ДА́РВІШАЎ Віктар Андрэевіч (2.11.1897, г. Прылукі, Украіна — 12.10.1951),
расійскі і бел.рэжысёр. Працаваў у т-рах Расіі. У 1933—38 маст. кіраўнік Бел.дзярж.драм.т-ра імя Я.Коласа (БДТ-2). Імкнуўся спалучаць у творчасці т-ра тагачасную сав. драматургію з нац. драматургіяй і рус. класікай. Сярод пастановак у БДТ-2: «Байцы» Б.Рамашова (1934), «Любоў Яравая» К.Транёва, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬТЭРМАН (Altermann) Тэадор Юр’евіч (24.11.1885, в. Равіла, Эстонія — 31.3.1915),
эстонскі акцёр. Творчую дзейнасць пачаў у 1902. Адзін з арганізатараў і акцёр (з 1906) т-ра «Эстонія». Стварыў яркія вобразы Лео Саалепа і Пійбілехта («Няўлоўны цуд» і «Дамавік» Э.Вільдэ), Барона («Скупы рыцар» А.Пушкіна), Атэла, Гамлета (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Ігра Альтэрмана вылучалася майстэрствам пераўвасаблення, унутранага маналога. Як рэжысёр паставіў «Няўлоўны цуд», «Маскарад» М.Лермантава, «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕК-НАЗА́РАЎ (Бекназаран) Амо
(Амбарцум) Іванавіч (31.5.1892, Ерэван — 27.5.1965),
акцёр і рэжысёр кіно, сцэнарыст. Нар.арт. Арменіі (1935). Адзін з заснавальнікаў кінамастацтва Арменіі, Грузіі, Азербайджана. Лепшыя фільмы — гістарычныя і экранізацыя твораў арм. класікі: «Намус» (1925), «Дом на вулкане» (1928), «Севіль» (1929), «Пэпо» (1935), «Зангезур» (1938, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Давід-Бек» (1944), «Насрэдзін у Хаджэнце» (1959, з Э.Карамянам). Яго фільмы вылучаліся тэмпераментам, нац. каларытам. Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў. Яго імя прысвоена кінастудыі «Арменфільм».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЛЧА́НАЎ Рангел (н. 12.10.1928, Сафія),
балгарскі кінарэжысёр. Нар.арт. Балгарыі (1981). Скончыў Вышэйшы ін-ттэатр. мастацтва ў Сафіі (1952). Працаваў асістэнтам рэжысёра і акцёрам на Студыі маст. фільмаў (Сафія). З 1958 выступае як рэжысёр: «Першы ўрок» (1960), «Сонца і цень» (1962), «Інспектар і ноч» (1963), «Ваўчыца» (1965), «З каханнем і пяшчотай» (1978), «Апошнія жаданні» (1983). Яго фільмы вызначаюцца псіхал. глыбінёй, паэтычнасцю, іх пафас накіраваны на сцвярджэнне права чалавека на мір, шчасце, каханне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУСА́ЛАЎ Міхаіл Міхайлавіч (22.2. 1922, Тбілісі — 26.1.1982),
бел. дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1949). Працаваў у т-рах і цыркавых аб’яднаннях Масквы, Чэлябінска, Тбілісі, Ульянаўска. З 1959 дырэктар Мінскага, з 1975 рэжысёр-пастаноўшчык Гомельскага, у 1977—82 дырэктар Разанскага цыркаў. З удзелам М. створаны бел. цыркавы калектыў. Адзін з аўтараў цыркавых праграм «Беласнежка і сем гномаў» (1965), «Партызанская балада» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЬМАКО́Ў Юрый Міхайлавіч (24.10.1902—9.3.1958),
бел. кінарэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях, у т. л. «Савецкая Беларусь» (1932—41), «Беларусьфільм» з 1945. З 1935 рэжысёрдакумент. кіно. Сярод фільмаў: «Фізічная геаграфія БССР» (1935, з Л.Пушам), «Пушкін» (1937), «Ваенная гігіена» (1940), «Пераможны май» (1945), «Суд народа», «Свята вызвалення» (абодва 1946) і інш. Здымаў кіначасопісы «Савецкая Беларусь» (з сярэдзіны 1930-х г.) і «Піянер Беларусі» (з 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧХЕІ́ДЗЕ Рэваз Давідавіч (н. 8.12.1926, Тбілісі),
грузінскі кінарэжысёр. Нар.арг.СССР (1980). Скончыў Усерас.дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). З 1953 рэжысёр-пастаноўшчык, з 1974 дырэктар кінастудыі «Грузія-фільм». Паставіў фільмы: «Лурджа Магданы» (1955, з Т.Абуладзе; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Кане, 1956), «Наш двор» (1957), «Мая з Цхнеты» (1959), «Бацька салдата» (1965), «Ну і моладзь!» (1969), «Саджанцы» (1973), «Твой сын, зямля» (1981) і інш. Ленінская прэмія 1986 (у 1991 ад яе адмовіўся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКІ Іосіф Майсеевіч (7.1.1901, г. Арэнбург, Расія — 23.9.1972),
