высока... (а таксама высака...).

Першая састаўная частка складаных слоў; пішацца з «о», калі націск у другой частцы падае не на першы склад:

1) адпавядае па знач. словам «вельмі», «у вышэйшай ступені», напр.: высокаадукаваны, высокаарганізаваны, высокачуллівы, высокаэфектыўны;

2) адпавядае слову «высокі» (у 1 знач.), напр. высокабартовы;

3) у складзе дарэвалюцыйных і царкоўных тытулаванняў асоб, высокіх чыноў, а таксама ў зваротах паважанасці азначае высокую ступень пачцівасці, напр.: высокаблагароддзе, высокаправасхадзіцельства, высокапрападобнасць, высокашаноўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)