[ˈdɪgnəti]

n., pl. -ties

1) го́днасьць, дасто́йнасьць, высакаро́днасьць f.

2) высо́кае стано́вішча, высо́кі ранг або́ ты́тул

3) шляхо́тнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

eminence

[ˈemɪnəns]

n.

1) сан -у m.; высо́кае стано́вішча; выда́тнасьць, зда́тнасьць f., сла́ва f.

2) узвы́шша n., высо́кі ўзго́рак

•

- Eminence

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

feat

[fi:t]

1.

n.

1) высо́кі ўчы́нак

2) дасягне́ньне n.; спрыт -у m.

2.

adj.

1) прыда́тны, адпаве́дны

2) спры́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пляж, ‑а, м.

Пясчаны або жвірысты бераг ракі, мора ці возера, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. В. Вольскі.

[Фр. plage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго-што.

Даць мянушку. Сын быў рыжы, і яго яшчэ малым празвалі Рыжы Пятрук. Карпюк. У Малінаўцы.. [Юзіка] за высокі рост, сілу і грубы голас празвалі Громам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)