2. (of) зда́тны, схі́льны (да чаго-н.), які́ паддаецца (чаму-н.);
capable of bringing happiness які́ можа прыне́сці шча́сце;
capable of every wickedness здо́льны на любу́ю по́дласць;
capable of explanation вытлумача́льны, дасту́пны для разуме́ння;
capable of improvement які́ паддаецца паляпшэ́нню, удаскана́ленню;
capable of original ideas зда́тны да арыгіна́льных ідэ́й;
Show what you are capable of. Пакажы, на што́ ты здатны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
слязлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які часта плача (пра чалавека), схільны да слёз. Слязлівае дзіця. □ Заўсёды злодзей пад судом слязлівы.Корбан./уперан.ужыв.Зашумела слязлівая восень — І закрылася хмарамі просінь.Журба.// Які выказвае схільнасць да слёз; плаксівы. Слязлівы тон. □ Да камісара Кінуўшыся хутка,.. Я голасам слязлівым і цянюткім Прасіў яго: — Вазьмі мяне з сабой!..Хведаровіч.
2. Які выклікае жаласць, спачуванне. Голас мой часта зрываўся, сіпкі сціскалі горла — расказ быў слязлівы, жаласлівы, варты хіба толькі спачування.Мыслівец.// Чуллівы. Дзеянне разгортваецца ў.. [апавяданні] марудна, шмат слязлівай сентыментальнасці.С. Александровіч.
3.Разм. З слязамі, напоўнены слязамі; слязісты (пра вочы). [Кабыла] павярнула галаву і зірнула сумнымі слязлівымі вачыма.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філо́саф, ‑а, м.
1. Спецыяліст у галіне філасофіі, а таксама наогул мысліцель, які займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду. Філосафы старажытнасці. □ Мы песні складалі Пра маладосць, Пра любоў. Чыталі філосафаў, Лёталі ў Арктыку.Зарыцкі.//Разм. Студэнт філасофскага факультэта вышэйшай навучальнай установы.
2.перан. Чалавек, які ўдумліва адносіцца да жыцця; умудроны жыццёвым вопытам чалавек. Мудры дзед. Век ажыў, пабадзяўся па людзях, пабачыў. Такія ў вёсцы — філосафы. Варожаць і на ўраджай і на пагоду. Дзе не розумам, то хітрасцю дойдуць...Пташнікаў.
3.Разм. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў. Мікола, каб неяк прынізіць гэтага самаўпэўненага філосафа, сказаў: — У сямейным жыцці трэба не філасофстваваць, а жыць, і ўсё...Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВАНІ́ЦА,
збудаванне для размяшчэння званоў. Ва ўсх. славян упершыню згадваецца ў 988. Найб. раннія З. вядомы ў Кіеве (Ірынінскай і Дзесяціннай цэрквах) з 1107 ва Уладзіміры, Ноўгарадзе-Северскім, Полацку. Крыніцай развіцця іх форм былі абарончыя вежы са званом і металічным білам для гукавога апавяшчэння. Іканаграфічныя матэрыялы, гравюры 15—17 ст. сведчаць, што на Беларусі З. мелі сакральныя пабудовы Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Клецка, Гродна і Брэста і інш. Яны былі драўляныя, мураваныя і драўляна-мураваныя. Драўляныя паводле тыпу канструкцыі бываюць слупавыя, каркасныя, зрубныя, зрубна-каркасныя. Найб. простыя З. — слупавой канструкцыі з перакладзінай, на якую падвешвалі звон, або козлы з брусоў, якія ставілі побач з царквою або касцёлам (в. Ражкоўка Камянецкага р-на). У іх часам быў подыум з дошак і стрэшка ці 4-схільны дах. Пазней З. ашалёўвалі дошкамі. Яны мелі гарыз. бэлькі, што дазваляла рабіць іх 2-яруснымі і размяшчаць званы на бэлечнай крыжавіне пад дахам. Больш трывалыя зрубныя З. Часцей сустракаюцца зрубна-каркасныя, дзе зрубам-чацверыком былі ніжнія ярусы, а верхні рабіўся каркасным і завяршаўся стромкім дахам (г.