Паво́длуг ’у адпаведнасці з чым-н., згодна з чым-н.’ (КЭС, лаг.), павэдлуг ’тс’ (Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), павэдлук ’акрамя’ (З нар. сл., гродз.). Гл. вэдлуг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каранты́ш ’чалавек невысокага росту’ (Нас., Касп., КЭС, лаг.; ТСБМ), да каратыш (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй. Магчыма, пад уплывам карандаш ’аловак’ (параўн. карандаш ’малое дзіця’ (Жд. 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчапі́ць ’абхапіць рукамі’ (Янк. I, КСП), абшчапіць (Янк. I, жыт.; Арх. ГУ), ашчапіцца ’абхапіцца абедзвюма рукамі’ (КЭС, лаг.), абшчапіцца ’абняцца’ (Бяльк.). Да шчапаць, шчапляць ’злучаць, звязваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малажа́ва ’чалавек, які молада выглядае’, ’расліна, якая мае добры выгляд’ (КЭС, лаг.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка маладжа́вы. Аналагічна ўкр. бук. молоджа́ва, молоджя́ва ’моладзь, маладыя людзі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамры́ць ’есці, жэрці’ (КЭС, лаг.). Складанае слова, першая частка якога гукапераймальная: гук [м] перадае змыканне губ (параўн. усх.-маг. му́мляць ’жаваць, есці’), другая — з літ. rýti ’жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маню́к ’хлус, ілгун’ (лях., Сл. ПЗБ), маню́ка ’тс’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Шат., Нар. Гом., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; глус., докш., Мат. Янк.). Беларускае. Да мані́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крана́ць ’датыкацца да чаго-небудзь, чапаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Мядзв.). Да *кратнуць. Спачатку крануць (< *кратнуць). Потым па аналогіі кранаць. Гл. кратаць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крутня́ 1 ’бязладдзе’ (КЭС, лаг.), ’круцельства’ (Бяльк.). Да круціць 2 (гл.).
Крутня́ 2 ’закрутка для прымацавання аглабель да полаза’ (Сл. паўн.-зах.). Да круціць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыксу́н ’крыкун (пра дзіця)’ (Юрч., Яўс., З нар. сл., КЭС, лаг., Жд. 3, Мат. Маг., Сцяшк.). Утварэнне на ‑ун пад уплывам крыкун. Да крыкса 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адара́ць ’засеянае поле ўзараць, каб на гэтым месцы нешта ізноў пасеяць’ (КЭС, лаг.). Ці не калька з літ. atárti ’ізноў узараць, пераараць’? Раўнаверагодна інавацыя. Гл. араць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)