1. Вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж двума палеткамі. Межы дзялілі поле праз кожную палосу.Даніленка.За гумном, па мяжы ішлі мужчыны і гаманілі.Нікановіч.// Прыродная або ўмоўная лінія падзелу паміж асобнымі ўчасткамі, уладаннямі. Гэты бераг [ракі] можна было лічыць мяжой, за якой пачыналіся лясныя абшары.Маўр.[Маша і Васіль] перайшлі мяжу, якая раздзяляла землі іх калгасаў.Шамякін.
2. Пагранічная лінія паміж сумежнымі дзяржавамі; граніца. Недалёка была дзяржаўная мяжа, і празрыстымі адвячоркамі бачыў я сілуэты коннікаў-пагранічнікаў.Мікуліч.//перан. Аб чым‑н., што дзеліць, аддзяляе адно ад другога. На мяжы восені і зімы. □ Цяпер .. [Рыгор] лішні раз адчуў, што ў яго жыцці прайшла высокая мяжа, паабапал якое два розных светы.Гартны.
3.перан. Норма, рубеж чаго‑н. дазволенага, магчымага. [Вікторыя Аркадзьеўна] ніколі не дазваляла ні сабе, ні .. [мужчынам] пераходзіць пэўную мяжу як у гаворцы, так і ва ўчынках.Паслядовіч.Сонца ўсё перагрэла, напаліла да апошняй мяжы, здаецца, расплавілася само.Ракітны.[Машыны] могуць быць яшчэбольш дасканалымі, больш прыгожымі, больш зручнымі, бо няма мяжы прагрэсу тэхнікі.Лынькоў.
•••
За мяжой — у замежных дзяржавах.
За мяжу — у замежныя дзяржавы.
З-за мяжы — з замежных дзяржаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
До́лата ’долата’ (БРС). Рус.долото́, укр.долото́, чэш.dláto, польск.dłuto, балг.длато́. Зыходным для гэтых форм з’яўляецца прасл.*dolbto (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 60), якое лічыцца больш старым, чым *delbto (балг.длето́, серб.-харв.дле́то, чэш.dletko; гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 205). Параўн. ст.-прус.dalptan ’прабойнік’. Утварэнне з суфіксам *‑to ад асновы *dolb‑, якая мае іменны вакалізм ‑o‑. Формы тыпу *delb‑ лічацца другаснымі. У аснове ляжыць *delb‑: *dьlb‑: *dolb‑ ’дзяўбці’. Гл. яшчэФасмер, 1, 526; Траўтман, 54; Бернекер, 1, 183.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іша́к. Рус.иша́к, укр.іша́к, серб.-харв.ешек. Слова цюркскага паходжання. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 73). У рускай адзначана з XVII ст., у форме ишечькъ — з 1567 г. Звычайна лічаць запазычаннем з тур., азерб.äşäk, тат.işäk ’асёл’ (Радлаў, Опыт, 1, 905–906, 1552; Фасмер, 2, 146). Па фанетычных і экстралінгвістычных прычынах Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 24) называе Каўказ як больш верагодную тэрыторыю запазычання. Гл. яшчэШанскі, 2, I, 140. У серб.-харв. мове з турэцкага (Скок, 1, 495).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зле́гчыся, злягуся, зляжашся, зляжацца; пр. злёгся, злеглася і зляглася, злеглася і зляглося; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць больш цвёрдым, шчыльным ад доўгага ляжання. — А снег так злёгся, што рыдлёўка яго не бярэ, хоць сякерай сячы.Чарнышэвіч.Калі Юрка не думае пра Жэньку, чуе тады, як зноў пад ім шапаціць сухое сена, — не зляглося яшчэ: нядаўна прывезлі з Цянёў з бацькам два вазы.Пташнікаў.
2.Абл. Звязацца, падружыцца з кім‑н. — Сам ведаеш: злягліся яны з Юзікам Громам. Людзі ўжо гавораць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зямля́цтва, ‑а, н.
