1. Злосна забурчаць ці забрахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў (у адносінах да некаторых жывёл). Нават самы добры кот, калі хто нечакана смаргане яго за хвост, агрызнецца.Гарэцкі.
2.перан.Разм. Груба, са злосцю адказаць на чыё‑н. пытанне, заўвагу. — Ды маўчы ты, — агрызнуўся на жонку Лявон.Сабаленка.Не хацелася яму [Саньку] аддаваць сваю вушанку чужому хлапцу. Але ж гэты чорны прыстаў... Смала, а не чалавек... Ды Сідараў, пэўна, не ўмеў і агрызнуцца добра.Чыгрынаў.// Аказаць супраціўленне. Спачатку нехта ўдарыў з вінтоўкі, потым на голас вінтоўкі злосна агрызнуўся і кулямёт.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бла́занібла́зен, ‑зна, м.
Разм.
1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазнюк. [Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслуж[а]нае імя няславіў і аўтарытэт падрываў?Быкаў.
2. Малады чалавек несур’ёзных паводзін. — Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косця і пайшоў па вуліцы.Карпюк.// Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх. [Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі.Шамякін.
3.Уст. Асоба пры двары манарха ці феадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасцей. Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагасі́ць, ‑гашу, ‑гасіш, ‑гасіць; зак., што.
1. Спыніць гарэнне; патушыць. Пагасіць лямпу. □ [Кавалёва] пагасіла агонь і лягла ў пакоіку з дзецьмі.Дуброўскі.
2.перан. Не даць развіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.). Пагасіць гнеў. □ Хай аднаму мне сэрца коле, Я пагашу ў душы свой боль.Прыходзька.Вейкі прыжмурыліся, пагасілі агонь нянавісці, які нечакана ўспыхнуў у самай глыбіні вачэй.Новікаў.
3. Спыніць дзеянне чаго‑н., ліквідаваць што‑н. Пагасіць паштовую ларку. Пагасіць аблігацыю. □ Асобам, якія маюць запазычанасць па абанементнай плаце, прапануецца неадкладна яе пагасіць.«Звязда».
4.Спец. Зменшыць сілу, дзеянне чаго‑н. Пагасіць парашут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбуры́цца, ‑буруся, ‑бурышся, ‑бурыцца; зак.
1. Выйсці са стану спакою; узбударажыцца; узбунтавацца. [Лявон:] — Пайду ў млын. [Жонка:] — Чаго .. ўзбурыўся? Сёння ж мо зноў на бульбу? — Зноў ці не зноў, — зазлаваў Лявон. — Распалю кацёл, дам гудок — мужчыны падыдуць. З бульбай і без нас управяцца.Кудравец.
2. Разгневацца, раззлавацца. [Бабка Наста:] — І ведаеце, панічок: часта бедная пані па хатах хавалася, калі ўзбурыцца пан.Колас.
3. Паўстаць, узбунтавацца супраць каго‑, чаго‑н.
4.Нечакана разбушавацца, узбушавацца. Завіхурыла адразу пасля каляд. За які дзень куды дзелася шэрань, пасля зацішша ўзбурыўся вецер ды пагнаў па вуліцы гуллівыя снежныя круцялі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Раптоўнае загаранне, непрацяглы бляск, нядоўгае ззянне. Успышка бензіну. □ Зноў на рэйках нікога няма, а ад участка да ўчастка пакаціліся вогненныя ўспышкі.Васілеўская.Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі.Даніленка.І следам за ўспышкай зарніц Даносіла ветрам здалёку Дыханне бурлівых крыніц.Кірэенка.
2. Раптоўнае кароткачасовае і моцнае праяўленне чаго‑н. Успышка тыфу. □ Яркімі ўспышкамі паўстаюць у маёй памяці абразкі самага ранняга дзяцінства.Бядуля.// Нечаканае праяўленне раздражнення, абурэння. Валенда панура маўчаў. Успышка гневу не зрабіла яго цвярозым.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sky[skaɪ]n.
1. не́ба;
under the open sky пад адкры́тым не́бам;
out of a clear sky ні з таго́, ні з сяго́; зусі́м нечака́на; як гром з я́снага не́ба
2.pl.skies клі́мат, надво́р’е;
live under bluer skies жыць у цяпле́йшым клі́маце;
the sunny skies of Italy цудо́ўны клі́мат Iта́ліi
♦
praise smb. to the skies узно́сіць каго́-н. да нябёс;
the sky’s the limitinfml ≅ канца́ -бе́рагу не віда́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
наско́чыць
1.ánrennen*vt, vi (s) (нашто-н. gégen A); ánspringen*vt, sich wérfen* (auf A); ánstoßen*vi (s) (an A);
наско́чыць на мель auf éine Sándbank [Úntiefe] láufen*;
2. (нечаканасустрэць) stóßen*vi (s) (накаго-н. auf A.);
3.разм. (накінуцца) hérziehen*vt; hérfallen*vt (накаго-н. über A);
наско́чыць накаго-н.з папро́каміj-n mit Vórwürfen überschütten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Чэрпаючы, набраць чаго‑н., захапіць пэўную колькасць чаго‑н. Зачэрпнуць сачком рыбіну. □ Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня.Хадкевіч.Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў.Быкаў.
2.Нечакана набраць (вады, пяску і пад.). Лодка хіснулася, зачарпнула вады, дзеці спалохана запішчэлі.Маўр.
3.перан. Узяць, прыдбаць што‑н., абагаціцца чым‑н. Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас. На кожнай сцяжынцы іх песня і голас...Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ах, выкл.
1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі?Краўчанка.Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй.Кірэенка.// Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а 4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі.Смагаровіч.
2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма.Гарбук.// Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з’елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.
1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі!Шыцік.// Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна.Шамякін.
2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.
3.толькімн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы.Колас.Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля.Хомчанка.
[Іт. basso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)