«РА́ДВАН»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Дастаеўскія, Крычынскія, Паскевічы, Радзішэўскія, Шчыты, Юдзіцкія. У чырв. полі залатая царк. харугва з 3 канцамі з махрамі, на ёй залаты кавалерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст.
В.С.Пазднякоў.
т. 13, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЛІ́НЫ-ПАЎПАРАЗІ́ТЫ, паўпаразітныя расліны,
расліны, якія часткова жывяцца пажыўнымі рэчывамі жывых арганізмаў, часткова здольныя да самастойнага (аўтатрофнага) жыўлення. Маюць у лісці хларафіл (магчымасць фотатрофнага жыўлення), нармальную будову ўсіх наземных органаў, недаразвітыя карані (іх канцы ператварыліся ў прысоскі). На Беларусі вядомы віды з родаў амяла, братаўка, увярэднік, цялюшнік. Гл. таксама Паразітызм.
І.В.Чыкілеўская.
т. 13, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ПУЛ,
горад, цэнтр Сарапульскага р-на Рэспублікі Удмурція, у Расіі. Вядомы з 16 ст. 106 тыс. ж. (1999). Порт на р. Кама. Чыг. станцыя. Вядучая галіна прам-сці — машынабудаванне. З-ды; маш.-буд., электрагенератарны, «Электрабытпрыбор», радыёзавод; гарбарны камбінат, мэблевая, абутковая і швейная ф-кі. Харч. прадпрыемствы. Дрэваапрацоўка. Драм. тэатр. Музей гісторыі і культуры Сярэдняга Прыкам’я.
т. 14, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНАУ́ЙСЬЦЕ (Świnoujście),
горад на ПнЗ Польшчы, на а-вах Узнам і Волін у вусці р. Одра, у Заходне-Паморскім ваяводстве. Вядомы з 12 ст. Каля 60 тыс. ж. (2000). Порт на Балтыйскім м., аванпорт г. Шчэцін, паромная сувязь з Швецыяй. База рыбалоўства. Рыбаперапр. прам-сць. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Музей марскога рыбалоўства.
т. 14, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РА (Іван Паўлавіч) (7.9.1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1966),
бел. селекцыянер-аматар, паслядоўнік І.У.Мічурына. Займаўся гібрыдызацыяй і адборам пладова-ягадных і дэкар. культур. Вывеў каля 500 сартоў яблыні (найб. вядомы названы яго імем «Памяць Сікоры»), каля 100 — груш, 70 — сліў, сарты ляшчыны, бэзу, руж і інш.
т. 14, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́РГА,
1) выказванне незадаволенасці з нагоды якіх-н. непрыемнасцей, болю і да т.п.
2) Афіц. заява з просьбай аб устараненні якой-н. несправядлівасці, недакладнасці і г.д. Працэсуальнаму заканадаўству вядомы С. касацыйная, прыватныя, наглядныя, у якіх аспрэчваецца правільнасць і законнасць вынесеных судовых прыгавораў, вызначэнняў, пастаноў. Парадак разгляду такіх С. рэгламентуецца адпаведнымі нормамі права.
т. 14, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРАБО́К,
шматфункцыянальная прылада працы з аббітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рогу, косці і дрэва. Вядомы з эпохі палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. С. адрозніваліся формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе і г.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу). На Беларусі найб. стараж. С. знойдзены ў Бердыжы і Юравічах.
т. 14, с. 470
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ара́сіна, аря́сина ’доўгая жэрдка’, ’нізкарослы, але нязграбны малады чалавек’ (Нас.). Рус. паўн. орясина, рясина, арясина ’жэрдка’, ’высокі хлопец’, ’поўха, удар’ (параўн. ряснуть ’ударыць’), сувязь ’жэрдкі’ з ’ударам’ магчымая, але не пэўная. Дзеяслоў вядомы і ў разанскіх гаворках. Каліма, Ostseefin., 211, лічыў запазычаннем з карэльск. roaša, фін. raasu ’прут’, Фасмер (3, 539) пісаў пра магчымасць паходжання ад *ręds‑ (як раска — гл.). Ці выпадковая блізкасць рус. ряснуть — хряснуть і ці нельга вывесці ад ряснуть, рясина, орясина — няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-ба суфікс, вядомы ва ўсіх слав. мовах. Праслав. ‑ьba (суфікс, які ўтвараў nomina actionis ад дзеясловаў на ‑iti‑, ‑ěti): параўн. бел. варажба, ганьба, служба, хадзьба і г. д. Гл. Мейе, Études, II, 271–275; Остэн–Закен, IF, 26, 307–324; Вондрак, Vergl. Gr., І, 604–605; Атрэмбскі, LP, 3, 170–173. Пытанне аб паходжанні ‑ьba (іменны ці дзеяслоўны суфікс) спрэчнае. Пра ‑ба ў бел. мове падрабязна гл. Вярхоў, Бел. лінгв. зб., 164–173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)