РУБЕРО́ЙД (ад лац. ruber чырвоны + грэч. eidos выгляд),
рулонны дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял. Робіцца з дахавага кардону, які насычаецца мяккімі нафтавымі бітумамі і пакрываецца цяжкаплаўкімі бітумамі з напаўняльнікамі. З аднаго боку Р. пакрываюць дробнай ці пылападобнай мінер. пасыпкай, з другога — буйназярністай ці лускаватай. Мае высокую эластычнасць, трываласць, воданепранікальнасць. Мацуецца на даху гарачымі ці халоднымі масцікамі. На Беларусі Р. вырабляе Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЖАў архітэктуры,
круглы аконны праём у раманскіх і (пераважна) гатычных збудаваннях, які мае каменны пераплёт у выглядзе радыяльных прамянёў з цэнтра круга. Звычайна размяшчалася над уваходным парталам. Р. наз. і аналагічнага выгляду дэкар. матыў, што вянчае стральчатыя аконныя праёмы гатычных будынкаў. Вядомы таксама ў збудаваннях стылю несапраўднай готыкі.
Да арт.Ружа ў архітэктуры. Акно-ружа сабора Парыжскай Божай Маці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙНЕР (англ. seiner ад seine кашальковы невад),
судна для лоўлі рыбы кашальковым невадам. Мае рабочыя (сейнерныя) пляцоўкі для кашалькавання, закідвання і выбаркі невада. Асн.прамысл. механізмы: сейнерная ці тралавая лябёдка і прамысл. страла з сілавым блокам; маторная лодка для дапаможных аперацый пры закідванні невада. Найб. буйныя С. маюць верталёт для пошуку рыбы. Прыстасаваныя таксама для работы з тралам, дрыфтэрнымі сеткамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́хухаль ’андатра, мускусны пацук’ (БРС). Рус.вы́хухоль, дыял.хохуля. Пэўнай этымалогіі не мае. Хутчэй за ўсё запазычанне з калм.ö xoxul (Новікава, Namen, 24). Гл. таксама Фасмер, 1, 372; 4, 273. У бел., відавочна, запазычана з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус.мялка ’той, хто любіць паесці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышта́ль ’цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка (ст.-грэч.κρύσταλλος) (ТСБМ, Гарэц.). Ст.-бел.кристалъ, крышталъ. Запазычанне праз польск.kryształ з ням.Kristall (Булыка, Запазыч., 177). Паводле Слаўскага (3, 203), ст.-польск.kryształ з лац.crystallus.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перале́злы ’стары’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да пера- і ле́зці (гл.); звычайна аблезлы, разлезлы ’тс’; магчыма, тут мае месца канкурэнцыя прыставак *per‑ і *ab‑, характэрная для балта-славянскага пагранічча, параўн. перамагаць/абмагаць ’браць верх, адолець’ (Непакупны, Связи, 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял.навагр.грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раху́масць (раху́мосць) ’кожная рэч, якая знаходзіцца на ўліку’ (Нас.), сюды ж рахо́мы ’які мае каштоўнасць, вартасць; які знаходзіцца на ўліку’ (Нас.). Мясцовае ўтварэнне ад рахаваць (гл.) па ўзору рухо́мы, рухо́масць (гл.), да якіх была набліжана і фанетыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Семачо́к ‘шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства першакветных, Trientalis L.’ (ТСБМ, Кіс.), седмачок (маг., гродз., Кіс.). Рус.седми́чник, польск.siodmaczek ‘тс’. Ад сем (гл.), таму што расліна большай часткай мае 7 пялёсткаў і 7 лістоў (Нейштадт, Определитель, 440).