п. Шарашова Пружанскага р-на, 1799; в. Дуды Іўеўскага р-на; в. Чэрск Брэсцкага р-на, абедзве 18 ст., і інш.). Вядомы і мураваныя, асобна збудаваныя З. (в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на, 16 ст.). Іх верхнія ярусы часам былі глухія і мелі спец. праёмы, якія зачыняліся аканіцамі (г. Слуцк, 18 ст.; г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на, 17 ст.; в. Моладава Іванаўскага р-на, пач. 20 ст.). Будавалі З. ў арх. стылях адпаведна часу. Яны фланкіравалі фасады сакральных пабудоў абарончага тыпу 16—17 ст. (в. Сынковічы Зэльвенскага, в. Мураванка Шчучынскага, в. Камаі Пастаўскага р-наў), а таксама шматлікія 2-вежавыя касцёлы 17—18 ст. У царк. архітэктуры існавалі З.-дабудовы. Яны размяшчаліся над прытворам ці перад ім (в. Гнезна Ваўкавыскага р-на, 16 ст.; г.п. Заслаўе, 16 ст., і інш.). Вядомы З.-брамы: зрубныя, мураваныя, зрубна-мураваныя, якія ставіліся пры ўваходзе на двор царквы (касцёла); іх ніжні ярус выконваў ролю брамы. Дабудова З. з боку прытвора была пашырана ў 19 — пач. 20 ст. (Пакроўскі сабор у г. Баранавічы), у т. л. пры рэканструкцыі уніяцкіх цэркваў (в. Моладава Іванаўскага, в. Рамель Столінскага, в. Порплішча Докшыцкага, в. Хаціслаў Маларыцкага р-наў і інш.) і некаторых касцёлаў пад правасл. храмы.
А.І.Лакотка.
Званіца ў в. Чэрск Брэсцкага раёна. 18 ст.Званіца ў в. Ражкоўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. 19 ст.Званіца Пакроўскага сабора ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. 1924—31.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
incline
1.[ɪnˈklaɪn]
v.i.
1) быць схі́льным, гато́вым да чаго́
I am inclined to think… — Я схі́льны ду́маць…
2) схіля́цца, нахіля́цца, нахіна́цца
3) спада́ць, быць спа́дзістым
2.
v.t.
1) прыхіля́ць, перако́нваць
2) схіля́ць, нагіна́ць (галаву́)
3) нахіля́ць, рабі́ць нахі́леным
3.[ˈɪnklaɪn]
n.
схон, схіл -у m. (гары́), спад -у m. (да́ху); спа́дзістая паве́рхня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уду́млівы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны, схільны глыбока мысліць, глыбока ўнікаць у сэнс чаго‑н. Удумлівы пісьменнік. □ Перад маладой паэтэсай былі ўдумлівыя настаўнікі, і яна з ахвотай вучылася ў іх.Ярош.// Які выяўляе такую здольнасць, схільнасць. Удумлівыя вочы. □ Сакратар пачала гаварыць ціхім, удумлівым голасам, набліжаючыся тварам да калгасніцы.Пестрак.Паэт-рэаліст .. [Я. Купала] засяроджваў свой удумлівы позірк на ўсім чыста, што было жыццё.Лойка.// Які характарызуецца глыбінёй асэнсавання чаго‑н. Удумлівае чытанне. Удумлівы падыход. □ Я марыў пра вельмі ўдумлівую пастаноўку «Раскіданага гнязда».«Полымя».У .. [апавяданні] прыкметна выявіліся патэнцыяльныя творчыя магчымасці пачынаючага пісьменніка, яго ўдумлівыя адносіны да рэчаіснасці, да чалавека.Майхровіч.
2.Разм. Задуменны. Чырвонаармейцы ўздымаліся з ложка, таропка апраналіся і сядзелі маўклівыя, удумлівыя.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штука́р, ‑а, м.
