фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі з аднаго віду ў другі, што адбываецца ў тэрмадынамічнай сістэме.
Вызначаецца праз абагульненыя каардынаты (напр., аб’ём, напружанасць эл. ці магн. поля) — знешнія параметры тэрмадынамічнай сістэмы і абагульненыя сілы (напр., ціск) — велічыні, залежныя ад каардынат і ўнутр. параметраў сістэмы (т-ры ці энтрапіі). Пры раўнаважным адыябатным працэсе Р. роўная змене ўнутранай энергіі, пры ізатэрмічным працэсе — змене свабоднай энергіі. Пры пераходзе сістэмы з аднаго стану ў другі Р. залежыць ад працэсу (шляху), якім ажыццяўляецца пераход, таму пры кругавым працэсе Р. можа не быць роўнай нулю, на чым грунтуецца прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў. Гл. таксама Колькасць цеплаты, Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСШЫРЭ́ННЕ СУСВЕ́ТУ,
павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай Фрыдманам на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Р.С. пацвярджаецца данымі пазагалактычных астр. назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне). Лічыцца, што Р.С. пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл.Сінгулярнасць касмалагічная).
З вымярэнняў чырв. зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = H∙r, дзе r — адлегласць ад назіральніка, H — пастаянная Хабла (характарызуе Р.С.). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету. Гл. таксама Касмалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТАР ВЕ́КТАРНАГА ПО́ЛЯ, віхар вектарнага поля, вектарная велічыня, якая характарызуе вярчальную ўласцівасць вектарнага поля, зададзенага адпаведнай вектар-функцыяй
. Абазначаецца або ,
, дзе
— аператар Гамільтана (аператар набла); , , — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат; ax, ay, az — праекцыі вектарнага поля
на адпаведныя восі каардынат. Паняцце Р.в.п. выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш.Гл. таксама Поля тэорыя.
пастая́нны наве́днік (наве́двальнік) Stámmgast m -es, -gäste;
пастая́нны токэл. Gléichstrom m (e)s, -ströme;
пастая́нная велічыня́спец. Konstánte (sub) f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
каэфіцые́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лікавы (або літарны) множнік у алгебраічным выразе. // Лік, на які трэба памножыць якую‑н. велічыню, каб атрымаць велічыню, патрэбную пры даных умовах.
2.Велічыня, якая колькасна вызначае якую-небудзь уласцівасць фізічнага цела. Каэфіцыент трэння. Каэфіцыент расшырэння. Каэфіцыент цеплаправоднасці.
•••
Каэфіцыент карыснага дзеяння (ккдз) — адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім‑н. механізмам, да колькасці скарыстанай ім энергіі.
[Ад лац. coefficiens, coefficientis — які ўтварае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
картадыягра́ма
(ад карта + -дыяграма)
схематычная карта, на якой пры дапамозе слупкоў, кругоў, квадратаў паказана сумарная велічыня пэўнай з’явы ў межах тэрытарыяльнай, пераважна адміністрацыйнай адзінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
транзіты́ўнасць
(лац. transitivus = пераходны)
мат. уласцівасць велічынь, якая заключаецца ў тым, што калі першая велічыня раўняецца другой, а другая трэцяй, то першая раўняецца трэцяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)