1. Прыналежнасць па нараджэнню, жыхарству да адной мясцовасці (вобласці, сяла і пад.). Як і часта бывае між людзьмі, зямляцтва яшчэбольш зблізіла нас, гаворка пайшла шчыра і непасрэдна.Кулакоўскі.
2. Аб’яднанне землякоў, адарваных ад радзімы, для ўзаемнай дапамогі. Ліскоўскія.. гаварылі многа. Не абмінулі таксама і Кракаўскага універсітэта, дзе вучыцца не адна толькі [А]лаіза Пашкевіч (Цётка), але і шмат іншых беларусаў. Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва.Колас.Дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
1. Зрабіць цёплым ці гарачым. Сонца яшчэ не паспела нагрэць паветра, і дыхалася лёгка, вольна, на поўныя грудзі.Васілёнак.[Люба] падпаліла ў печы і пагрэла ў гаршку вады.Чорны.
2. Зрабіць цёплым памяшканне. [Сёстры:] — А дроў, дроў колькі трэба, каб нагрэць такую стадолу!..Ракітны.//Разм. Сагрэць. Чужы кажух не нагрэе.Прымаўка.
3.перан.Разм., іран. Падмануўшы, прымусіць панесці страты; узяць больш, чым трэба. Нагрэць на дзесяць рублёў.
•••
Нагрэць месца — доўга прабыць дзе‑н.
Нагрэць (пагрэць) рукі — нажыцца за чый‑н. кошт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала.Шамякін.Канцавенькага гэта яшчэбольш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!..Арочка.
2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану.//перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вято́к, веточок ’маладзік’ (Нас.; Чач.). Польск.wietek, wiotek, чэш.валаш.vetek ’першая або апошняя квадра месяца’, якія з прасл.vetъxъ ’стары’; больш падрабязна гл. пад ветах. Што датычыцца бел.вяток, то яно, зыходзячы з даных геаграфіі (гродз., вілен., Нас.), семантыкі і фанетыкі, запазычана з польскай мовы. Праблематычным застаецца час, калі адбылося запазычанне. Магчыма, гэта даволі новае слова перыяду моцнага польскага ўплыву, а магчыма, і вельмі старое кантактнае запазычанне, калі польск.wietek, wiotek займала больш шырокую тэрыторыю (зараз толькі на поўдні, гл. Купішэўскі, Słownictwo, карта 3 і ст. 47–48). У такім разе семантычныя змены тыпу ’стары месяц’ — ’маладзік’ і да т. п. адбываліся таксама рана. Параўн. яшчэбел.паўн.-зах.вётак ’назва старога месяца’ (Маш., Atlas, 2, карта 1). Верагодна таксама дапускаць незалежнае ўзнікненне бел. слова як утворанага з памяншальнай суфіксацыяй ‑ок і пад. (параўн. вятлюк) або фанетычным шляхам; параўн. жанік < жаніх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
1) кірунак, што ўзнік у Германіі ў 1840—50-я г. Гістарычная школа адмаўляла наяўнасць аб’ектыўных законаў эканам. развіцця грамадства, поўнасцю ігнаравала першаступеннае значэнне вытв. адносін у сістэме капіталіст. ўзнаўлення, абмяжоўвалася вывучэннем пераважна сферы абарачальнасці, капіталіст. рынку. Для яе характэрна нагрувашчванне апісанняў гіст. фактаў без іх тэарэт. аналізу і раскрыцця прычын сувязей і залежнасцей. Прадстаўнікі гэтай школы выступалі з абаронай феад. зямельных правоў і дваранска-бюракратычных прывілеяў прускага дваранства, прыватнай уласнасці. Каля яе вытокаў стаяў Ф.Ліст, які крытычна ставіўся да класічнай англ. школы з-за спробы стварэння універсальнай эканам. тэорыі «для ўсіх часоў і народаў». Ён лічыў, што кожная краіна ідзе самаст.эканам. шляхам. Падобныя думкі выказвалі прадстаўнікі 1-й хвалі гістарычнай школы (В.Рошэр, Б.Гільдэбранд, К.Кніс). Паводле Рошэра, нават ландшафт і клімат надаюць каларыт нац. эканоміцы. Гільдэбранд адмаўляў абстрактны метад у навуцы наогул, аддаваў перавагу эмпірычным даследаванням, статыстыцы, папракаў А.Сміта за ігнараванне прававых, этнічных і рэліг. адрозненняў, уласцівых кожнай нац. эканоміцы. Такое перакананне сведчыць аб сінкрэтызме тагачаснай эканам. навукі, вымушанай карыстацца метафіз. метадалогіяй аналізу рэчаіснасці. У 1870-я г. ўзнікла 2-я хваля гістарычнай школы, прадстаўнікі якой (Г.Шмолер, К.Бюхер, Л.Брэнтана) яшчэбольш асцярожна ставіліся да праблемы эканам. законаў і тэорый, адмаўлялі магчымасць стварэння законаў на падставе дэдуктыўных разважанняў. На падставе вучэння гістарычнай школы ішло фарміраванне светапогляду навукоўцаў 20 ст. (М.Вебер, В.Зомбарт і інш.).
