Скуйна́ ‘ігліца’, ‘галінкі хвоі’, ‘месца, пакрытае ігліцай’ (гродз., Сл. ПЗБ), ску́віна ‘кастрыца ад ільну’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж скуётнік ‘хваёвыя і яловыя іголкі’ (навагр., Жыв. сл.). З літ. skujà ‘шыпулькі, ігліца’ (Сл. ПЗБ, там жа), з адаптацыяй пры дапамозе суф. ‑н(а), ‑ін(а). Форма скуётнік ад літ. skujótas ‘пакрыты ігліцай’. Літ. і лат. skujà роднаснае слав. хвоя; гл. Фрэнкель, 821; Мюленбах-Эндзелін, 3, 902; Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суві́сцяль ’падарунак, падарак (на хрысціны, вяселле)’ (іўеў., Сл. ПЗБ; віл., З нар. сл.; маладз., Гіл.). На славянскай глебе адпаведнікаў няма. Па лінгвагеаграфіі — запазычанне з балцкіх моў. Параўн. літ. výstyti ’спавіваць дзіця’, výstyklas ’пялёнка’, suvýtelis ’спавіванне’, лат. suovista ’пялёнка’; апошняе з suo‑ і vistit ’спавіваць’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1139). Можна меркаваць, што першапачаткова слова азначала падарунак на хрысціны (звычайна кавалак палатна, магчыма, для спавівання дзіцяці), потым значэнне пашырылася да ’ўсялякі падарунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыні́т ‘спосаб ткання’ (швянч., Сл. ПЗБ), трыні́ці ‘тс’: трыніці ткалі на чырвонай аснове (шальч., Сл. ПЗБ), трынічэ́льніца ‘выраб, тканы ў тры ніты’ (там жа). Параўн. польск. дыял. trynit ‘хатняе палатно’ (Варш. сл.), лат. trinite ‘від палатна’. Выводзяць з літ. trinýčiai ‘тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 138), аднак, зыходзячы з магчымай этымалогіі ад тры (гл.) і ніт ‘ніцяная пятля ў кроснах’ (гл.), можа разглядацца як сумеснае славянка-балцкае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абла́м1 ’футра’ (Нас., Гарэц.), аблям ’тс’ (Бір. дыс.) < польск. błam ’адно футра’, якое ў сваю чаргу з ням. Flamme, Flamm ’тс’ (Брукнер, 30). Форма аблям сведчыць аб кантамінацыі з аблямаваць, аблямоўка (гл.).

Абла́м2 ’бруствер’ (Гарэц.), ’аблава’ (Касп.). Магчыма, да аблам1 з семантычным пераходам: аблямоўка (на вопратцы) > аблямоўка ’паласа’ > аблямоўка ’акружэнне, аблава’. Аднак больш верагодна, што гэта калька або запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. lamataĩ ’пастка, сіло’, лат. lamatas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́пна ’рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку’ (БРС, КЭС, Гарэц., Грыг., Мядзв., Яруш.). Рус. вапно, укр. вапно, польск. wapno ’тс’, в.-луж. wapno, н.-луж. wapno, чэш. vápno, славац. vápno, серб.-харв. ва́пно ’тс’. Да вап, вапа ’вапна’ з суфіксам ‑ьna. Роднасныя формы: ст.-прус. woapis ’фарба’, лат. vāpe ’глазура’ (Фасмер, 1, 272; Праабражэнскі, 1, 64–65; Рудніцкі, 1, 311; Скок, 3, 565; Брукнер, 601). Мядзведскі лічыў бел. вапна запазычаннем з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кнуць ’прывыкаць, прызвычайвацца’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. вы́кнуть, вы́кну, укр. приви́кнути, ст.