1. Артыст, які паказвае фокусы. А Зай — наш малайчына, Артыст, штукар і хлус, З лясной кінакарціны Пакручвае ўжо вус.Вітка.
2. Той, хто вырабляе розныя складаныя мудрагелістыя рэчы; майстар, вынаходца. Да .. святла ракет далучыўся пажар эшалона.. — Ну, штукары, так сказаць, ну, малайцы! Няўжо ж гэта тое, што я майстраваў? — тупаў дзядзька Кандрат.Брыль.Выйшаў пан, залюбаваўся новым палацам. — Ну, — кажа да Янкі, — бачу, штукар ты не горшы за мяне.Якімовіч.
3. Той, хто схільны да выдумак, хітрыкаў, махлярства; выдумшчык, жартаўнік. У крайняй ад шляху [хаце] жыў стары Пракоп, па прозвішчу Смык, славуты на ўсю ваколіцу каваль. Выдумшчык і штукар, любімец васілішкаўскай моладзі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазро́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае падазрэнне, недавер’е. Надазронае здарэнне. Падазронае месца. Падазроны чалавек. □ Глухімі воўчымі сцежкамі адыходзіўся Гамыра з канём, туляючыся ў кустах пры кожным падазроным шуме.Колас.Генрых выказваў да мяне падазроную ўвагу і ветлівасць.Карпюк.// Які не выклікае даверу, не можа лічыцца прыстойным. Хіба не з-за [Івана] учора Змітрок трапіў у рэстаран з падазронымі асобамі?Ваданосаў./узнач.наз.падазро́ны, ‑ага, м.Перад самым сваім адступленнем.. [фашысты] арыштавалі ўсіх падазроных.Кавалёў.// Які выклікае падазрэнне на якую‑н. хваробу. Падазроны кашаль.
2. Які падазрае, схільны падазраваць; недаверлівы. Апошні час [Антанюк] замыкаўся, рабіўся падазроны і недаверлівы.Шамякін.// Які выражае падазронасць. [Жанчына] акінула салдата падазроным позіркам.Дамашэвіч.Часта .. гаспадыня паднімала падазроныя вочы то на мужа, то на маладую настаўніцу.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
affected
I[əˈfektɪd]
adj.
1) кра́нуты, закра́нуты
2) Med. пашко́джаны (хваро́бай)
3) усхвалява́ны, узру́шаны; схі́льны, настро́ены
to be well affected towards — быць прыхі́льна настро́еным да каго́-чаго́
II[əˈfektɪd]
adj.
1) удава́ны, ненатура́льны, шту́чны
an affected manner — крыўля́ньне n., мане́рнасьць f.
an affected tone of voice — ненатура́льны тон го́ласу
2) які́ трыма́ецца ненатура́льна
He is too affected — Ён зана́дта ненатура́льны, шту́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ляні́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які схільны да ляноты, ухіляецца ад працы. Хітрым чалавекам стаў сын Амяльяніхі. Ды не толькі хітрым, але і лянівым.Кавалёў.[Барабаха:] — [Наймічка] на ўсе штукі здатная, толькі да работы лянівая.Якімовіч./узнач.наз.ляні́вы, ‑ага, м.Цяжкая праца толькі для лянівых.Бічэль-Загнетава.Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся.Прыказка.// Які выяўляе ляноту. — Цяпер маю ахвоту ў цяньку пасядзець пад гэтымі дубамі — лянівым і рахманым голасам сказаў Іван Мацкевіч.Бядуля.
2. Вялы, павольны (пра рухі, паходку і пад.). Праз паўгадзіны сяброўкі пляліся ўжо лянівай паходкай людзей, якім няма куды і няма чаго спяшацца.«Звязда».//перан. Які павольна, слаба дзейнічае. Спакойнае мора задумана і ціха плёскала на берагі лянівай белапеннай хваляй.Самуйлёнак.Недалёка за імшыстымі стваламі дрэў паблісквае лянівымі хвалямі рэчка.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)