2) Гістарычная школа ў фалькларыстыцы, кірунак рус. фалькларыстыкі канца 19 — пач. 20 ст. Склалася ў выніку крызісу, міфалагічнай школы і кампаратывізму. Тэарэт. асновы гістарычнай школы сфармуляваў У.Ф.Мілер у «Нарысах рускай народнай славеснасці» (т. 1, 1897), развіты і дапоўнены ў працах М.Н.Спяранскага, К.Шамбінагі, Б.М.Сакалова. Прадстаўнікі гістарычнай школы імкнуліся пазнаць гіст. побыт народа, суаднесці факты, падзеі, імёны, узноўленыя ў нар. паэзіі, з рэальнымі, што мелі месца ў мінулым жыцці. У рэканструкцыі эпічных цыклаў яны ішлі ад твораў пазнейшага паходжання да больш ранніх, старажытных. Адхіленні ў былінным тэксце ад гіст. падзей лічылі за скажэнні, унесеныя вусным пераказам. Вял. значэнне надавалі індывідуальнаму пачатку ў фальклоры, у некат. выпадках абсалютызавалі яго. Недаацэньваючы ролю нар. мас у стварэнні духоўных каштоўнасцей, прыпісвалі паходжанне былін выключна княжацка-дружыннаму асяроддзю. Школа мела прыхільнікаў у Чэхаславакіі, Даніі, Германіі. У бел. фалькларыстыцы гіст. падыход да вусна-паэт. творчасці абазначыўся ў сярэдзіне 1840-х г. у працы І.Храпавіцкага «Беглы погляд на паэзію беларускага народа». Ідэі гістарычнай школы падзялялі М.Янчук і Я.Карскі. Як кірунак гістарычная школа распалася ў сярэдзіне 1920-х г.
Літ.:
Левита Р.Я. История экономических учений: Полный краткий курс. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБУЙНЕ́ННЕ БССР,
тэрмін, які ў сав. гістарыяграфіі азначаў уключэнне ў 1924 і 1926 у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) тэрыторый з большасцю бел. насельніцтва. У сучаснай бел. гістарыяграфіі выкарыстоўваецца тэрмін «вяртанне ўсходне-беларускіх тэрыторый».