-рус., ст.-слав. выкнѫти, польск. nawyknąć, в.-луж. wuknyć ’вучыцца’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. jùnkstu, jùnkti ’прывыкаць, рабіцца прывычным’, лат. jûkt, літ. jaukìnti ’прывучаць’, ст.-прус. iaukint ’практыкаваць’, літ. jaukùs ’лагодны, прыемны’, ст.-інд. úcyati ’мае звычай’, ṓkaḥ ’задавальненне’, арм. usanim ’прывыкаю, вучуся’, гоц. biūhts ’прывычны’, ст.-ірл. do‑uccim ’разумеў знаю’ (Вальдэ, 865; Траўтман, 335; Фасмер, 1, 368; Фрэнкель, 196 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяз ’дрэва вяз, Ulmus’ (БРС, Арх. Бяльк., Кіс., Яруш., КЭС, лаг.; Шат., Бяльк., Сцяшк. МГ), вя́зіна ’тс’ (Касп.). Ст.-рус. вязъ, рус. вяз, укр. вʼяз, польск. wiąz, чэш. vaz, серб.-харв. ве̑з. Прасл. *vęzъ ’тс’. І.‑е. *u̯ing̑‑ (?) ’вяз’: літ. vìnkšna, лат. vîksna ’тс’ (*u̯enž‑snā < *u̯eng̑‑snā), алб. vith, vldhë (*u̯inža‑ < *u̯ing̑‑) і г. д. Гл. Фасмер, 1, 374; Траўтман, 360. Вельмі няпэўнай з’яўляецца думка пра сувязь з прасл. *vęzati ’вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́нька ’торбачка на хлеб, сплеценая з бяросты’ (Некр., Шат.); ’берасцяная кашолка’ (Працы, 6), лун. вэрэ́нька ’кошык для ягад’ (Шатал.), укр. вере́ня ’раднінка’, бук. вере́нь, вере́ня ’дзяруга’, рус. вере́нька ’плецены кошык’, уладз., кастр. ’венцер’. Звязана з літ. vérti ’нанізваць, уцягваць нітку’, лат. vērt ’нанізваць’, грэч. ἀείρω ’звязваю’, алб. vjer ’вешаю’ і інш., а таксама з вярэні (гл.). Сюды ж вярэ́ня ’кошык’ (Шн., 3); ’торбачка’ (мін., Жыв. сл.); ’някемлівы, мешкаваты чалавек, няўдалы’ (Янк. I, докш., Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засці́гнуць ’раптоўна захапіць, застаць’. Рус. застигнуть, укр. засти́гти, засти́гну, польск. zaścignąć, чэш. zastihnouti, славац. zastihnúť ’тс’, славен. zastígniti ’дацягнуць’, балг. застѝгна ’дагнаць, застаць’. Ст.-рус. застичи, застиг‑ ’знайсці, застаць’ (XVI ст.), ст.-бел. застичи ’тс’ (Скарына). Прасл. прэфіксальны дзеяслоў. Прасл. stignǫti звязана (з чаргаваннем галоснага) з сцёжка (гл.), узыходзіць да і.-е *steigh‑ ’ісці, падымацца’, літ. staigà ’знянацку’, лат. stiga ’след’, ням. steigen ’уздымацца’ і інш. Покарны, 1, 1017–1018; Фасмер, 3, 780.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звя́га ’прыстасаванне; надакучлівы брэх сабакі’, маг. ’брахлівы сабака; пра чалавека’ (Янк. Мат.). Рус. дыял. звя́га, смал., пск. ’гаўканне; брэх лісы’, ’сварка’, ’бурчанне’, вяцк. ’надакучлівы чалавек’, цвяр., пск., алан. ’пустаслоў’, укр. звяга ’гаўканне, сварка’. Ст.-рус. звяга ’непатрэбная балбатня’ (Курбскі, XVI XVII стст.). Прасл. дыял. zvęga ўзыходзіць да і.-е. кораня *gʼhu̯en‑ з балта-слав. падаўжэннем ‑g‑. Роднасныя літ. žvéngti, лат. zvìegt ’іржаць’. Гл. звяк, звінець. Покарны, 1, 491; Траўтман, 374; Фасмер, 2, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)