схі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. схі́льны схі́льная схі́льнае схі́льныя
Р. схі́льнага схі́льнай
схі́льнае
схі́льнага схі́льных
Д. схі́льнаму схі́льнай схі́льнаму схі́льным
В. схі́льны (неадуш.)
схі́льнага (адуш.)
схі́льную схі́льнае схі́льныя (неадуш.)
схі́льных (адуш.)
Т. схі́льным схі́льнай
схі́льнаю
схі́льным схі́льнымі
М. схі́льным схі́льнай схі́льным схі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

схі́льны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да чаго-н.

С. да музыкі.

2. Які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго-н.

С. да азартных гульняў.

3. Які мае задаткі да чаго-н.

С. да меланхоліі.

С. прастуджвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схі́льны (да каго, чаго)

1. скло́нный (к чему);

2. (чувствующий симпатию) располо́женный (к кому, чему);

3. (подверженный чему-л.) предрасполо́женный (к чему), восприи́мчивый (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схі́льны, ‑ая, ‑ае; да чаго, з інф.

1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Схільны да навукі. □ Горш за ўсё .. [Васіль Паўлавіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. Большасць вучоных схільна думаць, што кашалот даваў нырца ў пошуках харчу і выпадкова натрапіў на кабель. Матрунёнак. // Які мае задаткі да чаго‑н. Схільны да меланхоліі. Схільны прастуджвацца.

2. Які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго‑н. Адны — рыбалку паважаюць — Ля пелькі з блешняй могуць векаваць. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім падабаецца спяваць. Трапляюцца і схільныя да пляшкі. «Вожык». [Ванда Адамаўна:] — Яны, маладыя, схільны да ўсяго новага. Грамовіч.

3. Які мае які‑н. намер, жаданне; гатовы да чаго‑н. [Камсорг] бачыў, што сход не схільны асуджаць учынак Былінскага. Шахавец. Ён, як кадравы ваенны, камандзір, быў схільны не толькі весці разведку, але і распачынаць партызанскую вайну тут, у стэпах. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схі́льны (да чаго-н.) genigt, vernlagt;

я схі́льны ду́маць … ich bin genigt zu gluben …; ich könnte beinh(e) gluben …

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Схі́льны ’які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго-небудзь; гатовы да чаго-небудзь’ (ТСБМ). Да схіліць < хіліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скло́нный схі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подве́рженный (предрасположенный) схі́льны (да чаго);

подве́рженный боле́зням схі́льны да хваро́б, хвараві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предрасполо́женный в разн. знач. схі́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буя́ны, -ая, -ае.

Скандальны, непакорны, схільны да буянства.

Б. характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)