1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва.Бялевіч.Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе.З нар.// Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад.З нар.
2.узнач.наз.бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1.зб. Здробненае, ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў сартавую муку.
2. Род адна- і шматгадовых раслін сямейства крыжакветных.
3.зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі. Вецер працінаў бок, ляскаў крысамі шыняля, сек у шчокі дробнаю колкаю крупкай.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зе́рневы, ‑ая, ‑ае ізернявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зерня (у 1 знач.). Зерневы фураж.// Звязаны з вырошчваннем зерня. Зерневая гаспадарка.
2. Які дае плады ў выглядзе зярнят. Зернявыя культуры.//узнач.наз.зе́рневыя, ‑ых. Злакавыя сельскагаспадарчыя культуры (жыта, пшаніца, авёс і пад.), зерне якіх выкарыстоўваецца як прадукт харчавання. Уборка зерневых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́яць, звею, звееш, звее; зак., што.
1. Ачысціць абмалочанае зерне веяннем. Звеяць ячмень. □ — От пайду жыта звею, ды ў млын трэба, а то хлеб са стала ўцякае.Чарнышэвіч.
2.звычайнабезас. Скінуць адкуль‑н., знесці куды‑н. Ветрам звеяла касынку з плячэй.
•••
Як ветрам звеялакаго — раптоўна знік адкуль‑н., не стала дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зглумі́цца, зглуміцца; зак.
Разм. Папсавацца, страціцца без карысці. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. І зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта!Асіпенка.Зразумела, не кажу Пра сваё тут гора, Што мука мая ў дзяжы Зглуміцца, вядома...Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРАЖБА́,
магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадказвалі будучыню і расказвалі пра былое. Узнікла ў першабытным грамадстве разам з раннімі формамі рэлігіі — верай у звышнатуральныя сілы, добрых і злых духаў, у лёс. Яшчэ стараж. земляробы прадказвалі надвор’е па зорках і сонцы; вавіланяне, этрускі, рымляне варажылі па печані ахвярнай жывёлы. У многіх народаў вядома варажба на касцях, бобе, арэхах, кававай гушчы, а таксама па лініях далоні, па картах і інш. Калі ў варажбе па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (прыродныя назіранні), дык іншыя яе віды грунтуюцца на ўяўным знешнім падабенстве або процілегласці (напр., бачыць у сне ягады — слёзы, чыстую ваду — радасць, мутную ваду — смутак). Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, на багатую куццю перад Новым годам. Варажба павінна была прадвызначыць надыходзячы год: з-пад каляднага абруса сена паказвала на даўжыню будучага лёну; перавага пэўнага віду зерня ў трыбуху заколатага парсюка — якое збожжа найбольш уродзіць. Дзяўчаты варажылі пра замужжа (упоцемку ў хляве зловіць баранчыка — выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакі — там яе нарачоны і інш.). Гл. таксама Магія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ (Аляксандр Андрэевіч) (н. 18.8.1946, в. Казловічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Скончыў БДУ (1968). Працаваў у раённым друку. З 1972 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1964. Даследуе сучасную бел. л-ру, творчасць З.Бядулі, П.Галавача, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, І.Шамякіна, І.Навуменкі, І.Чыгрынава і інш. Выдаў зб-кіліт.-крытычных артыкулаў «Далучанасць», «Пад небам вечнасці» (абодва 1990), «Дарога ў запаветнае» (1992), «Шляхам праўды», «Сувязь» (абодва 1994), «Дзе ж ты, храм праўды?» (1996), «Святло чароўнага ліхтарыка» (кн. 1—2, 1997—98). Аўтар краязнаўчай кнігі «Ля Каменкі бруістай» (1992), зб-каў гістарычных нарысаў і эсэ «Зерне да зерня» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1998), «Хто мы, адкуль мы...» (ч. 1—2, 1996—98), кніг для дзяцей «Віця Неслух у краіне Мурашоў» (1995, з Т.Мушынскай), «Святая Еўфрасіння» (1999). Складальнік кніг публіцыстыкі «Свабоднае» грамадства зблізку» (1986), паэзіі «Мы і яны» (1986) і «Слова міру і праўды» (1987) і інш.
Тв.:
Іван Чыгрынаў. Мн., 1999;
У часе прасветленыя твары: Гіст. эсэ, нарысы. Мн., 1999.
магматычная горная парода, якая складаецца ў асноўным з палявых шпатаў і кварцу, а таксама з рагавой субстанцыі, біятыту і інш.; выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.
2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала.Кулакоўскі.
3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)