1-е ўзбуйненне БССР. Пасля заканчэння польска-сав. вайны 1919—20 (гл.Савецка-польская вайна 1920) у склад БССР, абвешчанай 31.7.1920, уваходзілі толькі 6 няпоўных паветаў Мінскай губ.: Бабруйскі, Барысаўскі, Мазырскі, Чэрвеньскі, частка Мінскага і Слуцкага. Тэр.БССР складала 52 398 км², на ёй пражывала каля 1,5 млн.чал. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 Гродзенская, амаль палова Мінскай і бел. паветы Віленскай губ. адышлі да Польшчы. Яшчэ раней, у 1919, ЦК РКП(б) уключыў з ваенна-паліт. меркаванняў у склад РСФСР Магілёўскую і Віцебскую губ. У вер. 1922 кіраўніцтва Беларусі атрымала ад ЦК РКП(б) дазвол на афіц. абмеркаванне ў парт. і сав. органах пытання пра вяртанне ўсх.бел. зямель. У ліст. 1923 ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб перадачы БССР роднасных у бытавых, гасп. і этнічных адносінах паветаў сумежных губерняў. 3.3.1924 Прэзідыум ВЦВК прыняў пастанову «Аб перадачы БССР раёнаў з пераважна беларускім насельніцтвам», паводле якой да БССР адыходзілі са складу Віцебскай губ. па граніцах былога адм.-тэр. падзелу Аршанскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі, Полацкі, Сенненскі і Суражскі пав.; са складу Гомельскай губ. — Быхаўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі і Чэрыкаўскі пав., Даманавіцкая, Дзярновіцкая, Дудзіцкая (са ст. Калінкавічы), Карпавіцкая, Крукавіцкая (Савіцкая), Мухаедаўская, Нараўлянская вол., часткі Аўцюкоўскай, Юравіцкай, Якімаваслабодскай вал.; са складу Смаленскай губ. — Горацкі пав., Казіміраваслабодская, Старасельская, Шамаўская вол., часткі Аслянскай, Бохацкай і Соенскай вал. Мсціслаўскага пав. з г. Мсціслаў. Для вырашэння арганізац. і паліт. пытанняў, звязаных з У. БССР, было ўтворана Часовае Беларускае бюро ЦК РКП(б). У. БССР аформіў надзвычайны 6-ы Усебел. з’езд Саветаў (13—16.3.1924). У выніку вяртання ўсх. раёнаў тэр.Сав. Беларусі павялічылася больш чым у 2 разы і склала 110 584 км. Колькасць насельніцтва дасягнула 4,2 млн.чал., сярод яго ўласна беларусы складалі 70,4%. Але гэтае ўзбуйненне толькі часткова вырашыла пытанне аб граніцах БССР, бо па-за межамі рэспублікі засталіся значныя бел. тэрыторыі.
2-е ўзбуйненне БССР. У сувязі з тым, што пытанне аб граніцах БССР не было вырашана канчаткова, ЦККП(б)Б у маі 1926 паставіў у ЦКВКП(б) пытанне пра далучэнне да БССР 3 паветаў Віцебскай і астатняй часткі Гомельскай губ. 18.11.1926 Палітбюро ЦКВКП(б) пастанавіла ўключыць у склад Беларусі Гомельскі і Рэчыцкі пав. Гомельскай губ.; 3 паветы б. Віцебскай і 4 паветы б. Чарнігаўскай губ. заставаліся ў складзе РСФСР. 6.12.1926 Прэзідыум ВЦВК прыняў пастанову пра скасаванне Гомельскай губ. і далучэнне Гомельскага і Рэчыцкага пав. да БССР. На падставе гэтай пастановы 8.12.1926 Прэзідыум ЦВКБССР уключыў названыя паветы ў склад Беларусі, перайменаваў іх у акругі, а воласці — у раёны. У выніку 2-га У. БССРтэр.рэспублікі павялічылася яшчэ на 15 727 км, а насельніцтва — на 649 тыс.чал. На пач. 1927 тэр.БССР склала 125 950 км² з насельніцтвам каля 5 млн.чал., 80% з якіх складалі беларусы. Нягледзячы на складаныя ўнутр. і знешнія паліт. абставіны, у якіх адбывалася У. БССР, вяртанне ўсх.-бел. тэрыторый у склад БССР у цэлым значна ўзмацніла эканам. базу Сав. Беларусі, стварыла новыя магчымасці для далейшага гасп. і сац.-культ. развіцця рэспублікі, павялічыла міжнар. аўтарытэт БССР, садзейнічала кансалідацыі бел. нацыі.