расійскі і бел.рэжысёр, педагог, акцёр. Нар.арт. Беларусі (1955). Нар.арт.СССР (1968). Праф. (1968 1939). З 1922 вучыўся ў 2-й студыі Маск. маст.акад.т-ра. З 1925 акцёр, з канца 1930-х г.рэжысёр Маск. маст.акад.т-ра. З 1932 у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (з 1945 заг. кафедры). Выкладаў акцёрскае майстэрства трупе БДТ-3 на курсах у Маскве (1933). Маст. кіраўнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Творчасці ўласцівы яснасць рэжысёрскай думкі, завершанасць пастановачнага вырашэння і псіхал. абгрунтаванасць сцэн. існавання персанажаў. Вучань К.Станіслаўскага, развіваў лепшыя традыцыі Маск. маст.акад.т-ра ў галіне рэжысёрскага і акцёрскага майстэрства. Паставіў спектаклі: у т-ры імя Я.Купалы — «Апошнія» М.Горкага (1939, з М.Зоравым, дапрацоўка 1937), «Хто смяецца апошнім» (1939, з Л.Рахленкам), «Мілы чалавек» (1945) К.Крапівы; у т-ры імя Я.Коласа — «Ворагі» М.Горкага (1952). Са спектакляў у Маск. маст.акад. т-ры: «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага (1938, з Л.Леанідавым), «Афіцэр флоту» А.Крона (1945, з М.Гарчаковым), «Разлом» Б.Лаўранёва (1950, з В.Станіцыным), «Мілы лгун» Дж.Кілці (1962), «Дон Кіхот вядзе бой» В.Карастылёва (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКСАГА́НСКІ (сапр.Табілевіч) Панас Карпавіч
(15.5.1859, с. Каменна-Каставатае Мікалаеўскай вобл., Украіна — 17.9.1940),
украінскі акцёр і рэжысёр. Брат І.Карпенкі-Карага, М.Садоўскага. Нар.арт.СССР (1936). Прафес. акцёрскую дзейнасць пачаў у 1883 у трупе М.Старыцкага. У 1890—1909, 1915—17 арганізоўваў і ўзначальваў т-вы ўкр. акцёраў (з Садоўскім, М.Крапіўніцкім, М.Занькавецкай, Карпенкам-Карым, І.Мар’яненкам). У 1918 стварыў у Кіеве Нар.т-р, з якога ў 1922 арганізаваны Укр.драм.т-р імя Занькавецкай. Працаваў у ім (з перапынкамі) да 1932, а таксама ў т-ры імя І.Франко, у 1927—31 у Харкаўскім нар. т-ры. Тонкі знешні малюнак ролі, дасканалая прапрацоўка дэталей, багатая адценнямі сцэн. мова, нар. гумар — характэрныя рысы яго выканальніцкай дзейнасці. Сярод лепшых роляў: Возны («Наталка Палтаўка» І.Катлярэўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Банавентура, Гнат Голы, Тарабанаў («Сто тысяч», «Мартын Баруля», «Марнасць» Карпенкі-Карага), Галахвосты («За двума зайцамі» Старыцкага), Франц («Разбойнікі» Ф.Шылера). З 1889 працаваў як рэжысёр. Паставіў п’есы «Абяздоленая», «Марасць» Карпенкі-Карага (1890, 1904), «Па рэвізіі» Крапіўніцкага (1891), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1918), «Атэла» У.Шэкспіра (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦ Наталля Ільінічна (27.8.1903, г. Іркуцк, Расія — 18.12.1993),
расійскі рэжысёр, тэатральны дзеяч. Дачка кампазітара І.Саца. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла муз. тэхнікум імя А.Скрабіна (1917), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953), з 1984 праф. у ім. У 1918 заг. дзіцячага сектара тэамузсекцыі Массавета. Ініцыятар стварэння першага пастаяннага т-ра для дзяцей (Дзіцячы т-р Массавета, 1918). У 1920—36 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра для дзяцей (у 1936 Цэнтр. дзіцячы т-р). У 1937—42 рэпрэсіравана. З 1943 у Алма-Аце, дзе стварыла Першы казахскі т-р для дзяцей і юнацтва. З 1958 у Маскве, гал.рэжысёрУсерас. гастрольнага т-ра, заг. дзіцячага аддзела Масэстрады. З 1964 узначальвала першы ў свеце Дзярж. дзіцячы муз.т-р у Маскве (адкрыты ў 1965; цяпер імя С.). Зрабіла вял. ўклад у развіццё дзіцячага т-ра і маст. выхавання дзяцей. Аўтар п’ес, лібрэта дзіцячых опер і балетаў, кніг і артыкулаў па пытаннях муз. выхавання. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1982.